epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Вецер..."

вецер

(у яго ці ўласныя чары?)

заблытаўся ў геаметрыі абжытых абшараў

у паралельных лініях разораў

у простакутніках ілжэазёраў

а прамавугольнікі лясоў

а лугі

дарогамі парысо-

ваныя

сумна вольнаму ветру

то поле віхураю ўсьперыць

а то прыляжа ў траве зьняможана

і ўгледзіцца ў неба стыхійна-прыгожае

што не можа прыпадабніцца зямлі

толькі часам прамая лі-

нія дыму за самалётам

ветру дае спадзяваньне на потым


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс