epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Сустрэчы

1
2


1

 

не запытаюся

як ты жыла

кахала-любіла?

гэтак уперад ведаць жадаў

свой да драбнінак

што нам пустыя словы цяпер?

роспыт – не дзіва

бачу: жыцьцёвая мудрасць цябе

амаладзіла

 

 

2

 

сябры не старэюць

хоць ты безупынна

жыцьцё

недзе іх перайначвала

сябры не старэюць:

прыгледзішся пільна –

усё нешта ў твары юначае


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс