epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Разьвітальны вечар

 

перапечаная бульба

хрумсткі вугалёк

горкі смак прыносіць будзе

твой дымок здалёк

поўня

печаная бульба

жоўтае ядро

чым ён вее ціха-буйна

дым тваіх кастроў

недалёкае маленства

вечны наш сусед

да цябе праз пасталеньне

вернемся ці ўсе

ночкай вогнішча-цяпельца

прысак прыглушыў

ачынаецца цяперка

цішыня душы

абрываецца цярплівасць

позьняга кастра

неашчадны-неўраклівы

разьвітальны край

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс