epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Старажытная выява

ячменю вусы-каласы

у размалёванцы жыцьця этруска

ці сьведка той далёкага расы

і ты быў мроіў нівай беларускай

і ты ўдыхнуўшы жніўня чысьціню

наплоенага пахам траваў-пылам

быў перанёс на сінюю сьцяну

спакой дасьпелы годнага нахілу

штрыхоў жаўцее колькі на сьцяне

(меў момант сузіральнасьці лагічнай)

яны ўзышлі праз вечнасць да мяне

і наліліся сілаю магічнай


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс