epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Тэатр..."

тэатр

першае ўтрапеньне колішняга правінцыяла

чуйнае

чым адчынялі пачуцьці

аднак жа й гордасьцю расцьвяляла

таго

хто чыімсь ачуньваў

сам яшчэ чую імпэту таго надзею

агульнасьці звычна-чаканай трывогу

быццам нядзельную

самым высокім удзелам

гэткі адзін ты для многіх

але нямногіх

тэатр

добра што ёсць ты для ўсіх

але для некаторых

крочым у далеч па гэткай уяўнай дарозе

стомлены грымамі твар старога актора

юным зьдзіўленьнем чаканага ўзнагародзіць


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс