Не шукаючы дарожак,
не мінаючы сьцяжынак,
прабяжыць па лесе вожык,
накалоўшы грыб на сьпіну.
Да суніц у мяккі кошык
закачу цябе, мой браце.
Не сярдуй, калючы вожык,
будзем разам жыць у хаце.
Я пушчу цябе пад ложак,
малачка налею поўна,
тупай-тупай, дружа вожык.
Буду ноччу спаць спакойна.