epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Аб Іване Бяшчасным

Жыў купец багаты чалавек, у яго была тры сына. Када ён жысць кончыў, адказаў двум сынам, а Івану нічаво ні 'дказаў — ні гарэлага гроша. Іван еты быў із сібя красавец, і празвалі яго, што «Іван няшчасны», і нечага яму нігдзе ўзяць. Ён узяў сумку і пашоў по** міру. Нескалька ўрэмя хадзіў, і паўсямесна яго знаюць, што Іван Бяшчасны. Царская дочка ўвідала Івана і красату яго нібнакавенную, задумала, как ба за яго выйці замуж, і ўзяла царская дочка сумку, і ўзяла з сабою злата і серабра, і пашла по** міру, штоба найці Івана Бяшчаснага. Нескалька ўрэмя хадзіла і яго не нашла. Адзін купец карміў старцаў. Яна ета ўслыхала і пашла на еты бал; прыходзіць, нашла Івана Бяшчаснага, пакланілась:

— Здрастуй, Іван Бяшчасны!

Адышоў еты абед старцаў, тада яна начала гаварыць:

— Вазьмі мяне за сябе, Іван Бяшчасны!

— А как жа мне цябе ўзяць?

— Пупрасі купечаства, штоба нас ажанілі!

Аб'явілі купечаству. Купечаства множыства сабраліся і сагласілісь ажаніць іх, іменна для смеху, і началі складаць дзеньгі: каторы дваццаць пяць, каторы пяцьдзесят, каторы сколька мог.

Жанілісь, паблагадарылі ўсё купечаства, а тада яны пашлі ў другой горад. Яна сабе купіла дом і начала жыць, паісправіла ўсё хазяйственныя дзяла. Абжымшысь, яна даець пяцьдзесят рублей Івану:

— Падзі, друг мой, купі мне золата.

Ён пашоў у горад. Хадзіў, хадзіў, нійдзе не найдзёць. Ува аднаго старыка на ўгалке нашоў золата, купіў, прышоў дамой, аддаў золата. Паужыналі, лёг Іван спаць, а жонка запаліла свечку і начала вышываць платок. За нескалька ўрэмя вышыла платок. Іван чаю напіўся, ідзець у горад прагулівацца; жана аддаець платок:

— Прадай платок!

Ён пашоў, хадзіў па ўсяму гораду, к катораму купцу ні пакажацца, усе баяцца ўзяць і думаюць, какея ета тавары странныя; па ўсяму гораду хадзіў, ніхто не купіў. Заходзіць к самаму етаму стараму, у каторага купіў золата. Ён і клічыць:

— Што, Іван Бяшчасны, ці прадаеш, ай пакупаеш?

— Прадаю платок.

— Пакажы!

Пасматрэў старык платок і гаворыць:

— Што, Іван Бяшчасны, што бярэш: ці дзеньгі, ай добрае слова?

Іван атвячаіць яму:

— Бяру добрае слова.

Прышоў дамой, спрашываіць жана:

— Што ты, мой друг, узяў за платок?

Атвячаіць ён:

— Узяў добрае слова.

Яна і сумілась: сама сабе і думаіць, што еты дарагой платок за добрае слова. Апяць ідзець еты Іван у горад, яна яму даець сто рублей купіць золата. Ён пахадзіў па гораду, не находзіць ні ў аднэй лаўкі золата, апяць к етаму старыку. Купіў на сто рублей, прыносіць дамой, аддаець сваей супругі; яна апяць начала вышываць платок. Вышыла за нескалька ўрэмя. Апяць ідзець Іван у горад, даець яна яму платок.

— Прадай платок!

Хадзіў па гораду: у каторую лаўку ні зайдзіць, пакажыць платок — купечаства баіцца купіць і думаюць, гдзе ён, Іван Бяшчасны, бярэць етакія платкі. Апяць ішоў кала етага старыка, старык і клічыць:

— Іван Бяшчасны, ці прадаеш, ай пакупаеш?

— Прадаю платок!

— Што бярэш: ці дзеньгі, ай добрае слова?

Іван думаіць:

— Што ж, узяў добрае слова — вазьму і другое.

Патом і гаворыць:

— Вазьму добрае слова.

Прыходзіць дамой. Жана спрашываіць:

— Што ж ты ўзяў за платок?

— А ўтарое добрае слова.

Жана апяць думаіць:

— Што ж з естага будзіць: слова да слова — што ж з естага будзіць?

Апяць замаўчала, церпіць. Нескалька пажылі, апяць яна яму даець дзенег паўтараста рублей.

— Ідзі ў горад, купі золата!

Пашоў, на паўтараста рублей золата ў етага старыка купіў, прынёс дамой, аддаў сваей жане. Жана начала вышываць трэці платок і вышыла луччы прэжніх. Ідзець Іван у горад, яна яму аддаець платок:

— Ідзі, прадай платок!

І думаіць, што ён вазьмець за еты платок. Пашоў ён у горад, па ўсіх лаўках насіў, штоба яго прадаць, і ніхто не купіў: усе баяцца пакупаць етакія вешчы. Ідзець кала етага старыка. Старык крычыць:

— Што, Іван, прадаеш ілі пакупаеш?

— Прадаю платок!

— Пакажы!

Пасматрэў старык і гаворыць Івану:

— Што бярэш: ці дзеньгі, ай добрае слова?

Іван гаворыць:

— Добрае слова.

Тада старык гаворыць:

— Будзь даволен, толька сматры, не забудзь майго прыказанія: замахні, да не рубані, да падумай!

Паблагадарыў Іван етыга старыка і пашоў. Прышоў дамой, жана і спрашываіць:

— Што ж ты ўзяў за платок?

— Узяў добрае слова!

Жана ў бальшом сумленіі, і началі жыць. Нескалька ўрэмені жылі. Жана гаворыць:

— Што, друг мой Ваня, я дзенег здзержыла многа, а таперы-тка, как хаціш, нада імець работу.

Іван пашоў на прыстань і наняўся там у купцоў у работнікі, штоба ехаць з купцамі за граніцу, і ўзяў дзеньгі ўпярод, аддаў сваей жане на расход, а сам Іван распрашчаўся з сваею жаною і ўехаў за граніцу на караблях. Жана яго тут забрэменіла. Прыехамшы, за граніцай пражылі там шаснаццаць лет, набралі тавараў на сем караблёў, купцы і адправілісь дамой. На моры здзелалась на іх трывога: началі караблі тануць — такое места, што нужна чалавека бросіць у мора. Яны началі прыглашаць Івана Бяшчаснага, штоба ён сагласіўся ў мора,— ён сагласен, і на яго імя штоба карабль адпісан сядзьмой яму. І бросілі яго ў мора, а караблю апусцілі якар. Караб астанавіўся там. Іван Бяшчасны папаў у пучыну, сайшоў у прыісподнюю, а там свет такой жа, как і здесь,— папаў ён к цару, а яго там знаюць.

— Здрастуй, Іван Бяшчасны! Рассудзі ты нас з царыцаю, што мы жывем пятнаццаць лет, а ўсё ў нас праізводзіцца вражда, і спорым, а іменна за што: я гавару царыцы, што ў свеці дарожы нету злата да серабра, да дарагога камення, а царыца гаворыць, што сталі і залеза дарожы ў свеці нету!.. Іван Бяшчасны, рассудзі ты нас!..

Іван гаворыць ім:

— Я вас рассужу: золата і серабро і дарагея камення — ета для царэй, для князей, для вялікіх ліц; а сталь і зялеза — ета для мужукоў.

Ён іх рассудзіў, і яны асталісь давольны Іванам, і січас жа цар і з царыцаю памірыліся і пацалаваліся.

— Благадарым цябе, Іван Бяшчасны, што ты ўспакоіў серца нашы, а мы цябе за ета паблагадарым!

Далі Івану яшчык бруліянтава камення, прыдзелалі яму пузыры і падвязалі яму яшчычак з бруліянтавым каменнем, а тада і сказалі:

— Благадару, Іван, у етым і прашчай!

Іван і пашоў: усхваціла яго етымі пузырамі наверх мора. Пасматрыць Іван: карабль тут і стаіць, каторы купцы на яго імя адказалі; ён цоп! цоп! да ў караб і адправіўся у пуць за купцамі. Нескалька праехаў, пасматрыць: наганяіць сваіх купцоў, а купцы пасмотруць: Іван Бяшчасны уж іх наганяіць.

Нагнаў, пашлі яны ўмесці сем караблёў. Едуць пуцём. Для мора жывець кароль. Даець знаць у караблі, штоба не праязжалі міма, штоба зайшлі на паклон каралю. Яны астанавілісь возлі дварца каралеўскага і началі выбіраць харошыя тавары каралю на паклон, атабралі ў купцоў і кажды па штуке і спрашыюць у Івана:

— Іван Бяшчасны, што жа ты вазьмёш?

Іван ім атвячаіць:

— Знаеце, брацця, какой караб вы мне пустой далі: з рагожамі да з мяхамі, да самы паследні тавар? Няўжлі ж я, няўжлі ж мяне за вашымі падаркамі не прымуць? І мяне за вашымі падаркамі прымуць.

Купцы еты не знаюць, што ва Йвана ёсць бруліянтава камення яшчык. Ён адбіў із яшчыка бруліянтава камення са курыны жаўток і спратаў у рукаў і пашоў умесці з купцамі. Купцы кала яго смяюцца:

— Как Іван, как Бяшчасны, так і Бяшчасны, і ідзець ні з чым к каралю.

Прышлі і началі аддаваць падаркі каралю; а Іван кала яго павараціўся, і вышаў кароль у другую комнату; Іван даў яму драгацэнны камень. Как пасматрыць кароль на еты камень драгацэнны, так і асвяціла ўсяе комнату. Пасадзіў кароль Івана за стол на куце. Купцам падносяць віно прыслугі каралеўскія, а Івану сам кароль. Ім, етым купцам, абідна: бымшы іх работнік — і знаюць, што караб яго пустой, і нічаво ён не прынёс каралю. Паблагадарылі яны караля і пашлі к караблям. Іван іх нагнаў і смяецца кала етых купцоў:

— Вот вы хазяіны былі мае, а кароль мяне ўгасціў са сваіх рук.

Ім ета прыскорбна, купцам. І захацела жана каралева папрасіць к сабе на паклон.

— Пажалуйце, гаспада купечаства, ка мне на паклон: хочыць вам каралеўна чэсць аддаць.

А ета купечаства бяруць палуччы тавар і спрашыюць у Івана Бяшчаснага:

— Іван Бяшчасны, што жа ты вазьмеш на паклон?

Іван атвячаіць купцам:

— Братцы, вы знаеце, што мой караб пустой,— буду я сыт за вашымі падаркамі.

А сам Іван адбіў у яшчычку ўтарой камушак, і пашлі. Прыняслі купцы каралеўне тавар; яны тавары еты прынімаюць, а каралеўна ета кала Івана верціцца. Іван із рукава каралеўне падаў камушак. Каралеўна ў другую комнату ўвайшла, асве**ціла ўсяе комнату. Пасадзілі купцоў за стол, началі подчываць, а Івана на куце. Купечаству етаму паднасілі служыцелі каралеўскі віно, а Івану сама каралеўна паднасіла і подчывала. Купечаства пасматрываюць адзін на другога:

— Што такое, што Івану прылішні чэсць, чым нам?

Яны паблагадарылі і пашлі, і межда сабою купечаства гавораць:

— Ну, када б трэці раз папрасілі на паклон, то тада ба мы здзелалі то, чаго Іван і не думаіць!

Захацела каралеўская дочка папрасіць на паклон: не дорагі еты тавары, што яны носяць, а хацелась, штоба Іван прынёс каралеўскай дочке камушак. Вот началі яны выбіраць самыя луччыя тавары, а на Івана гавораць:

— Іван, а што ж ты панясёш?

— А што ж, брацця, вы знаеце: за вашымі таварамі і я буду сыт.

Яны етым ужасна абідзелісь, а Іван у рукаў камушак палажыў, і пашлі к каралю і міжда сабою здзелалі сагласію:

— Што-нібудзь будзіць адно: ілі мы прападзем, ілі Іван прападзець.

Прышлі к каралю, аддаюць тавары, а окала Івана каралеўская дочка ўецца; ён ей із рукава тайком падаў камушак. Вышла каралеўская дочка ў асобую комнату, пасматрэла: камень асіяў. Пасадзілі купцоў за стол, Івана на куце; началі подчываць, купцоў подчыюць прыслугі, а Івана Бяшчаснага подчыіць кароль, каралева і каралеўская дочка. Яны вышлі із-за стала, паблагадарылі караля і сказалі ўсе ўголас, што яны недавольны. Кароль спрашыіць купцоў:

— А чым жа вы недавольны?

— Вот цем мы недавольны, што бымшы ўпярод работнік — яму чэсць большы нас.

Кароль і гаворыць:

— Можыць быць яго тавар дарожы вашых усіх караблёў.

Яны і гавораць:

— Мы сагласны па закону: ежаль у яго, у нашага работніка, у Івана, да будзіць тавар дарожы нашага, дак мы сагласны, штоб нам голавы парубілі, но ежалі ў яго хужэй тавар, то яму адрубіць голаву.

Спрашыіць кароль у Івана:

— Сагласен ты на еты суд: ежалі твой тавар хужы будзіць, сагласен ты, голаву штоб табе рубіць?

— Я сагласен.

Сказаў Іван, і етым дзела кончылі. Патрэбаваў кароль прысуствія сваё і купцоў етых саміх, штоба і яны маглі распісацца ў етай атветнасці:

— Ілі Івана голаву далой, ілі вам.

Яны ўсе распісаліся. Как яны, шэсць чалавек, так і сядзьмой, Іван Бяшчасны, пашлі ў караблі выгружываць тавар, выгрузілі і перасматрэлі: аказалася ў купцоў, шасці чалавек, тавар луччы і багачы, а ў Івана саўсем нету.

— Ну,— гавораць купцы,— вот, кароль, за то нам і абідна: быўшы наш работнік — і чэсць яму луччы.

Прысудзілі Івану адрубіць голаву. Еты купцы засмяяліся. Тагда Іван гаворыць каралю:

— Пазвольце мне схадзіць у караб у пустой.

Пашоў у караб і прынёс драгацэннага камення яшчык. Как прынёс, адкрыў — засіяла жарчы сонца. Тады еты купцы шэсць чалавек усе срабелі, штоб лішыцца голаў, палі на калені перад Іванам:

— Прасці ты нам ету ашыбку, не пагубі нашых жон і дзяцей. Прасці і прасці! Мы табе за ету ашыбку аддаём шэсць караблей са ўсімі таварамі і абяшчаем даставіць да горада на самую прыстань, будзем тваімі падвласнымі!

Ён ім прасціў і палучыў крэпасць на ўсе караблі. Адправілісь яны к свайму гораду. Прыехалі яны ўначы, караб Іван Бяшчасны аставіў з прыкашчыкамі на прыстані, а сам пашоў к жане. Прышоў у дом ціхонька, нікаго не разбудзіў, дастаў агня, пасматрыць на жану: жана спіць і два маладцы абапал ляжаць. Іван і думаіць:

— Я за граніцаю спраўляўся, а яна тут завяла двух любоўнікаў...

Рассердзіўся ён, схваціў саблю, толька падняў і хацеў зарубіць іх, а патом уздумаў:

— Мне старык сказаў тры словы добрых: «Замахні, ды не рубані, да падумай».

Ён не стаў рубіць, разбудзіў жану, гаворыць:

— Здрастуй, жана!

Жана прашнулась, іспужалась, потым гаворыць:

— Здрастуй, мой друг, Іван Бяшчасны, даўно ўжу я відала цябе, ужу шаснаццаць лет.

— Друг мой, какея ета ляжаць кала цябе маладцы?

— А ета, друг мой, ета твае сынаўя: ты када адпраўляўся за граніцу, аставіў мяне бярэменную — я двух сыноў і радзіла. Ну, а тваё дзела какаво?

— А маё, слава богу: прыгнаў сем караблёў з таварамі.

Жана яму не верыць:

— Ідзе табе узяць іх, без дзенег?

— А бог мне паслаў за то, што мне ацец нічога не аставіў.

Даў бог вутра, Іван Бяшчасны папродаў тавары і караблі, а дзеньгі, калічаства не малыя, прынёс к жане:

— Ну, жана, тапер пажывём!

— Ну, друг мой, тапер нада ідзіць к майму атцу папрасіць прашчэнія! Знаеш лі, какога я роду? Відзь я роду — царская дочка!

Іван думаіць:

— Как жа ета: ішла яна за мяне нішчай, а тапер — царская дочка?

— Я,— гаворыць яна,— на тваю красату прылсцілась, дык і пашла за цябе, і ў міня па сю пору храніцца золата і серабро, каторыя я ў атца ўзяла. Таперіча, мой друг, паслушай і мяне, да сматры не ашыбісь! Не назаві атцом да ўрэмя, а вазьмі-ка бруліянтавы камушак аддай, ды нясі цару і папрасі пазваленія, штоба пазволіў табе цар у віду царскага дому і табе выстраіцца.

Пашоў Іван Бяшчасны к цару і падарыў яму бруліянтавы камушак. Цар столька быў даволен, што не знаіць, чым наградзіць Івана Бяшчаснага, спрашыіць у яго:

— Чым наградзіць цябе?

Іван яму атвячаіць:

— Када міласць ваша, ваша высочаства, пазвольце мне выстраіць дом ублізі вашага дварца.

Цар гаварыць:

— Я цібе пазваляю. Када ў цябе не хваціць капіталу, то я пумагу цібе.

Іван Бяшчасны цара паблагадарыў. Начаў Іван строіць дом, наняў разных масцяроў: каменшчыкаў, сталяроў, кровельшчыкаў і какея масцяра яму былі толька нужны. Дом еты аддзелалі ў два года. Тада ўзяў Іван нескалька комнат — бруліянтам камнем павыбеліў сцены. Аддзеламшы дом, узяў бруліянтавы камушак і панёс цару ў благадарнасць. Цар благадарыць Івана:

— Спасіба табе, Іван Бяшчасны. Нет, ты тапер ні Бяшчасны, а Іван Шчасны! Не знаю, чым цябе благадарыць!

— А вот чым: када міласць ваша, то прашу на пасвяшчэнія дому майго вас і ліц раўных вам — вот етага я ад вас жалаю.

Цар, відзімшы Івана вумнага, прыгласіў некатарых каралей і князей быць у Івана на пасвяшчэніі. У назначанае ўрэмя зазваныя ліца сабралісь к Івану Бяшчаснаму. Была цырымонія, пілі, гулялі, Івана паздраўлялі.

— Не будзь ты Іван Бяшчасны, а будзь ты Іван Шчаслівы!

Прышоў Іван Бяшчасны к жане, гаворыць:

— Ну, тапер как мне ў атца прасіць прашчэнія?

— А ты ідзі і скажы: «Прасціце, цар!»

Прыходзіць Іван к цару і гаворыць:

— Прасціце, цар!

— Да я за табою не віжу нікакой віны, і мне нечага табе прашчаць.

А ён апяць за сваё:

— Прасціце, цар!

Цар яму гаворыць, што яму не ў чым прашчаць, а цары і каралі гавораць:

— Ну, вы яму прасціце, хуш ён і не віновен!

Цар гаворыць:

— Ну, харашо, я табе, Іван, прашчаю!

Как толька цар сказаў, што «прашчаю»,— выходзіць Іванава жана і здзелала паклон цару; Іван гаворыць:

— Вот, ета ваша дочка, а мая жана.

Тада ўзнаў цар, аб чым у яго Іван прасіў прашчэнія. Цар быў вочынь даволен, што яго зяць вумны чалавек. Сталі яны жыць, пажываць да дабро нажываць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 350-358
Крыніца: скан