epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Велікоднае

Божы сын праз такія дні

быў вярнуўся

каб век табою

важыць гэтых вышынь агні

што бяруцца без бою

бо каторыя ваяры

працінаючы жаху цемру

праь якія дні па кары

вымкнуць вечнага дрэва целам

ды вяртаюцца ўсе

амаль

прычакаўшы Яго за сьведку

хто пчаляр

хто ткаль

хто каваль

хто з рукі акрыляў палеткі

засяляюць жывы прасьцяг

што здавён завецца Айчынай

гэтым часам і мы ў гасьцях

нам вяртацца падобным чынам


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс