epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Вось і да нас дайшла чарга..."

вось і да нас дайшла чарга –

усё на продаж

а пустазельля ўжо

уга!

касой не пройдзеш

ды можа ў нас куды брыдчэй

чым дзе ў галодны

і страшны час калі зьдзічэць

не так і шкодна

а зараз

розум-прыгажосць-стараннасць-Веру

на плошчу

у пасьцель

у злосць

ды на паперу

і не прыцягваюцца

не

да душаў душы

у ціне сьцятыя

ў цане –

гнілой кадушцы

што адкрывае днасць ім

якія нетры?

і горад вые пад сьцяной

смуродным ветрам


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс