epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Сямейка

 

Ад пянёчка тры грыбочкі

выбелі да сьцежкі

і пасталі – рукі ў бочкі:

годна, згодна, цесна.

Выйшлі, проста як на сьвята!

Сьпераду ўрачыста

выступае іхны тата,

тоўсты ды плячысты.

Трошкі збоку, сарамліва,

мусібыць, матуля.

Усьміхаецца шчасьліва

і сыночка туліць.

А сыночак! Чысты, новы,

ў сонечную крапку,

і лісток сабе, кляновы,

прыляпіў на шапку.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс