epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Велікоднае

 

Божы Сын праз такія дні

быў вярнуўся каб век табою

важыць гэтых вышынь агні

што бяруцца бяз бою

бо каторыя ваяры

спасьцігаючы жаху цемру

праз якія дні па кары

вымкнуць вечнага дрэва целам

ды вяртаюцца ўсе (амаль)

прычакаўшы такога Сьведку

хто пчаляр хто ткач хто каваль

хто з рукі акрыляў палеткі

засяляюць жывы прасьцяг

што здавён завецца Айчынай

гэтым часам і мы ў гасьцях

нам вяртацца падобным чынам

 

1983

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: зборнік "Жменя насення"
Крыніца: электронны рукапіс