epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Родны куток

 

Дзе цёпла і ўтульна,

дзе тата і мама,

дзе казкі і гульні,

дзе я гэтаксама,

дзе ясныя вёсны,

дзе сьветлыя зімы,

куток той завецца

маёю радзімай.

 

Дзе сьцежкі Купалы,

дзе шчасная доля,

дзе роднаму слову

не здраджу ніколі,

дзе ясныя вёсны,

дзе яркія зімы,

куток той завецца

маёю Радзімай.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс