epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Шчасьлівым будзь..."

шчасьлівым будзь

што сьпелаю парой

цябе не важылі і не цанілі

рыпі-рыпі маўклівае пяро

пакуль тваё сьвятло не прыцямнілі

не прыглушылі танныя вяршкі

упэўненасьці сьпеўнай ясна-цьмянай

ды собіла што гонарам важкім

разгорнутае крыльле не прыцялі

бо ўдарыць па зялёных каласах

град

з хмары нізкай-важкай ды шырокай

а не

дык добра справішся і сам

нясьпелае сушыць навідавоку...

адзін – сьпявае не збудзіўшы дух

дзе іншы – завяршае круг


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс