epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Рэпрадукцыя

 

у нейкай хрэстаматыі

(а, можа, і ў чытанцы)

таго пасьляваеннага-галоднага маленства

бяздомныя французікі

(ім страву не гатуюць)

яны акаляваныя мастацкаю маланкай

а гэтыя вялікія маленькія французы

(а, можа, дык гішпанцы, што паблы ды пікасы)

калі ўзьлятаюць песьняю і здольныя адразу

наіўным верабейчыкам як дружбаю па друзе

такія ўсе вялікія

і ў старасьці як дзеці

такое... не спалохацьбы калі па небе крочаць

такое местачковае хоць заўтра паглядзіце

такое ўсё французкае

высокае да крыку

у печы недзе парыцца капуста ў сагане

(такое ўсё французкае!)

па шэсьць урокаў нашча

а роспавед настаўніцы сьлязы не дасягне:

чаму яны няшчасныя?

зірні: ядуць жа нешта

 

1991

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: зборнік "Жменя насення"
Крыніца: электронны рукапіс