epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Васілёк у жыце

 

Да жніва нядоўга,

ад вясны далёка.

Кідаецца ў ногі

пыльная дарога.

Клопаты за лесам,

школа за гарамі.

Радасьці акрэсы

у квяцістай раме.

Ніва каласіцца –

полем прабяжыся.

Лета будзе сьніцца

васільком у жыце.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс