epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Шкадую павуковай працы..."

шкадую павуковай працы:

той мітусіўся-напінаў

я ж напрасткі як у палацы

(такая воля для паноў!)

шыбую гэтым сінім небам

што захінаецца гальлём

і гулка пстрыкае па рэбрах

ламачча гром


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс