epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Рыбакі

 

Янка, Стась і Петручок

маюць лёску і кручок.

На раку прастуюць шыбка:

рыбакоў чакае рыбка.

Вось хлапцы і на рацэ,

Петрык з вудай у руцэ.

Паплавок дрыжыць-трасецца,

пэўна рыбка тут пасецца.

Не злавілі печкура,

бо дадому йсьці пара.

Не злавілі хітрай плоткі –

плаваць кінуліся з лодкі.

Не злавілі шчупака –

далі з рэчкі драпака.

Месяц выплыў круглым сомам –

сьпяць даўно малыя дома.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс