epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Табе

мы не маем народу

што пакутуе ад прыніжэньня

мы не маем народу

каб сьпіваўся з голаду і нястачы

мы не маем народу

за які б мы маглі гераічна памерці

у нас той народ

дзеля якога мусім доўга працаваць

аж пакуль не выгадуем мы сваіх дзяцей


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс