epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

У школу

 

Я няўрымсьлівы,

я – вясёлы,

я сьпяваю высока і гучна.

А яшчэ я пайду хутка ў школу,

бо мяне запісалі ў вучні.

Буду там і чытаць, і думаць,

на пытаньні адказваць сьмела,

буду лікі складаць у суму,

фізкультуру любіць і сьпевы.

Будзе лёгка давацца навука,

каб убачыць бацькоўскую радасць.

Школа, мусіць, выдатная штука:

там заўсёды з сябрамі разам.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс