epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Выява – званочак..."

выява – званочак

дакладнасць якая!

ды радасць малечую не аклікае

а ў вочы зірну дружбаку палявому –

ізноўку матуля гукае дадому


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс