epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Вясною каля помніка

я ведаю: вада суцэльная ў прасторы

ды мабыць яна бесьперапынная ў часе

што пакрывае сьняжынкамі некаторых

статычных-няздольных на выкрунтасы

сьцякае па каменным абліччы чалавека

думку-усьмешку-паставу торыць

усякая вільгаць – пракропля раз’яднаная прасторай

а можа яна і сьцюдзёная

што сама вечнасць?

бяжыць ручаёк нетаропка пры пастаменьце

мае паводку вясновай ракі на прыкмеце


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс