epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Вось і праўда – рэдка васілёк..."

вось і праўда – рэдка васілёк

выблісьне калі на ўскрайку поля

золата жытнёвае палёў

сіняй зоркаю не кліча болей

помніш покліч: пустазельлю бой

гэтак хлеба будзе болей (болей?)

потым васілёк – забыты боль

боль які не адчуваем болем


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс