epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"За слова забівалі..."

за слова забівалі

(па слову забівалі!)

за лейцы за хамут

заслону забывалі-

ся захінуць

дагэтуль забіваюць памяць

нашай зямлі

каб мы свайго дацяміць

век не змаглі

ды вы

з блакітам зьвязаныя

зь вечным жыцьцём

вольныя вязьні

няўжо здасьцёся?

за Сваё шчасьце

за Сваё ліха

нашчадкі

за іх

за скатаваных

за растаптаных

наканавана стойце!

за Слова!


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс