epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Сьнягурчыны загадкі

 

Ішла да вас сьцяжынкай гладкай,

сьпяшала праз сумёты-гурбы,

цяпер загадваю загадкі.

Кажыце, хто я ёсць?

 – Сьнягурка!

 

Кладзецца на далоньку ўзорам,

маленькай белай парушынкай,

але вадою стане скора.

Кажыце, што гэта?

– Сьняжынка!

 

Яна да нас прыходзіць з бору

на тыдзень, а не на хвілінку,

і прымярае цацкі-ўборы.

Кажыце, гэта хто?

– Ялінка!

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс