epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Высокі гук

 

Ціхі сьвіст – гэта чуецца “і-і-і”.

Чысты ліст – адгукаецца “і-і-і”.

Дзесьці ў кузьні куюць кавалі,

іхні гук аблятае палі.

 

Гэта літара “і” сьціплая такая,

хоць на кніжнай ральлі

часта сустракае.

Раскажы як жылі:

дзеі ды надзеі,

пра князі-каралі,

блізкія падзеі.

 

Сіні іней ірдзіць на быльлі.

Ціхі ранак ідзе па эямлі.

І сасна нібы літара “І”

з кропкай месяца, там, у гальлі.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс