epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Сьняжынкі

 

На галінкі на сады,

на сьцяжынкі на сьляды

скачуць белыя сьняжынкі –

парасонікі з вады.

Сталі белымі сады,

сталі белымі сьляды.

зь ветрам вольныя сьняжынкі

гойсаюць туды-сюды.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс