epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Успомніў вечар..."

успомніў вечар

возера

яму

заросламу

гайдаць свае паданьні

сівая хваля

(пена пад зіму)

усё ўзьнікала зь цемрадзі

няздатны

далёка бачыць

ведаў: за касой

за чаратамі

крочыў я кудою

чырвонае

заўсёды маладое

садзіцца сонца


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс