epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Сьляпы паэт

Памяці Гаўрыіла Шутэнкі.

 

 

пакутна ў адзіноце жыць

за гэткай цёмнаю сьцяной

як злую цемру раскрышыць

каб сонца зноў сьвяціла мной

адкінуты ў балючы час

не заўважаў ні зім ні лет

ды так баяўся іншы раз

што больш ужо не ўбачу сьвет

 

а за сьцяной стваральны дзень

там безь мяне цьвіце жыцьцё

ды памяць за руку вядзе

на бою даўняга касьцёр

іверш мой асьвятляе час

адзін прамень

яшчэ

яшчэ

я адчуваю сэрцам вас –

я маю міліён вачэй

 

да шчасьцяйду з апошніх сіл

ахвяраваўшы сьветлым самым

і ад таго што сьветла ўсім

маё натхненьне не згасае


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс