epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"У мяне суседзі..."

у мяне суседзі

абое сьляпыя

пабраліся каб лепей бачыць сьвет

у мяне суседзі

бадзёрыя жыццерадасныя людзі

і толькі іхнае немаўля

будзіць мяне ўночы

такім гаротным плачам


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс