epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Татаў жарт

 

Тата вечарам вярнуўся

да Міколкі да Януся.

Хлопцы пачынаюць спрос:

“Што нам з гораду прывёз?”

“Вёз вам татка падарункі:

пераводныя малюнкі,

галыша, дзьве жменькі маку

і маленькага сабаку.

Паспыталі б маку дзеці –

ды падняўся раптам вецер,

зьмерзла лялька без сарочкі

і сабачка зьбег упрочкі.”

Ян сумеўся на хвілінку:

“А малюнкі? А карцінкі?”

“Былі б добрымі сыны!

А малюнкі?! Вось яны!”

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс