epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Чарадзейныя яблыкі

У мужыка курыца знясла пару яечак у тарговы дзень. Ён гэту пару яечак панёс прадаваць. Спрашыець яўрэй:

— Нет лі чаго прадажнага?

Жыду гаворыць мужык:

— Пара яечак ёсць.

— Што ты за іх хочаш?

— Пяцьдзесят рублей.

— Свіння мужык! Па капейцы яечка.

Мужык пайшоў, ідзець кала лавак. Купец увідаў і спрашыець мужыка:

— Што прадаеш?

— Пару яечак.

— Што табе за іх?

— Пяцьдзесят рублей. На гэтых ціплятах подпісь: када ціпляткі выйдуць, тады тых ціплятак абжарыць, з’есць крылушкі і ножкі: ад гэтага будзець са сну сто залатых яўляцца пад падушкай.

— Вот табе, брат, пяцьдзесят рублей, вот табе чэцверць іржы награды, і цябе прашу: нясі іх дамоў, падсып пад наседку, і када гэты ціпляткі выйдуць, то тада прыхадзі ка мне: я табе дам крупы.

Гэты мужык наседачку пасадзіў, і вывела курыца пару ціплятак. Ён пайшоў, гэты мужык, к купцу. Купец даў яму крупы, даў яму і мукі і што яму была нужна — усяго даў.

Када мужык прыйшоў дамоў і расказаў жане, то яна рада.

— Слава богу, што бог паслаў нам талань1 такую.

(Мужык не знаець, што гэта ўгодныя яечкі былі).

Када ціпляткі папавыйшлі, ім ужо тры нядзелі, мужык прыходзіць к купцу.

Купец мужыку гаворыць:

— Вот табе, брат, вала на гавядзіну і дзесяць вёдр віна, вот табе мукі чэцверць.

Даець яму крупы пяць пуд, і іменна штобы была ўсяго дастатачна.

— Здзелай бал, прыгласі і мяне будта бы і папрасі купцоў, маіх бліжніх суседзяў, штоба мне не стыдна была к табе прыехаць на бал, а мне тваё ўгашчэнне нікакое не нада, толькі для мяне пару ціплятак тых зажар.

Гэта было прыгатавана ўсё. З’ехалісь, каторыя былі запрошаны, пілі, гулялі. Наканец, када адышоў стол, тады ён, гэты купец, гаворыць:

— Пажалуйце, хазяін, мне тых жараных ціплят!

Падалі яму ціплят. Пасматрыць на ціплят — аборваны крылушкі і ножкі. Купец за гэта асярчаў і гаворыць:

— Самыя нужныя аборваны, за каторыя стоіць мне пяцьдзесят рублей,— крылушкі і ножкі.

Ад бальшэй дасады купец паехаў і мужыка гэтага разбраніў. Мужык гэты начаў следаваць, хто такі гэта здзелаў, ціплят абарваў. Сын яго, мальчышка, аказалась, абарваў. Ён на яго злы год, што таперыча ён яго жывога не пусціць, якую ён праказію здзелаў. Гэты мальчышка спужаўся і даў ходу, забяжаў у дальнюю дзярэўню.

Пераначаваў. Пераначаваўшы, забраўся падалі, астанавіўся ў аднэй удавы. Та яго ўзяла к сабе:

— Жыві ў мяне, пасі ў мяне скот!

Жалела яна яго і прыглядала, як свайго рабёнка. Нескалькі лет ён пражыў, сталі яго людзі стыдзіць:

— Табе стыдна жыць у яе і пасцівіць скот.

Ён падумаў і гаворыць:

— Цётка, не буду я ў цябе жыць, пайду я ад цябе.

— Пагадзі тарговага дня.

Тарговы дзень прыйшоў. Яна сказала:

— Пайдзём са мною ў горад, я адпушчу цябе.

Пайшлі яны ў горад, купіла яму адзёжу, усю, як даўжно, з ног да галавы, і купіла яму лошадзь і сядло, і сто залатых дала яму на дарогу, а гэтага яна яму не сказала пра яго талань, што ён, як паспіць, так у яго пад падушкай сто залатых яўляецца.

Сказаў ён цётцы:

— Благадару і прашчай!

І паехаў. Нескалькі ўрэмя праехаў, заязджаець к яўрэю і спрашыець, ёсць лі авёс і сена і яму абед. Яўрэй [а]твячаець:

— Міленькі, усё ёсць ля цябе.

Ён застанаваўся, начаў абедаць і лошадзь карміць; па[а]бедамшы, захацеў аддыхнуць: устаў, расплаціўся за абед і паехаў. Нескалькі ўрэмя праехаў, захацеў спаць. Ён астанаваўся, з лошадзі сядло зняў, падлажыў сядло ў голавы і лёг спаць, лошадзь навязаў. Прашнуўся над вечар, начаў лошадзь сядлаць, пасматрыць — пад сядлом сто залатых. Ён дзеньгі ўзяў, сеў і паехаў.

— Слава богу, яшчэ дзеньгі ёсць.

Паехаў апяць к яўрэйцы, ідзе лошадзь карміў, а яўрэйка найшла пад падушкай сто залатых. Як к яўрэйцы прыехаў, так яго ўстрачаець яна і гаворыць:

— Якой ты чалавек, што мне здзесь якую бяду заставіў?

— Яку бяду?

— А сто залатых забыў пад падушкаю.

— Я за імі і прыехаў.

Дзеньгі палучыў і, узнаўшы аб сваім шчасці, начаў збіраць дзеньгі, сабраў множаства і ўздумаў жаніцца з гэтакім шчасцем.

Праслыхаў: у аднаго цара ёсць дачка, каторая не хаціць за беднага іціць.

— За таго пайду, хто мяне заморыць у горніцы дзяньгамі: кожын раз, як па горніцы перайду, дваццаць пяць рублей вымай!

Гэты чалавек адазваўся, прыехаў к ёй і гаворыць:

— Сагласен.

І начала яна хадзіць па комнатам. Як раз перайдзець, то дваццаць пяць рублей, сколькі раз перайдзець, усё па дваццаць пяць рублей. Дак яна хадзіла, хадзіла і шчот мінула, а ён усё па дваццаць пяць рублей плаціў за кажны раз і шчот пацяраў. Тада яна замарылася, патрэбавала крэсел.

— Садзісь, мой друг! Ты мой жаніх!

Патрэбавала водкі і начала яго гасціць. Да таго гасціла, пакуль ён здзелаўся хмялён, а тады начала распрашаваць:

— З якога звання?

— Ды проста із мужыкоў.

— Ідзе казну такую ўзяў небнакнавенную?

— А я з’еў у двух ціплят крылушкі і ножкі, ад гэтага ў мяне здзелалась талань: пад барадою вырасла костачка маленькая за шкурай.

Яна яго парадкам распрасіла, а тады яго начала спаіваць: да таго напаіла, што ён з крэсла ўпаў і здзелаўся без чуўствія.

Тада царская доч з-пад барады вынула костку, прыказала яго выташчыць вон, бросіць, як свінню, у роў.

Ён усё спаў. Як прашнуўся, відзіць, што лішыўся шчасця, і пайшоў беднячком.

Нескалькі ішоў — дзяруцца тры браты. Ён к ім падышоў і гаворыць:

— Братцы, за што вы дзярэцесь?

Яны яму адказыюць:

— Помер наш ацец, і засталіся тры вешчы: машна-трасейка, шапка-невідзімка і трэцяя — плець. Машна-трасейка — што болей трасеш, то болей дзенег; шапка-невідзімка — надзень яе на галаву, і тады, што хочаш, бяры; плець — махнеш батаўём, прадставіцца кабыла, а хлопнеш — дык дзеўка. Кабылу прадаш — дзеньгі; дзеўку прадаш — дзеньгі; шапку-невідзімку надзенеш — ніхто не ўвідзіць.

— Вы не дзярыцесь, я вас рассужу. Аддайце мне ўсе гэтыя вешчы.

Яму аддалі.

— Самі ж адыдзіце к тому дзераву і бягіце ка мне. Тада, каторы ўпярод прыбягіць, тому ўсе тры вешчы.

Яны так і здзелалі. Як аддалілісь ад яго, ён узяў шапку-невідзімку надзеў; яны яго не відалі, усё дуракамі стаялі.

Пра царэўну ўздумаў, адправіўся к ёй, абазваўся жаніхом.

Тада яна начала хадзіць цераз комнату; патуль хадзіла, пакуль затамілась, а ён усё клаў па дваццаць пяць рублей. Патрэбавала крэслы і села з жаніхом. Жаніх думаець:

— Тада яна мяне абманіла, ну таперыча не [а]бманіць.

Патрэбавала водкі і начала жаніха сва[й]го паіць. Жаніх павесялеў; тада начала яна распрашаваць:

— Якога ты звання і йдзе столькі дзенег набраў?

Ён усё ёй адкравенна парасказаў. Царэўна разгарэлась на яго вешчы, штоба іх адабраць. Начала болей яго спаіваць; да таго спаіла, шго ён з крэсла ўпаў; тада яна ўсе тры вешчы адабрала, яго раздзела, прыказала:

— Выташчыце яго на двор і бросьце яго ў роў, як свінню.

Прашнуўся няскора, паглядзіць: чыст, як ліпінку абадралі — наг і благ, яко нет нічаго. Пайшоў у поле, хаціць есць. Знайшоў у полі яблань, на тэй яблыні яблычкі крупныя. Ён узрадаваўся, што хоць жа яблык пайдаець. Сарваў яблыка і з’еў — вырас у яго рог на лбу да самых ног. Ён паваліўся, думаець: «Было няшчасце і гора, тапер пагарчэла: за рогам прайціць нельзя — як пайдзеш, а рог упіраець у зямлю». Ён палоз бокам, увідаў на полі яблынку з мелкімі яблычкамі. Ён яблычка сарваў і з’еў — у яго рог адваліўся.

Ён тады гаворыць:

— Пастой жа, вешчы мае не прападуць, што мяне царэўна абабрала хмельнага.

Ён узяў з гэтай яблынкі вырваў пяць яблык і пайшоў у горад, спрасіў, у каторую царкву ездзіць царская світа. Яму там паказалі. Ён сабе купіў столік, на вуліцы паставіў і палажыў пяць яблык і сядзіць.

Када царэўна, нарачоная нявеста яго, ехала к абедні і ўвідзела на вуліцы яго з яблыкамі, пасылаець служанку сваю:

— На вот табе дзенег, служанка!

Прыходзіць служанка к гэтаму прадаўцу, каторы ля століка прадаець яблыкі, і спрашыець:

— Прадаеш яблыкі?

— Прадаю.

— Што ж ты возьмеш за яблыкі?

— Мне табе не прадаць. Гэта не ля цябе — каму нада, той сам купіць.

Прыйшла служанка і дакладаець:

{дакладаець:

}— Гаспажа, вот так і так.

Царская дачка па ўсяму гораду запрасціла таргоўлю, штоба, пака абедня не [а]дыдзець, то ва ўсім горадзе штоба прадажы не была ні на адну капейку!

Када абедня адышла, царская дачка пад'язджаець к гэтаму прадаўцу, каторы яблыкамі таргуець.

— Прадай яблыка!

— Купіце!

— Дорага лі яно?

— Дваццаць пяць рублей.

Царская дачка яблычка купіла. Узяла яго ў платок, завараціла, павязла яго дамоў. Прыехамшы, пайшла ў сваю спальню і ўдзіўлялася, смотручы на гэта яблыка, адкуль гэта такое яблыка зарадзілася — очань крупна і харошы наліў, і начала яго кушаць.

Скушала гэта яблыка — вырас у яе рог да самых ног, і сядзіць яна, як чучала. После таго прыйшоў цар і смотрыць на сваю дачку і спрашыець, што с табой здзелалась. Яна [а]твячаець:

— З’ела яблыка, дак вот адтаго ў мяне і вырас рог.

Цар начаў адысківаць урачоў, дзядоў, бабак, штоба маглі гэты рог у дачкі яго зняць, і ніхто не мог гэтага рога зняць. Палавіну гасударства аддаваў, толькі рог сымі.

Жаніх, каторага яна абманіла, адазваўся:

— Я магу ізняць з царэўны рог, толькі штоба ў доме не было ні адной душы: толькі яна, царская дачка, да я, а часавыя штоба былі на дзвярах, штоб нікаго не прапусцілі ні ў дом, ні з дому. Сроку я даю два часа; як два часа пакончыцца, тады прашу іціць у дом.

Гэты жа жаніх нарачоны прыходзіць к царэўне.

— Харашо ль табе гэтакаю ўродаю быць? Успомні прэжнія дзяла, як мяне абідзела: вынула ў мяне з-пад барады шчасце, яшчо адабрала машну-трасейку, шапку-невідзімку і плець. Дак вот я цябе прашу пакарочы, штоба была меней клопатаў: аддай мае ўсе гэты вешчы, тады ў цябе рага не будзець.

Яна сагласна аддаць:

— На вот табе ключыкі, прыйдзі ў спальню маю і там у шкатулцы ляжаць усе твае вешчы.

Ён пайшоў з ключамі, шкатулку знайшоў, атварыў і ўсе вешчы свае знайшоў і забраў. Тады прыходзіць к ёй і гаворыць:

— Благадару, што аддала. Пака ж таперыча з’еш меленькае яблычка.

З’ела царэўна мелкае яблыка, у яе рог адваліўся, і гаворыць ёй:

— Ну што, нявеста нарачоная, якаво табе з рогам было жыць? Вот так і я ад вас пастрадаў, дак яшчо табе не ўсе страдання.

Узяў нарачоны жаніх за** касы і пачаў яе плеццю драць, сколькі хацеў. Яна справіла крык. Часавыя гавораць, што крычыць царэўна. Тут далажылі, пасматрэлі на часы, што двух часоў нету:

— Ён, верна, адразаець рог.

Ён жа яе дзярэць плеццю. Як ададраў, тады ўдарыў яе батаўём, і здзелалась царэўна кабыліцай.

Тэй адходчык надзеў шапку-невідзімку і пабяжаў із даму, кала часавых прабяжаў, яны не відалі.

Два часы прайшло, уходзіць туды ў дом сам ампіратар. Пасматрыць: яго дачкі нетуці, толькі што ляжыць на палу рог аграмадны, а па залу ходзіць кабыліца пегая.

Цар важаснуўся, што гэта значыць такавое. Прыказаў гэту кабылу звесць на канюшню. І многа ўрэмя гэтага працякло, цар абвясціў па ўсяму гасударству, што прапала дачка.

Кабыліцу пегую падкавалі, а па царскай дачцы памяць — сабор началі строіць. Тада цар заявіў не то, што па сваім гасударству, так па ўсех землях:

Хто ба мог маю дачку атыскаць, то я аддаю ўсё сваё гасударства на вешную дзяржаву, а за таго б дачку аддаў!

Сыскаўся тэй самы, што плеццю яе ададраў, гаворыць:

— Цар, я вашу дачку адышчу.

— Што возьмеш за гэта?

— Пегую кабыліцу, болей з вас нічога не вазьму.

Цар абідзеўся:

— Што з мяне мала бярэш?

Як кабыліцу аддалі яму, павёў яе ў кузніцу, раскаваў і паставіў на навоз, пакуль капыты зараслі.

Тады прыходзіць к кабыліцы, хлопнуў плеццю — і стала яна дзявіцаю. Цар стаў рад і яго прызнаў за зяця, і ўсю дзяржаву яму адказаў, і дачку за яго сваю аддаў.

Я там быў, мёд-віно піў; даў мне сінь кахтан, куды пайду, гавораць: «Сінь — харош, сінь — харош», а мне кажысь: «Скінь да палож!»

1 Талань – талент, здольнасць, доля.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі. Ч.1. / Рэд. В.К. Бандарчык. - Мн.: Навука і тэхніка, 1973. - с. 593-599
Крыніца: скан