epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Жабка

1
2


 

 

1

 

У лужыне жывая жабка.

(Не прыглядайся – не відаць!)

Яна не разумее жартаў,

ды ўмее голасна сьпяваць

падвечар,

калі цёплы вецер

вясну разьвейвае па сьвеце.

 

 

2

 

А жабка – на зялёнае зялёная.

(Адна на ўсіх вясновая краса!)

А вызначышся – зразу будзеш злоўлены.

А вылучышся – дык не зловіш сам.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс