epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Жытнёвая ніва

 

Назапасілі ў ялінкі

каласкі і васількі

не іглінкі.не сьцяблінкі,

пошум поля вось які!

Кажуць, жыта добра родзіць.

калі хваля нівай ходзіць.

 

Ці пазычылі ў вясёлкі

зоркі поля, васількі,

колер яркі, звон высокі,

густа-сіні, вось такі!

Кажуць, жыта добра родзіць,

калі з васількамі ўсходзіць.

 

Можа, жыта пазычала

для няходжаных палёў

тыя сонечныя чары

гудам пчолак і чмялёў.

Кажуць, жыта добра родзіць,

калі песьня полем бродзіць.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс