epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Разьвітальнае слова

час апошняй сустрэчы: бывай!

адплывай-абвявайся хвілінай

нетутэйшы абрыс набывай

як завоблачны крык жураўліны

разьвітальнае слова яму

прыбягаю тугой-берагамі

высылае сьцяжына зіму

што душу высьцілае сьнягамі

сіла слова

навошта яму

даў гучаньне магчымасьцю здрады

быццам не на турму

дык турбуй

той патрэбе якою не рады

як цябе ўспамінаю: бывай

паўтарае акрэсамі крэсла

гэты воблік знаёмы дзе край

неўваскрэсны


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс