epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Задача

 

Добра гэтай Натцы

хутка апранацца.

Я таксама ўзьдзець магу

нагавічкі на нагу,

толькі трэба ўсунуць ножкі

ў розныя калошкі.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс