epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Аб смушчэнніку Мілляне

У некатарым царстве, у некатарым гасударстве, у том, у яком мы жывём, вызываўся адзін Міллянам, а ён не быў Міллянам, а быў смушчэннік. Гэты смушчэннік вёў знакомства з купцом, і толька ў гэтага смушчэнніка не было ні кучара, ні лакея, а сам і за кучара, і за лакея. Вот ён, быўшы ў купца, і гаворыць яму:

— Гаспадзін купец, надабен ба мне які-нібудзь хлапец у кучара і ў лакеі: ці не знаеш ты тут кога ў горадзе?

Купец і гаворыць смушчэнніку:

— У нашым горадзе ёсць бедная старуха, у ёй ёсць сынішка, можна ёй пагаварыць: можыць быць, яна і сагласіцца табе аддаць яго.

Разыскалі старушку і гавораць ёй:

— Старушка, вот Міллян нуждаецца ў лакеі і кучары. Застаў-ка ты свайго сына к яму, а не то саўсім прадай.

— Ах, бацюшка мой, а як жа мне без сынка быць? Хто мяне будзець вадзіць па міру?

Міллян з купцом і гавораць ёй:

— Ты палучыш бальшыя за сына дзеньгі, хадзіць па міру болей не будзеш. Аддай, аддай сына, старуха!

Міллян даець ёй, старусе, сто рублей, сто рублей на пракармленне, да сыну сто рублей у год. Старуха сагласілась і аддаець сына Мілляну. Сына старухі звалі Валадзімірам.

Бярэць Міллян Валадзіміра, садзяцца на лашадзей, прашчаюцца са старухаю і [а]дпраўляюцца ў пуць.

Едуць Міллян з Валадзімірам дзень, другой, трэці і болей, і болей. Дзе ўздумаець Міллян астанавіцца і накарміць лашадзей і паесць ім самім, там на тым месце яўляецца агромны прыўкрасны дом; у гэтым доме для іх і напіткі, і наедкі разныя, каням іх і сена, і аўса, а як уязджаюць са двара, дом тот ісчазаець, так што нетуці ніякіх прызнакаў двара.

Валадзімір усё гэта замячаець да і падумываець: што-та будзець далей? Міллян Валадзіміра дужа жалеў за то, што ён служыў яму верна і чэсна: спаў Валадзімір з хазяінам Міллянам у мяккіх пасцелях умесці; пілі, елі, чаго душы хацелась.

У Мілляна на палцу кальцо залатое. У адну ноч Міллян з Валадзімірам уляглісь спаць. Заснуў яго хазяін Міллян, а Валадзімір не спаў, а задумаў, як ба тое залатое кальцо ў Мілляна ўкрасць. І ўкраў залатое калечка, выйшаў на крылечка, перакінуў з рукі на руку залатое калечка — і ўдруг яўляюцца к яму тры малайцы і гавораць яму:

— Што, Валадзімір, прыкажаш дзелаць?

— Аддаліць мяне,— атвячаець Валадзімір,— за Карпацкія горы!

Яны, тры молайцы, і гавораць Валадзіміру:

— Харашо! Ісполнім тваё прыказанне!

Устаець Міллян, завець к сабе Валадзіміра, а Валадзіміра нет.

Міллян доўгае ўрэмя праваждаў, усё Валадзіміра паджыдаў. Ждаў ён Валадзіміра і доўга, а Валадзіміра як нет і ўсё нет. Хваціўся Міллян залатога кальца: калечка залатога нет; ён і дагадаўся, што Валадзімір кальцо яго ўкраў, і гаворыць сабе: «Ну, машэннік, заставіў тапер мяне тры года пастрадаць».

У Мілляна была кніга іраціцкая. Ён бярэць гэту кнігу і начынаець чытаць, і гаворыць яму тая кніга:

— Валадзімір, твой кучар і лакей ужо далёка, ён ужо праехаў Карпацкія горы.

Валадзімір узнаў, што Міллян да яго дабярэцца і будзець яму ад Мілляна плоха, разрэзаў на назе бальшой палец, пад кожу заторнуў залатое кальцо, кальцо схаваў далёка.

Міллян адправіўся за Карпацкія горы адысківаць Валадзіміра. Шоў ён тры гады, находзіць Валадзіміра, гаворыць яму:

— Хто цябе сюды даставіў і зачым ты мяне бросіў?

Спрасіў такжа ў яго:

— А дзе ж маё кальцо?

Валадзімір і гаворыць Мілляну:

— Кальца я ў цябе не браў — у мяне яго нету; а хто мяне сюды даставіў, я і сам не знаю, не знаю, як здзесь аявіўся; не гневайся, мой ты дзядзюшка: я прад табою ні ў чом не вінават.

Міллян начаў яго біць-калаціць і збіў на горкае яблака, а Валадзімір толька і гаворыць яму:

— Не знаю, не ведаю!

Ад бальшога ўжо сэрца Міллян стукнуў а[б] земель сваею нагою, і ў зямлі здзелалась бальшая шчэль — зямля раздваілась; схваціў Валадзіміра за галаву і бросіў у гэту шчэль. Валадзімір праваліўся ў тартарары; тады ўдарыў нагу аб нагу, зямля саедзінілась умесці, і пропасці не стала; а Валадзімір там і застаўся. Захацелась Валадзіміру там есць — ён ужо ачуняў ад бойла. Там тож усяго многа, і драгацэнных камней, а есць нечага. Аташчаў бедны Валадзімір, а кальцо залатое і пазабыў, што яно ў палцы зарасло. Толька ўвідзеў ён там рэчку, а па другую сторану рэчкі спелы-праспелы вінаград; ён скінуў з сябе ўсё, раздзеўся і паплыў па рэчцы к вінаграду.

Прыплыў ён к берагу — бераг крутой, ухваціўся за бераг — бераг абрушыўся і садраў кожу з пальца; яўляюцца к яму тры малайцы і гавораць яму:

— Што, Валадзімір, прыкажаш нам здзелаць?

Валадзімір і гаворыць ім:

— Штоб выташчылі на бераг!

Яны падхвацілі яго пад рукі і выташчылі із рэчкі. Просіць іх Валадзімір, штоб яны яму далі піць і есць. Атвячаюць яму тры малайцы:

— Нет, мы тут не можам цябе ні накарміць, ні напаіць: здзесь ёсць сільней і пазнатней нас. А вот мы табе пасаветуем, што здзелаць. Тут ёсць алмазкі сярэбраныя і залатыя, усё новыя — ты іх не бяры, а ішчы алмазкі маленькія і старанькія, вазьмі яе сабе і берагі яе: будзець табе служыць тады сівенькі старычок.

Найшоў ён дрэннінькую, старанькую алмазачку, цярнуў аб рукаў, і яўляецца прад яго старанькі старычок і гаворыць яму:

— Што табе надабі?

{надабі?

}— Хачу піць і есць, прыгатоў мне, віць я аташчаў.

Ён пад’еў, падпіў і старыка паблагадарыў і пайшоў прагуляцца. Набраў узел драгацэнных каменняў, разных драгацэннасцей; цярнуў ён алмазкаю — явіўся апяць к яму старычок і спрашыець у яго, што Валадзімір прыкажаць здзелаць. Валадзімір спрашыець:

— Ці можаш на тот свет даставіць?

Старычок яму ў атвет:

— Магу!

— Ці жыва мая маць, скажы мне?

— Жыва.

— Я хачу ляжаць на адной лажніцы з мацер’ю, дастаў мяне к ёй!

Старык сагласіўся ісполніць яго слова і даставіў яго к мацеры.

Маць яго ўстала рана, відзіць такога ўкрасівага молайца на яе лажніцы — сільна ўжаснулась і гаворыць:

— Госпадзі, твая воля! Хто гэта ўкрасівы, адкуль ён і зачым тут улёгся — няхай ба я была маладая, а то віць старуха!

І дзівіцца сабе. Валадзімір і гаворыць мацеры:

— Матушка, ты не ўзнаеш мяне, сына вашага?

Яна і гаворыць яму:

— Як я магла ўзнаць? Ты тады быў маленькі, а тапер куды якой маладзец узяўся — кроў з малаком.

— Ах, матушка, чужыя людзі і вырастуць, і выгладзяць — выўчаць, як на свеце жыць!

Паблагадарыў Валадзімір і друга Міллянава, купца тога горада, каторы памог Мілляну сгаварыць яго і маць у кучара і лакеі. Мала-многа пажыў Валадзімір з мацер’ю на хвацеры, наступілі ражэственскія празднікі; гаворыць сын мацеры:

— Матушка, я, імея савяршэнныя годы, думаю жаніцца. У нашага цара ёсць дочка; як ба ты схадзіла к цару ў сваты, папрасіла рукі дочары царскай!

Маць і гаворыць яму:

— Што ты задумаў, мой сынок? Ці можыць стацца, штобы цар выдаў за цябе сваю доч?!

— Матушка, пасланца не б’юць і не вешаюць. Вазьмі гэты мой узялок і нясі к цару: када цар прымець гэтыя вешчы, аддасць за мяне і доч сваю!

Старуха, маць яго, адправілась з узялком, з вяшчамі к цару ў сваты. Прыходзіць ка дварцу, стала дабівацца, як ба відзець самаго цара. Яе дапусцілі к цару. Цар спрашыець:

— Што табе нужна, старуха?

Яна гаворыць цару:

— Свет ты наш, вялікі гасудар, прынесла табе ад сына майго гасцінец і прыйшла прасіць за сына майго рукі тваёй царскай дочары.

Цар бярэць узел, паглядзеў: драгацэнныя вешчы; паслаў за міністрам. Перагаварыў цар з міністрам, із узла вылажылі на паднос усе драгацэннасці — драгацэнныя вешчы ўсе цару панаравілісь, і вялеў міністару прыбраць у царскі кабінет, а старусе сказаў цар:

— Ідзі з богам: су ўрэменем тваё дзела будзець!

Прыйшла дамой і гаворыць сыну:

— Ну, сынок, цар вешчы ўсе прыняў, а мне сказаў: «Ідзі дамой, старуха: дзела тваё будзець».

Вялось гэтаму многа-мала ўрэмя, цар выдаець сваю доч у чужую зямлю за каралевіча і пра старуху забыў. Пайшла старуха ў горад; відзіць, што на ўсіх уліцах прыбіты афішкі, штоба ўсе купцы адпускалі б хлеб без платы, а стоімасць і калічаства хлеба запісываць у кнігах: после свадзьбы царэўны будзець уплачываць дзеньгі купечаству сам цар. Прыходзіць маць у хвацеру і гаворыць сыну, што відзела і што слышала ў горадзе.

— Вот, сын, абмануў нас цар! Выдаець доч сваю за каралевіча ў чужую зямлю; прапалі твае драгацэнныя вешчы!

Сын мацеры атвячаець:

— Пускай сабе выдаець, за кога хочыць! Не хлапачы, матушка!

Выходзіць доч царава за каралевіча. Паехалі ў божы храм пад вянец; перавянчалісь і началі гуляць свадзьбу. Многа было гасцей у дварцы на свадзьбе царскай дочкі. Наступіў вечар.

Валадзімір цярнуў алмазку аб рукаў — яўляецца к яму старанькі старычок і гаворыць:

— Што прыкажаце дзелаць, Валадзімір?

Валадзімір і прыказыець старыку:

— Сягоння царская доч выйшла замуж, дак ты нявесту, царскую доч, палажы на маю лажніцу ка мне, а каралевічу стаяць у маёй кварціры на часах!

Усё гэта так і случылась. Утрам Валадзімір бярэць алмазку, трэць аб рукавы. Явіўся яму старычок і спрашыець:

— Што прыкажаце дзелаць?

— Адвядзі царэўну з каралевічам у царскі дварэц!

Явілісь навутра маладыя ва дварэц і не смотраць адзін на другога, як будта і век не відалісь друг з дружкаю. Дружка дакладаець цару:

— Свет вялікі цар, каралевіч з вашай дочар'ю ў бальшом несагласіі.

Цар рачыць дружку:

— Пусць пабудуць і пазнакомяцца да следуюшчага дня!

Наступіла ноч. Валадзімір прыказыець апяць старычку:

— Ступай ва дварэц, прывядзі царскую доч у маю лажніцу і каралевіча ў маю хвацеру; угасціць каралевіча піцяннем і едзяннем как нільзя хужы, пасадзіць яго ў другой комнаце, штоба царская доч і я каралевіча відзелі!

Навутра прыказыець старыку адправіць іх абоіх ва дварэц. Каралевіч з царскаю дочар'ю не глядзяць друг на друга і не юцяцца адзін к другому. Падходзіць ацец царэўны з дружком маладых к каралевічу і дочары сваей; а каралевіч падаець на калена перад царом:

— Памілуйце, бога радзі: я хоць і перавянчаўся з вашаю дочар’ю, но жыць з ёю не сагласен, і яна мне не нужна!

Цар удзівіўся і спрашыець у каралевіча:

— Што гэта значыць? Чым мая доч табе не нравіцца?

{нравіцца?

}А каралевіч цару атвячаець:

— У вашым царстве ёсць які-та Валадзімір, ён ужо дзве начы жыцця мне не даець.

Доч цара, увідаўшы атца, такжа гаворыць:

— Бацюшка, што хочаце са мной дзелайце — воля ваша! Я з каралевічам жыць не буду.

Цар сільна агарчыўся, чуя іх такія рэчы, і даў ім разводную.

Каралевіч палучыў разводную ад цара, адправіўся ў свае царства. Цар прызываець свайго міністара і саветуецца з ім, што тут дзелаць са Валадзімірам. Міністар уталкаваў цару:

— Свет вялікі гасудар, ці не тот гэта Валадзімір, каторага маць прыхадзіла к табе з вузлом дарагіх вяшчэй і разных драгацэннасцяў?

Цар і ўздумаў пра старуху-маць, сваху Валадзіміра, і як ён даў ёй наканец слова, што будзець усё па яе жаланню су ўрэменем.

— Так-та, цар, не праў і ты сам: даўшы слова, дзяржысь! Надабна за Валадзіміра і выдаць доч!

Цар пасылаець веставога за Валадзімірам, штоб ён явіўся на ліцо ва дварэц к цару. Валадзімір прыходзіць к цару, пакланіўся яму, гаворыць:

— Здрастуй, свет вялікі гасудар!

Цар яму гаворыць:

— Валадзімір, ты хочаш маю доч узяць замуж?

— Хачу! — атвячаець цару Валадзімір.

— Ну, а калі так ты хочаш, я аддам за цябе маю доч, на таком толька ўсловіі: калі ты пастроіш для дочары маёй дварэц луччы і красівей майго дварца, і штоб была ўліца ад майго дому да твайго вымашчана дарагімі каменнямі!

Валадзімір атвячаець цару паклонам і што ён усе прыказаныя царом условія выпаўніць. Маць Валадзіміра спрашыець:

— Што табе бог даў? Чаго трэбаваў ад цябе цар?

А ён мацеры рачыць:

— Усё, слава богу! Не скучай, матушка! Свадзьба мая будзець: я на царскай дочары жанюсь.

Наступаець вечар. Валадзімір выходзіць на крыльцо, бярэць сваю алмазку, трэць аб рукаў. Яўляецца старычок.

— Мілы мой старыкашка, ісполні мае прыказання: заўтра на ўтра штоб быў мне велікалепны дом, якога нігдзе яшчэ не бывала — пяціатажны, у тысячу вакон, увесь штоб быў золатам ацянут: і сцены, і крыша, і ўнутры такжа; штоб уліца ад царскага дварца да дварца была выслана дарагімі заморскімі каменнямі; штоб на ўліцы сабралісь народы па сямі чалавек разных інаверцаў, штоба ў каждага было па торбачцы, золатам напоўненай; штоб ля мяне быў бярлін залаты, калёсы пярэднія сярэбраныя, а заднія залатыя, лошадзі самыя луччыя, упраж залатая і кучара адзеты у самы луччы касцюм.

Рана ўтрам следуюшчага дня Валадзімір выходзіць на вуліцу, відзіць: дом яму прыгатоўлен велікалепны, падаюць шасцёрку лашадзей, садзіцца ў бярлін і едзець к цару ва дварэц за царэўнаю вянчацца.

Паехаў ён не вуліцаю, а равамі, гарамі, разнымі вярцепамі; а людзі разных вер высыпаюць услед за ім із торбачак золата, як мякіну. Тронуўся за ім народ падбіраць дзеньгі — золата, і ўсе крычаць Валадзіміру «ура!».

Емпіратар услышаў на горадзе сільны шум, пасылаець свайго пасланца ўзнаць, што такое случылась у горадзе.

Пасланец царскі ўвідзеў Валадзіміра, як ён мчыцца па гарам і вярцепам, увідзеў, як і ў народ разных вер сыплюць дзяньгамі, як мякінай; вярнуўся пасланец назад і дакладаець цару аба ўсём, што відзеў, і ізвяшчаець цара аб прыездзе Валадзіміра ва дварэц.

Прыехаў і Валадзімір ва дварэц, уходзіць ва царскія палаты; цар прымаець яго да чэсці вялікай, і началі свадзьбу завадзіць; паехалі ў божы храм, прынялі законны брак. Перавянчалісь і вярнулісь ва дварэц і сталі весяліцца; гулялі свадзьбу месяц і два. Цар падпісаў Валадзіміру палавіну свайго царства і аб'явіў подданным велічаць Валадзіміра каралём. Адгуляўшы свадзебку, пераехаў Валадзімір з каралеваю ў каралеўскі дварэц, узяў к сабе і матушку сваю, старуху, і началі жыць і пажываць.

Цар відзіць, што малады кароль з яго дочар’ю жывуць дружна, стаў наязджаць к ім кажды дзень і глядзіць не наглядзіцца на мілых яму маладых. Міллян, астаўшыся за Карпацкімі гарамі, уздумаў аб Валадзіміры, што ён, праваліўшысь у тартарары, дзелаець там. Бярэць Міллян сваю ірацічаскую кнігу і чытаець; а кніга гэта ірацічаская і талкуець Мілляну-смушчэнніку, што Валадзімір ужо жаніўся на царскай дочары, што яго із тартарары вывеў стары старычок; што яму алмазка ва ўсём павінуецца і памагаець; Міллянава кальцо на ём, ну ён ім не дзействуець.

Міллян-смушчэннік і сам насабіраў алмазаў цэлую карзіну і прыходзіць у то царства, у тот горад, дзе жыў Валадзімір, яўляецца к цару. Ізлішняя каралева, жана Валадзіміра, сядзела на крыльцы. Смушчэннік ідзець з карзінкаю алмазаў. Каралева і гаворыць свайму мужу, што прыхадзіў какой-та чалавек і гаварыў громка:

— У каго ёсць старыя алмазкі, будзем мяняць на новыя, прыдачы нічога не будзем браць!

Кароль і гаворыць каралеве:

— Можа, табе прыздалось так?! Хто будзець [мяняць] харошыя і дарагія вешчы на старыя?!

Міллян ужо навёў ташнату на Валадзіміра, маладога караля. Валадзімір, устаўшы рана, пачуўстваваў сільную ташнату і гаворыць сваей каралеве:

— Так што-та мне скушна і грусна: пайду к бацюшку прагуляюсь і развяду маю таску.

Жана яму і гаворыць:

— Ідзі, прайдзісь, скука, можа, і пройдзець! Прыходзіць к бацюшку-цару, сказыець яму пра сваю скуку-таску; ці нет чым жуду-гора развясці?

— Ідзі ў мае зялёныя сады: там многа звярэй — ты пагуляй і там!

У гэта ўрэмя праходзіць па царскаму дварцу Міллян і апяць так жа громка крычыць, зазывае мяняць старыя і гразныя алмазкі на новыя залатыя і сярэбраныя, без усякай прыдачы. Слыша гэта, каралева пасылаець сваю служанку пазваць гэтага чалавека на ліцо к каралеве.

— Ну, ты абменіваеш старыя алмазкі на новыя, а ў майго мужа ёсць старая алмазка; сагласен ты абмяняць на новую?

Міллян з радасцю абменіваець алмазкі: бярэць сабе ад каралевы алмазку старую, а ёй даець новую залатую. Па выхадзе із дварца Міллян бярэць старую алмазку, трэць аб рукаў, і яўляецца к яму стары старычок і гаворыць:

— Што прыкажаш дзелаць, Міллянушка?

Міллян і гаворыць старыку:

— Перанясі мяне з маладою каралеваю за Карпацкія горы, і штоб на тры сажані ў зямлі быў здзелан дом і нас там памясціць; а дом Валадзіміра, маладога багатыра, быў разрыт, і вуліцу ўнічтожыць, а самае места ўплантаваць.

Цар, цесць караля, рана вутрам сматрыць у падзорную трубку і не відзіць Валадзіміравых палат. А сам Валадзімір гуляець у саду царскім. Трэбуець цар міністара, застаўляець яго пасматрэць, ці ёсць дварэц караля Валадзіміра. Міністар прысматрэўся і кажыць цару:

— Цар, свет вялікі, і ўпраўду ведзь дварца нет!

Паслалі пасланца, пасланец утвярждаець цару, што дварца нету, і тое самае места, ідзе быў дварэц, уплантавана. Міністар талкуець цару:

— Паслаць пасланца ў зялёны сад за каралём і ўзнаць, ці там ён ілі нету яго там.

Пасланец царскі находзіць караля Валадзіміра і завець яго к цару-бацюшку. Січас яго арыставалі. Цар, разгневаны ўвесь, гаворыць:

— Якой ты мне здзелаў пазор: ты навек убіў маю доч!

І прысудзіў зняць з яго голаву; но Валадзімір упрасіў цара не сымаць з яго галавы, а закупарыць яго ў мрамарны стоўб.

— Можыць быць, дзела перадзелаецца, і я апраўдаюсь!

Валадзімір, сідзя ў стаўбе, вынуў залатое кальцо, пералажыў з рукі на руку, і тры малайцы явілісь к яму і гавораць:

— Што табе нужна, Валадзімір?

— Скажыце мне, адзе мая жана, каралева, находзіцца?

Яны і атвячаюць:

— Твая жана даўно ўжо за Карпацкімі гарамі, у доме на тры сажані ў зямлі, з Міллянам-смушчэннікам.

— Тапер снясіце мяне к Мілляну за Карпацкія горы: хачу я павідаць маю каралеву і ўзнаць, што там дзееца з ею.

Яны яго ў мінуту туда за горы даставілі і навялі падзорныя трубы, і відзіць ён сваю каралеву, відзіць і Мілляна: Міллян-смушчэннік саглашаець каралеву быць яму жаной, і па сяму-та страшчаець яе разнымі страсцямі: ён скідываўся і звярамі і змяямі — усё яе пугаў і страшчаў, а каралева ўсё-такі не саглашалась быць яго жаною.

У адно ўрэмя Міллян, здзелаўшысь змеем, выляцеў із падзямелля, асталась у доме адна каралева. Валадзімір, у падзорную трубку гледзючы, і ўсё гэта відзіць.

Вазгарэўся Валадзімір вялікай жаласцю к сваей каралеве: бярэць залатое кальцо, перакладываець онае з рукі на руку — явілісь к яму тры малайцы і гавораць:

— Што прыкажаш дзелаць, Валадзімір?

Ён просіць іх савета, ці можна яму ўвайці к каралеве.

Тры малайцы гавораць яму:

— Здзелайся мухаю, улятай у дом; туда прыляцеўшы, прымеш від чалавека, можаш пагаварыць з ёю, сколькі ўгодна: у гэта ўрэмя Міллян уляцеў і няскора будзець.

Яна, каралева, увідаўшы Валадзіміра, узрадавалась, гаворыць яму:

— Благадару цябе, мой мілы, што ты навясціў мяне ў бальшэй скуке!.. Як цябе гасподзь сюда прынёс?

Кароль Валадзімір ёй рачыць такжа:

— Як ты, мілая мая, сюда заляцела?

Яна расказала яму, як Міллян абмяніў ёй алмазік і як ён яе мучыць і страсціць.

— А дзе ж мой находзіцца стары алмазік? — гаворыць ёй Валадзімір.

— У гартані Мілляна,— гаворыць каралева.

— Вот жа табе мой савет, слушай, каралева. Явіцца Міллян, заплач горкімі слязамі; Міллян цябе будзець спрашываць аб тваёй пячалі і будзець спрашываць, што табе нада ад мяне; а ты скажы яму, штоб ён дастаў рускага віна бутыль і дзевяць стаканаў; налівай усе стаканы віном рускім, выпі первы стакан сама, а астальныя восем стаканаў штоб ён выпіў, прыглашай яго к гэтаму! У паследні васьмой стакан усып яду, да сматры, угашчай яго палуччы і будзь з ім ласкава; ён як ап’янеець, то вып’ець і васьмой стакан з ядам.

Явіўся к ёй Міллян. Каралева скушна і грусна. Міллян і гаворыць:

— Што ты, каралева, усё скучаеш: аль табе нету піцення і ядзення, аль я хужы твайго Валадзіміра?

— Ну, знаць, так і быць,— гаворыць каралева,— я адсель буду твая! Дай жа тапер на радашчах вып’ем рускай водкі, і прыгатоў дзевяць стаканаў.

Міллян здзелаўся воранам і паляцеў у раздабытак; чрэз нескалькі мінут накаціў цэлы падвал рускай водкі. Паставілі дзевяць стаканаў і бутыль водкі.

Каралева наліла ўсе стаканы водкаю:

— Ну, тапёр пап’ём, пагуляем!

Бярэць яна первы стакан і п’ець:

— За здароўе тваё, Міллянушка!

Потым і гаворыць:

— Ну, Міллянушка, галубчык мой, большы і не ўгашчай: я, як жэншчына слабая — з мяне і будзець прадавольна-давольна, а ты як здаровы мужчына, пі ўсе астальныя!

Сама жа каралева яду ў паследні стакан і ўсыпала, да так лоўка, што ён і не замеціў. Міллян выпіў стакан, два і тры і павесялеў; а каралева яшчэ болей яго лашчыць і разнымі шуткамі смяшыць яго. Ён, развесяліўшысь, усе стаканы дапіў і астальны з ядам, і як толькі дапіў, так яго і разарвала. Кароль Валадзімір у падзорную трубку глядзеў і ўсё гэта відзеў; а як яго, Мілляна, разарвала, ён тады бярэць залатое кальцо, з рукі на руку пералажыў — явілісь тры малайцы і гавораць яму:

— Што прыкажаце дзелаць?

Валадзімір гаворыць ім: — Даставіць яго к каралеве!

Тры малайцы сію мінуту і зняслі яго к каралеве. Ён як прыйшоў, узяў із гартані Мілляна свой алмазік. Прыказаў нанасіць дроў, саарудзіць касцёр, вазлажыць на касцёр труп Мілляна і сажэч яго, а пепел ад трупа ўсыпаць у мора, штоб і ў зямлі не было і пылінкі яго трупа. Бярэць алмазку, трэць аб рукаў; явіўся к яму стары старычок:

— Што прыкажаце дзелаць, міласцівы кароль Валадзімір?

— Штоб былі і напіткі, і наедкі, і разныя разнасці: хачу я з маёй каралевай павесяліцца і пагуляць.

Па слову яго ўсё явілась. Сталі піць і гуляць і весяліцца. Павесяліўшысь, алмазкаю цернуў аб рукаў — явіўся апяць старык, спрашыець:

— Што яшчэ здзелаць надабі?

— А во што: штоб у маём царстве быў апяць такі ж дварэц, і такая жа уліца, як і прэжда; штобы была нам і пасцель мяккая — усё гэта штобы было ў адну ноч, і штоб мне з маёю каралеваю ва дварцы начаваць!

Слова сказана, і дзела здзелана. Кароль са сваёю жаною начуець у сваім дварцы. Цар, ацец каралевы, утрам рана ўстаўшы, к немаламу ўдзіўленню яго відзіць каралеўскі дварэц. Цар прызываець свайго міністара і гаворыць яму:

— Пасматры-ка, як слоўна дварэц маёй дочары каралевы!

Міністар паглядзеў да і пацвярджаець слова цара:

— Дзіўлюсь і я нямала: учора я ехаў там, нічога сабе было, а тапер віджу і ўпраўду дварэц тэй самы, які быў.

— Ну, усё-такі паслаць пасланца, штоб ён узнаў верна.

Паскакаў пасланец к дварцу; відзіць — окала дварца стаяць часавыя. Яўляецца пасланец к цару і ізвяшчаець цара:

— Дзяйствіцельна, дварэц тэй самы і стаяць часавыя.

Цар ад радасці пабяжаў пяшком к дочары ва дварэц. Кароль з каралевай замецілі, што бягіць к ім іх бацюшка-цар; выбягаюць к яму наўстрэчу і сталі цалавацца-мілавацца.

— А як я рад, што віджу вас такімі, якімі ўжо і не думаў відзець!

Кароль Валадзімір, пака цар разгаварываў з дочарю, алмазкаю цярнуў аб рукаў, прыказаў старыку, штобы ў зале бальшым былі сталы дубавыя, накрыты скацерці шаўкавыя і прыгатоўлены напіткі загранішныя: і шымпачыны, і рамавіны, і разнае такжа едзяннё, штоб каралю з каралеваю і з бацюшкай-царом павесяліцца. Усё было гатова. Кароль Валадзімір прыглашаець к сталу цара і сваю любезную каралеву. Ну, да і на славу ўжо пагулялі. Так-та яны гулялі месяц, два і пяць. Былі ў цара ў бацюшкі і там пакуцілі ўволю. Кароль стаў апяць пажываць у сваім царстве благапалушна: усё была ціха.

У Мілляна-спакусіцеля быў родны брат Ісавул, а Ісавул быў такі ж спакусіцель, як і брат яго Міллян. Ён імеў у сябе такжа дрэўнюю кнігу іратніцкую. У адно ўрэмя Ісавул чытаў сваю кнігу іратніцкую, яна яму і гаворыць:

— Брата твайго Мілляна даўно нету на свеце, яго істрабіў кароль Валадзімір за жану сваю; жывець ён, кароль, за Карпацкімі гарамі.

Ісавул, учуўшы гэта ад сваёй кнігі аб пагібелі брата Мілляна, стаў дабірацца да царства Валадзімірава і дабраўся. Прыходзіць ён у манастыр к ігуменні. Ігумення была набажна, прынімала к сабе і храмых, і сляпых, і калек, і ўбогіх і давала ўсім пользу. Ісавул, пабыўшы ў ігуменні раз, і два, і нескалькі раз, выбраў удобнае ля сябе ўрэмя, задушыў яе, а сам надзеў манашаскую яе манцію, праабразіў сябе ў ігуменню і адправіўся па дамам лячыць бальных. Праходзіць окала царскага дварца. Каралева, увідаўшы ігуменню Ісавула, прыгласіла к сабе ў палаты. Быў ужо вечар. Каралева любіла гаварыць і слушаць разгаворы а[б] душаспасенні і прыгласіла ігуменню начаваць у дварцы.

Ігумення Ісавул абрадавалась прыглашэнню каралевы і заначавала. Многа гаварылі яны аб разных вяшчах, і ігумення начала хваліць яе мужа і караля ў том, што ў іх і дварэц велікалепны, і ёсць у іх ва дварцы ўсе рэдкасці. Каралева і гаворыць ігуменні:

— Ах, матушка ігумення, мой муж што толькі ўздумаець, усё здзелаць можыць!

— Нет, каралева, ваш муж яшчэ не ўсю праўду вам сказаў і аднаго дзела не дастаў!

А каралева спрашыець у Ісавула-ігуменні:

— Якога дзела?

— А вот якога дзела. Ёсць на небе Кам-пціца, пад тэю пціцаю яйцо. Вот калі ён то яйцо дастанець, тады яйцо ўсю праўду скажыць, і то яйцо будзець свяціць ва дварцы як дзень, так і ноч, точ у точяк жаркае сонца.

Ігумення Ісавул, пераначаваўшы ў дварцы з каралевай і назюкаўшысь давольна, адправілась па дамам горада. Караля самаго ва дварцы тады не было. Каралева па разгаворы з ігуменняй здзелалась ужо гнеўнаю к свайму мужу-каралю. Яўляецца ва дварэц муж каралевы. Замеціў, што каралева вочань гнеўна, спрасіў яе:

— Чаго ты так, мілая мая, гнеўна ка мне?

— Як жа мне на цябе, дружок, не гневацца? Ты ўсёй праўды не гаворыш, хоць і ўсё знаеш.

— Якой, якой?! Гавары, мая мілая.

— А вот, ёсць на небе Кам-пціца, пад тэю пціцаю ёсць яйцо. Як дастаць тое яйцо, то яно будзець свяціць нам дзень і ноч.

— О! — атвячаець саманадзейны кароль,— мне нічога не стоіць дастаць гэта яйцо, дастану!

Бярэць сваю алмазку, трэць аб рукаў — яўляецца старык. Кароль і гаворыць старыку:

— Ёсць на небе пціца Кам, пад тэю пціцаю яйцо; дастань то яйцо, прынясі к нам ва дварэц; яно будзець свяціць дзень і ноч!

Выслушаў старык прыказаннікараля і гаворыць:

— Вот я здзелаў цябе каралём, а тапер назаву цябе дураком. Што толька я мог табе дастаўляць, усягда дастаўляў і ні ў чом не [а]дказываў, а цяпер ты мяне застаўляеш ідзіць на неба і прынесць табе яйцо — зняць з неба сонца і луну і прынесць табе ва дварэц. Я не магу быць большы бога, а хто табе сказаў і ўнушыў такую блаж?

— Святая ігумення Ісавул, гэта баба, а бабе, даўжно, уж чорт!

— Ігумення гэта не ёсць ігумення, а Ісавул, брат Міллянаў, а святая ігумення, удаўленая Ісавулам, ляжыць пад мастом у сваёй кельні. Ісавул гэты пад відам ігуменні, ужо ўдаўленай, ходзіць па дамам лячыць бальных, ён нікога не лечыць, а дабіраецца да галавы каралёвай і тваёй, носіць меч пад манціей з намярэннем, калі яго пазавеце ва дварэц, зняць з вас голавы. Вас прадасцерагаючы, саветую імець і вам востры кінжал і дзяржаць пры сабе на ўсякі дурной случай, як будзець Ісавул к вам ва дварэц. Вот што, здзелай-ка так, Валадзімір-каралёк! Заві заўтра к сабе ігуменню Ісавула ва дварэц; скажы ёй, што ў цябе баліць галава; а як прыйдзець ігумення Ісавул лячыць цябе ад галаўной болі і будзець ён чытаць над тваёю галавою, то ты старайся леваю рукой дзяржаць яго меч, а праваю рукою бяры свой кінжал і развалі яму бруха ад нізу да верха; тады із шасці сажаней дроў здзелай касцёр, павалі на касцёр і сажгі, а ад трупа Ісавула пепел пусці на мора.

Кароль прыказання старыка старога іспоўніў у точнасці і такім родам істрабіў ігуменню Ісавула; а ў канцы канцоў, пабядзіўшы ўсіх сваіх урагоў, царстваваў длінныя годы; подданныя яго яму радавалісь, і ўсе таржаствавалі. Царства яго ўсягда было і мірна, і ціха, і спакойна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі. Ч.1. / Рэд. В.К. Бандарчык. - Мн.: Навука і тэхніка, 1973. - с. 569-582
Крыніца: скан