epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Вы..."

вы

што згадзіліся на ампутацыю

нашай агульнай памяці

падумайце хоць пра дзяцей сваіх

спытайцеся хоць у дзядоў сваіх:

як цяжка трываць

калі баліць тое

чаго няма


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс