epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Такая закончаная кампазіцыя..."

такая закончаная кампазіцыя

шырэчы морскай

блакітна сіняй

сонца так побач так смачна садзіцца

хвалі не датыкаючыся

вісіць

чырвона-чароўная кропля жыцьця

і шлях да яе азначаны сьцежкаю

невычарпальнай сьвежасьці

мядзянай ці пазалочанай

такая супольнасць законная

гранічная

арганічная

касьмічная

закончанасць

закончанасць

закончанасць

і каляровая

і графічная


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс