epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Страшылка

 

Казаў павук да мухі:

нашто такія мукі

з прыгожай рвацца сеткі?

Табе нясу я кветкі.

Казаў удаў труску:

скакаў ты па ляску –

зазнаеш (хоць і позна)

як гэта зручна – поўзаць.

Казаў мядзьведзь пчале:

“Я мёд люблю, але...”

Ну хто цяпер спытае,

што адказала тая?

 

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс