epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Рэк маці – рэк дачка..."

Вось сімвал твой…

Максім Багдановіч.

 

 

рэк маці – рэк дачка

крыніца

сьляза

якою хоць бяду лячы

жывая будзе жвава ў жвіры віцца

пакуль не стрэне неба далячынь

ды ўрэшце

што ёй ваша дапамога

зайздросныя да славы і граша

бо як вузей

як далячэй дарога

чысьцей-званчэй крынічная душа


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс