Лугавіна, што зь небам гамоніць
прахалодаю красак сваіх,
нагадае пра сіняе мора
і пра космасу ўздых.
Звон-званочак – дзінь-дзінь!
Мы ў высокую далеч глядзім –
і здаецца, што неба драбочак
той званочак.
Колеру падобнага ў прыродзе
не было і не будзе павек.
Стане раніца – зразу ўзыходзяць
з-пад зялёных павек.
Ад сьвітаньня да самае ночкі
звон-званочкі, сінь-званочкі.