epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Шыбуе цывілізацыя..."

шыбуе цывілізацыя

навушнікамі агучаная

шоры мінуўшчыны на вушах

а спараджальная цішыня будучыні?

а душа?


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс