epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Вясны вясёлка

 

Вясны высокая вясёлка,

і ветрык вольны на вярбе

варушыць завушніцы. Вёсны

сугучны зь літараю “В”.

 

І вераб’ёў вясёлых двое,

і акуляры на саве –

вядома, нешта веснавое

гамоніць лёгкім гукам “В”.

 

Няхай вясна плыве над сьветам,

вірлівы ручаёк бяжыць

жывой травой туды, дзе лета

з валошкай волкай ля мяжы.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс