epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Такі характар

 

Не разумеюць дарослыя:

раяць ды навучаюць.

Не, я не ўпарты, ды простая

ёсць ува мне звычайнасць.

Ведаю: ўласнаю казкаю

тут нараджаюцца цуды.

Чую: чужою падказкаю

некалі жыць не буду.

Вось і пахмуры-насуплены,

хоць не руды, не рабы,

але папроку насуперак

хочацца ўсё рабіць.

 

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс