epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

У лесе

1
2


 

 

1

 

Золак.

Лес пачынае раніцу,

пара змагання яшчэ не настала.

(Працуй, павуча, працуй!)

Схема папараці – павуцінне,

чымсьці нястрашнае гэта націнне –

спакою карціна,

скопішча рос і зорак.

Ніхто яшчэ не папаўся,

ніхто яшчэ не прадраўся.

Золак.

 

 

2

 

Шкадую павуковай працы,

той мітусіўся, напінаў.

Я ж напрасткі, як у палацы,

(Такая воля для паноў!)

шыбую гэтым сінім небам,

што захінаецца галлём,

і гулка пстрыкае па рэбрах

ламачча гром.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс