epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Ты сам пісаў-складаў сваё жыцьцё..."

я не сам ли выбрал час рожденья,

век и царство, область и народ…

Максіміліян Валошын.

 

 

ты сам пісаў-складаў сваё жыцьцё

як верш альбо раман

пакуль стаяў у…

сёе-тое сьцёр

а нешта падраўняў

ты выдаў той асноўны эпізод

надзеяй на сябе

і прывязаў на дзень на месяц-год

мацней альбо слабей

ты сам усю карціну напісаў

ад правага кута

ты сам азначыў нотамі пасаж

тарам-тарам-та-та

і кінуўся ў сьцюдзёную ваду

пад назваю ”жыцьцё”

якое неяк знаў як празь сьлюду

затое зразу ўсё…

ён запраграмаваны гэты пункт

калі ты здольны ўстаць

у асяродку боляў і пакут

і стратаў і нястач

неўцямленаю памяцьцю ішоў

да вечнага сьвятла

і здолеў ненадломленай душой

узьняцца як са тла

не барацьбіт-асілак

не герой

не ў жорсткай барацьбе

а проста дзеля ісьціны жывой

забыцца на сябе


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс