epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Узьлесак мой..."

узьлесак мой

таксама невясёлы

давай з табою разам сумаваць

здалёк зязюля паказала голас

і я гады схапіўся сумаваць

такая доля ашчасьлівіць рэдка –

сьпяшаўся леты па вяку каваць

зязюля раптам змоўкла

праўда рэха

не пакідала веку кукаваць

я некалі чырвоны вечар стрэну

ды абдыму зямлю

таптаў якую

мая зязюля змоўкне

хай жа рэха

хай водгульле мне веку дакукуе


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс