epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Дохтар

Неўкаторым царстве служыў стары салдат дваццаціпяцілетнюю службу. Наканец выслужыўся ён, і было ў яго чатыры дзенежкі. За 'дну дзенежку для таварыша ўзяў гарэлкі на распрашчэнія, як яму дамоў трэба іці. Асталося ў яго тры дзенежкі, і пайшоў ён з імі дамоў. І была ў яго балалайка, і ён умеў іграць на яе. Ну й выправіўся на такія сцяпа непрахадзімыя, што няма нікога: ні дзярэўні, ні вады. Апяць ён, можа з час падумаўшы, найшоў лужынку вады. Ён сеў і пераксціўся. Сухарэй было хунты два ці тры. Ён памакаваець да снедаець. Січас явіліся к яму два старыкі, сівыя такія, і просяць у яго міласціны. Ён сюр'ёзна на іх пасматрываець, што не еўшы сташчаў за трое сутак.

— Ну якая ж у мяне міласціна, у салдата такога? Калі хочаце, дак про**шу пакушаць! А болей нету нічога міласціны!

Вот яны селі з ім і паелі гэтыя сухары. Усталі і давай міласціны прасіць.

— Што ў цябе за міласць, што мы елі ўмесце? А ты нам давай міласціну!

Ён сказуець:

— Якая ў мяне міласціна? Ёс[ц]ь у мяне тры дзенежкі ўсяго. Вот за 'дну, як прыду дамоў, дак пастаўлю хату, за другую жанюся, а за трэцюю каня расстараюся — так і жыць буду!

Ну, цяпера абдумаўся гэты самы салдат:

— Няхай будзе так: ізбу састрою, а за другую ажанюся, а трэцяя няхай будзе вам! Няхай, як бог хаціць, так і будзець: без кабылы буду жыць!

Вот ён і аддаў ім дзенежку і гаворыць:

— Вы, сівыя, убірайцесь! Цяпер вы ідзіце, куды йдзяцё, а мне вот сюды прадаўжаць. Скажыце, ці не відаць якога горада ці чаго?

Яны ў атвет сказалі:

— Самі ідзём трэція суткі і тожа не відалі ні дзярэўні, ні горада ніякога!

Ну, яны сабе пайшлі, а ён сабе пайшоў. Апяць ён трое сутак ішоў.

На трэція суткі яшчэ яўляецца пара сівых.

— Здрастуй, гаспадзін!

— Здрастуй!

— Просім міласціны радзі хрыста! — апяць просяць сівыя гэтыя.

Ён і аб'ясняець апяць ім:

— Адкудава вы берацёся ўсё сівыя гэтакія па пары? Ці многа вас падрадзілася па той дарозе ўсё па пары хадзіць?

Яны атвяшчаюць:

— Многа не многа, мы не ведаем, а мы толькі ўдваіх,— кажуць. — Дай да дай міласціны радзі хрыста! — апяць сваё плятуць.

Ну, салдат гэты рассярчаў:

— Якая ж міласціна ў салдата, да й шчэ ў падарожнага? Вот,— гаворыць,— я міласціну даў парам сівым гэтакім; цяперыча на том месце балалайку забыў, ідзе ўмесце елі! Вот вы й сівыя гэтакія! Цяперыча,— гаворыць,— што жа ў мяне, асталося ў мяне ўсяго дзве дзенежкі. Было тры, дак я адну аддаў. Ну, цяперыча нада несці дамоў. Нада за 'дну жаніцца, а за другую трэба йзбу пастроіць. А протчам,— гаворыць,— наце вам і гэту!

А адну сабе аставіў — рассярчаў, кінуў ім — што ж? Просяць — і пайшоў з аднэй. Ну, цяпера ізнова на трое сутак ён ідзець. Няма нічога: ні сяла, ні двара, ні дзярэўні — няма нічога, апяць на трое сутак. Як кончылася трое сутак, так рання чацвёртыя суткі яўляюцца апяць пара сівых і апяць сваё:

— Здрастуй!

— Здрастуй! І адкуда вас сівых набралась! Ну што ж, гаспада, я,— гаворыць,— знаю, што ў вас на уме! Вы ж большай нічога, як будзеце міласціны прасіць!

— Так, гаспадзін зямляк! Так і нада, каб нам міласціны далі!

— Ну, я,— гаворыць,— так і думаю! Як,— гаворыць,— прыду дамоў, няхай нічога не будзець! Я,— гаворыць,— тым даволен, што гэтых сівых тры пары надзяліў, няхай астануся так, ні прычом. Калі здароўе, дак буду жыць!

Так усердзіўся і пайшоў і нічога ім не сказаў, аддаў паследнюю дзенежку і нічога ім не сказаў, пайшоў сабе. Яны сабе, і ён сабе. Ужо да глыбокага яго дабралі, ужо не распрашаваў ні гарадоў, нічога! Ідзець і думаець, сам сабе талкуець:

— Што я прыду цяпер без паследства дамоў? Тры дзенежкі былі — нішчым аддаў, а сам прыду дамоў, як чужэй!

Толькі ён пракраціў гэту рэч, яўляецца пазадзі — едуць нейкія два гаспадзіны, у тарантасе, на пары коней.

— Здрастуй, зямляк!

— Здароў, гаспада!

— Што,— гавораць,— зямляк, як ба ты пайшоў у горад — горад недалёка ўжо відаць — і вот як ба для нас абабраў ба ты ідзе-небудзь заездны двор харошы, пастаялы двор, і каб комлаты былі харошыя, і каб аўса коням, і для нас каб барана цэлага купіў і абжарыў, і каб цэлы быў, нетрывожаны, із нагамі, із рагамі; і полуштоп гарэлкі нам повен быў!

Ён ім атвяшчаець:

— Вы,— гаворыць,— гаспада, самі адпраўцесь, а я вашых лашадзей астанусь папасаваць!

Яны гавораць:

— Ідзе нам? Ідзі ў горад і нанімай для сябе слугу, а як ты пойдзеш, дык ты сам там барана купіш і гарэлкі полуштоп повен купіш. І мы будзем скора ехаць туды!

Ён цяпера пайшоў. Яны яму далі пяць рублей на спраўкі на гэтыя: барана купіць, хвацеру наняць, і палуштоп гарэлкі каб повен быў, і аўса лашадзём прыспасобіў. Ён узяў грошы і пайшоў. Січас найшоў трахтыр гэты і пастаялы дом і спрашыець у хадзяіна:

— Што, для гаспод памяшчэнія будзець у вас? Вот такія-то заедуць два гаспадзіны на пары конях?

— Адчаго ж,— гаворыць,— у нас ёс[ц]ь комлаты для гаспод, якія заўгодна для вас, мы з гэстага жывём!

Ён, салдат гэты, пайшоў рассматрэў, каб комлаты харошы для гаспод былі. Ну, цяпер ён і спрашыець:

— Ці ёс[ц]ь у вас баран для гаспод?

Ён выгнаў яму цэлы табун бараноў і гаворыць:

— Выбірай каторага ўгодна.

Ён, салдат, як хваціў самага луччага барана, так січас разрэзаў і спрашыець дроў, і стаў гатовіць яго. Ну, й січас абгатаваў. Няскора дзела дзеецца, а скора казка кажацца. Ён абжарыў барана гэтага і ажыдаець гаспод. А есць дужа хочаць крэпка да пасматрываець на гэтага барана і на палуштоп, і хлеба булкі на стале — тожа прыгатовіў ён для іх. Выйшаў за горад і слухаець, вуха прыклаўшы. Ужо цёмна становіцца, прыслухаець — не чуць едучы іх, не слыхаць. Ён увайшоў у комлату і асмеліўся так, што есць дужа хочаць. Ён прыхітрыўсь. Узяў, пячаць, гэты палуштоп, атарваў і стакан чайны ўзяў, наліў гарэлкі, тады заплюшчыў вочы — дак не стыдна ў поцьмах — ды й выпіў. Тады ўзяў, вады наліў у стакан і повен даліў штоп. Цяпера палядзеў задняе сцягно і пячонкі нашкроб адтуль, мякаці, да ўзяў і паеў. Цяпер узяў, замазаў салам, ножам загладзіў, каб незнашно было, адкуль выняў ён пячонку гэту. Так і штоп дагледзеў, каб незнашно** было. Прыгрэў гэту самую пячаць і здзелаў як было. І выйшаў зноў на горад і стаў слухаць. Удруг явіліся гэтыя гаспадзіны і з парамі лашадзямі і спрашуюць:

— Што ж, зямляк, тут хвацера?

Ён атвяшчаець:

— Здзесь!

Коней узяў, на двор вядзець на пастаялы.

— Вы ж, гаспада, убірайцесь туды ў комлату, а я коней убяру сам, аўса ім засыплю і прыду к вам!

Ну, яны пайшлі ў комлату. Пасмотраць, што комлата для іх хароша, выбраў ён. Так яны селі за сталом, адзін на правай руцэ, а другей на левай. Уходзіць салдат у комлату, коней ужэ вабраў.

— Ну, гаспада,— гаворыць салдат,— цяпер пара вячэраць!

— Як то вячэраць? Што, баран не цэл да й палуштоп гарэлкі не повен,— кажуць гаспада.

Ён, салдат, глядзіць да й начаў спорыць:

— Як жа не цэл? Ён цэл да й полуштоп повен!

— Не,— гавораць,— ён вадой даліт — нехта выпіў стакан.

— Я,— гаворыць,— не знаю, прысягаць не стану, трахтыршчык прадаець, можа вадой даліваець. Пячаць цэла!

— Вот, ты гаворыш! І баран не цэл!

— Як жа не цэл? Вот, цэл!

— Да нехта пячонку вышкраб з гэтыя з лапаткі!

— Ну да,— гаворыць,— гаспада, вам усё здаецца так! Разві ён радзіўся такі, што ў яго пячонкі няма, а я цэльнага вам зжарыў. Я не знаю!

Ну, послі гэтага спору і сталі вячэраць. Ну, ён, гэты салдат, узяў палуштоп адкубрыў і стакан сабе наліў гэтыя гарэлкі з вадой і выпіў. Яму дазволілі другей выпіць. Ён п'ець і пахваліваець:

— Вот,— гаворыць,— гаспада, вы гаварылі — вада! Гэта ж гарэлка!

Ну, сталі яны й самі прымер дзелаць, нібытцам выпіваць — здалося яму так — ну й кушаць. Ну, цяпер яны ўзноў усталі. Ён стаў ім коней прыбіраць. Прыбраў іх.

Яны сталі яго пытаць:

— Ну што, зямляк, у катору сторану табе пуць весці?

Ён каець:

— Вот у гэту!

Яны кажуць:

— Ну, зямляк, і нам жа ў гэту! Будзь у нас за хурмана!

— Ну,— гаворыць,— і бог ба з вамі, я б жалаў пад'ехаць, я здарожыўся!

Ну, селі і паехалі. Ехалі яны цэльныя суткі, апяць нанач заехалі ў горад. Заехалі яны к удаве к беднай нанач, там на канцы горада. Убраліся ў хату начаваць ужо, а салдат коней убіраець на дварэ. Потым і салдат улез у хату. Ну, у іх разгаворы ідуць, нешта баба расказуець, тая ўдава.

— Вот,— гаворыць,— гаспада, вы ездзіце па разных старанах. Ці не слыхалі такіх дахтарэй, каб вылечылі ў нас царэўну?

Яны гавораць:

— Мы не слыхалі дахтарэй, а мы вот самі дахтара!

Тая баба січас як толькі пачула, што яны самі дахтары, так падняўшы і пабегла да цара, каб не зачапіцца. Так часавых там туды-сюды ўпрасіла, што вот, дапусціце, да цара, у мяне дахтары два начуець і гавораць:

— Царэўну злячыць можам!

Яна січас к цару падышла і просьбу яму з'ясніла. Цар ад радасці вялеў січас тройку лашадзей закласць, і тры жандары, і каб гэтых дахтарэй к яму січас даставілі. Ну, цяпера, паехалі січас па дахтарэй у карэце, баба гэта вядзець іх у свой дом. Яны січас прыйшлі і гэтым дахтаром сказалі:

— Убірайцеся да цара!

Яны ўзялі ўбраліся і паехалі к цару. І салдата з сабой гэтага ўзялі. Ён цяпера, цар, наўстрэчу выйшаў і спрашыець ад радасці такія:

— Што жа вы, дахтара харошыя? Можаце маю дшчэр злячыць?

— А як жа, мажом! Ну дак вот, ваша царскае вялічаство, ё ў вас комлата такая асаблівая, каб нам лячыць, каб нікога не было?

Ён сказуець:

— Ё для вас у мяне хаця й дзве!

— Ну, нам дзве не нужна, а адна нужна, і каб у тэй комлаці было — січас вяліце — дзве ванны былі: адна халодная, а другая цёплая. І каб хворую туды ўняслі**, і каб салдаты былі ў два шары, із голымі штыхамі і ружжа з нарадамы, і каб туды ніхто не ўходзіў і не сматрэў!

Ну, ён ўсё гэта вялеў здзелаць. Яны ўвабраліся ў гэту комлату і сталі разгавор між сабой мець. Гэты салдат гаворыць:

— Што жа вы заняліся? З царом не з іншым! Вы відзіце, што тута стаіць з нарадамы поўнымі! Да й самі навялі. Лячыць дак лячыць!

— Ну, зямляк, калі хочаш, дак для цябе павялім, каб наняслі піць і есць разныя разнасці!

Так прыказалі січас дзяжурнаму, каб падалі есць разных разнасцеў, што ў свеце ё, тры трубкі з дліннымы цыбукамы і табака харошая каб была на стале, ну й напіткі каб і пранцузкія і шпанскія, па тры бутылкі!

Ну, січас цар гэта іспольніў, што яны прасілі. Потым салдат стаў з імы спорыць:

— Што жа? Піць і есць наняслі, дак будзем піць і есць!

— Адчаго ж, зямляк, куша**й!

Ён, салдат гэты, вып'ець, закусіць, у трубку закурыць і ходзіць. Потым узнова і спрашыець:

— Ну, што жа, гаспада, заняліся? Так самі сябе слаба ведзяцё. Калі лячыць, дак лячыце!

Яны сказалі:

— Не тваё дзела, зямляк. Пад'еў дак і аддыхай!

Гэты салдат і лёг, шынялём накрыўся, а вочы пакінуў і глядзіць, а быццам ён накрыў і морду і ўсё. А ён смотрыць і храпіць, прытвараецца. Яны як сядзелі за сталом, дак адзін з левыя рукі злез і пайшоў к болнай і стаў яе пасматруваць тама. Потым узяў стаў нож тачыць. І салдат гэты ўсё гэта смотрыць. Да як увідзеў, дак і думаець: «Ну, клямка! Што верна зарэжуць хворую тую».

Вот ён прыйшоў, узяў галаву адрэзаў ёй. Потым усю па часцях парэзаў, і руку, і нагу, і ў ванну цёплую складаець. Тады ўзяў з ванны цёплыя перамываць да й у халодную апяць і кідаець. Тады сеў і аддыхаець. А салдат смотрыць усё гэта, толькі ўжо ў яго дух замёршы. А тэй пасядзеў троху і стаў з вады з халодныя вымаць і пераціраць трапкай. Так узяў галаву перамыў халоднай вадой і трапкай перацёр, так і паклаў на стале кала гэтага, што па правым боку сядзеў. Так і ўсю ён яе перамыў і перацёр і склаў на стале проці гэтага. Цяпер гэты, седзя, узяў дунуў скрозь усю яе, і аснавалася так яна. Послі ў другі раз дунуў — так яна як жывая стала, ляжыць. Ён у трэці раз дуець — яна й успрыгнула. Гэты ўзяў адзежу на яе накінуў. Болная царэўна тады пакланілася, пацалавала ім у рукі і ў ногі — чэсць — і стала з імы разгаваруваць, што я нарадзілася на свет цяпер, з акоў зялезных сарвалася!

Гэты салдат січас успрыгнуў, тут ад радасці ходзіць па хаце, выпіваець і закусуець і пахваляець, што харашо вы лячылі:

— Вот цяпер я знаю, што вы дахтары! Што будзець награда, што мы захочам!

Ну, січас скрыкнулі дзяжурнага:

— Далажыце гасудару, што доч яго здарова!

Тэй дзяжурны адчыніў дзверы і ўсматрэў, што яна была прыгожа, а то на сем крат папрыгажэла. Сычас цару далажыў:

— Ваша царскае вялічаство, доч ваша здарова! Была прыгожа, а цяпер прыгажэй стала!

Цар услыхаў гэта, што царэўна здарова, пайшоў ад радасці сматрэць і царыцу з сабой павёў. Прыйшоўшы, увідзеў, што яго доч здарова, так палі на ко**ленках цар і царыца перад гэтымі ўрачамі:

— Што вы з нас жалаеце, то і бярыце: ці тут жывіце, ці палавіну царства вазьміце, а па смерці і ўсё вам!

Яны сказалі:

— Не, ваша царскае вялічаство, нам не трэба нічога!

Ён, цар і з царыцай:

— Ай, як жа нічога? Мы ад радасці не знаем, што дажа вам і саветаваць. Ну, не хаціце нічога, дак ідзіце хоць нашыя казны паглядзіце.

Узялі, падвал ім адпёрлі — склеп, значыцца, без усякага назору:

— Ідзіце, ці золата грабіце, ці серабро, ці бумажкі!

Яны ў ватвет сказалі проці гэтага салдата:

— Сходзім, падзівімся!

Вот, пайшлі яны ў склеп у тэй, узялі па чырвонцу ў ме**зяныя палцы і ходзяць па грошах. А салдат тэй гроб-гроб: і ранец, і халявы, і сюды во за рукавы насуваў, так што не мог устаць,— нагроб, што не ўстанець. Яны гавораць, гэтыя дахтары:

— Ну, зямляк, пойдзем ужо!

— Зачым жа вы грошай не берацё з сабою?

Яны гавораць:

— Нам грошы не трэба!

Узялі і тыя кінулі там. Ён цяпер узяў, гэты салдат, адсыпаў сколькі там, каб ужо можна было ўстаць. Узялі і пайшлі цяпера з царом распрашчацца. Распрашчалісь і пайшлі на тую хвацеру, куды заехалі. Запраглі лашадзей. Ну, цяпера салдат тэй ім усё пакамандаваў, запрог лашадзей і ўсё якраз. Тады спрашыець:

— Ну, куды вам, гаспада, будзець цяпер дарога?

Ну, яны так, як знаюць, што й яму трэба сюды іці, дак яны сказалі:

— Вот сюды!

— А мне вот сюды! — у другі бок.

Грошай набраў, дак каб не 'табралі. Ну й паехалі: яны сабе, а ён сабе. Січас жа, як заехалі за горад, дак ён зайшоў у трахцір, січас начаў піць і гуляць. Пата** гуляў, пакуля з ума збіўся. Так і лёг сабе. Тады ўзялі яго абваравалі, дажа й капейкі яму не 'ставілі пахмяліцца. Ён устаў, падумаў-падумаў, ну як спрашваць: не ведаець нічога нійдзе. Узяў і пайшоў. Ішоў, ішоў, нядзелю ці дзве, і заблудзіў ён, не папаў на сваю дарогу, куды йшоў. І зайшоў у другое царства, у чужую старану. Так і выпрасіўся начаваць. І так галаву пашкрабуваець, падумываець, што было, да нету. Там была на хвацеры на той, ідзе ён заначаваў, старуха нейкая. І яна із ім разгаварвала і стала ў яго спрашуваць:

— Зачым, зямляк падарожны, шкушны?

Ён гаворыць:

— Зачым жа не скучаць? Што было, да й нету!

— А што ў цябе было? — баба спрашыець.

— Вот у мяне была казна несчыслёная, а цяперыча і нету!

— А як жа табе гэта казна, адкуда прыйшла?

— Вот,— гаворыць,— бабулька, не табе слухаць, не мне гаварыць. Я,— гаворыць,— у таком-то царстве, у іншым гасударстве злячыў царэўну. І са мной было два вучанікі, дак тыя ў сторану паехалі к сабе, абучылісь кала мяне. Цяперыча я казны сабе набраў, серабра ды золата, сколькі панесці. Зайшоў у трахтыр і выпіў касушку небальшую. Нешта захацелась мне аддышыць. Я лёг, заснуў.— А таго не кажаць, што чэразчур напіўся і не помніць.— Прашнуўся і нету нічога, і не ў каго спрашуваць. Забыўся, куды й пуць дзяржаць, і вот у чужую старану зайшоў!

Гэта баба і гаворыць:

— Вы самі дахтары? Мы слыхалі аб тую царэўну, да нешта,— гаворыць,— утраіх там злячылі яе!

Ён у атвет гаворыць:

— Гэта былі са мною два ву**чані, а я сам лекар!

А ў том царстве ў цара была жонка нездарова. Сем лет яе лячылі і не вылечылі. І розыск пасылалі, і дахтарэй гэтых нійдзе не найшлі. Вот тая баба і пабегла к цару. Стала цару расказваць:

— Вы сколькі,— каець,— паслоў пасылалі і не найшлі нійдзе такіх дахтарэй, а ка мне прыйшоў начаваць самы тэй, каторы злячыў царэўну ў таком-то царстве!

Вот цар вяліць пару лашадзей залажыць і дахтара гэтага тойчас даставіць. Коней заклалі і січас із бабай з тэй паехалі па гэтага дахтара. Прывязлі гэтага дахтара, цар стаў спрашуваць:

— Можаш ты вылечыць маю жану?

Ён гаворыць:

— Магу! Ну што ж,— гаворыць,— ваша царскае вялічаство, нада комлата асаблівая і нада дзве ванны каб было — адна цёплая, другая халодная, і послі дзяжурны каб стаяў для дзвярэй і не пускаў нікога сматрэць.

Цар прыказаў січас гэта справіць, ванны наліў гэтыя, цёплыя і халодныя, салдатаў калавур паставіў вакруг комлаты, два шары, ружжы з нарадамы, і дзяжурнага паставіў. І салдат гаворыць:

— І каб стол быў убраны, з разнымі напіткамі і з кушаваннем, і каб тры трубкі былі із дліннымі цыбукамы, і табака каб ляжала на стале! Ён цяпер увабраўсь січас у тую комлату, січас выпіў, закусіў харашо і па комлаце пахаджуваець, і курыць, і думаець сам сабе: нешта доўга было там, як лячылі, а тут я адзін прымуся паскарэй лячыць. Ну й узяў нож тачыць, такім жа прымерам. Узяў січас прыйшоў к ёй і пашчупаў, узяў руку стаў рэзаць. А йна яўкнула:

— Ай!

Дак ён гаворыць:

— Іш, старая псіна! Тая і младшая, да цярпела, а ты не выцерпіш! Пагадзі, я з табой разбяруся.

Узяў да й галаву проч адрэзаў і ўкінуў у цёплую ваду.

— Вот, цяпер, псіна, пакрычы тут! Забалбочашся ў ванне!

Ну, цяпер узяў, як па часцям, як ні папаўшы, парэзаўшы, і паклаў усю ў цёплую ванну. Цяпера ўзяў пакурыў, пад'еў і начаў:

— Што мне аддыхаць? І начану я сваім парадкам, а тады з ёй буду савешчувацца, як яна аджывіцца!

Узяў перамыў троху і стаў складаць на стол такім жа манерам, як і тэй — на правай руцэ, і дунуў злёгка. Яна дажа й ляжыць, як ляжала. Ён сам сабе і думаець:

— Вот, сцерва, псінае мяса! Адразу шчэ й не думаець нічога асновувацца!

Ён яшчэ дужэй дунуў. Як ляжала, так і ляжыць мясам. Ён тады і начаў дуць, пакуль і вочы вылупіў — задуўся ўвесь. Пасядзіць, пасядзіць, да й апяць знова дзмець. Прайшла ноч, адчыніў дзяжурны дзверы, палядзіць. што мяса пасечанае, палядзіць, што ўся [царыца] пасечаная, січас цару далажыў:

— Вот, ваша царскае вялічаство, лекар харошы: парубіў царыцу на шмацця, і ляжыць яна на стале так!

Цар січас — відзіць, што дзела дрань — вялеў шыбельніцу здзелаць і дахтара** гэтага павесіць. Січас царскае павяленіе састроілі ўдруг, шыбельніцу саснувалі. Цар прыказаў барабан прабіць, каб народ сабіраўся на трывогу, на дахтара глядзець. Ну і начапілі гэту ўжо шыбельніцу і спусцілі кнізу зверху. Ну, й вядуць яго вешаць. Прывялі яго к шыбельніцы, ён азірнуўся назад і ўвідзеў, што ў варотах гэтыя вучанікі яго стаяць. Ён стаў цара прасіць:

— Дай мне, ваша царскае вялічаство, папрашчацца з сваімы вучанікамы!

— А дзе твае вучанікі? Ты ж гаварыў, што сам лекар. Ну, пазваляю, разпрашчайся з імы! Усё адно,— гаворыць.

Дапусцілі іх к яму для распрашчэння. Яны сталі прасіць цара:

— Ваша царскае вялічаство, пазвольце нам яе лячыць?

Ну, цар гаворыць:

— Усё 'дно для мяне! Сягоння адна шыбельніца, к заўтраму дзве састроім!

Пазволіў лячыць. Апяць увялі іх, усіх трох, у гэту ізбу, і павялеў лячыць. Яны сказалі, каб ванна была перамяніта другая і каб кушання і табака і ўсё разнае перамяніта другое, і каб часавыя стаялі ў два рады — ружжы з нарадамы і з штыхамы, і каб дзяржурны стаў у дзвярах, каб ніхто не сматрэў туды. Цар усё гэта здзелаў. Салдат гэты ні п'ець, ні есць і лёг спаць січас, не зацяваець лячыць. Лёг і дзівіцца. Яны, узноў пад поўнач злучылася, як настала поўнач, адзін гэты стаў перабіраць гэтыя кускі; ідзе нада перарэзаць—перарэзаў яшчо і ўкладаець у цёплую ванну. Паўклаў у цёплую ванну, сеў аддыхаць. Нямнога аддыхнуў і пачаў укладаць у халодную, перакладаць і перамываць, а трапкай уціраць і апяць на стол укладаць. Перша галаву паклаў, а тады і ўсё. Злажыў ён яе цяпера. А другі, седзя на правам баку, дунуў. Як толькі дунуў, так аснувалася; другі раз дунуў — яна стала як жывая, толькі не гаворыць; трэці раз дунуў, дак яна і ўскочыла. Вот тады салдат тэй як ускочыў, дак стаў і піць і есць і падхваліваць. А то саўсім залягло было! І спрашыець у царыцы:

— Ці здарова ты?

Вот дзяжурны ўсматрэў у шчэль і ўвідзеў, што йна здарова, далажыў цару. Цар ад радасці січас убег глядзець. Відзіць, што яго жана здарова, і стаў спрашуваць у іх, у лекарэй у гэтых:

— Што награды хаціце за гэта, што ізлячылі?

Яны гавораць, што мы нічога не жалаем!

Салдат гаворыць:

— Як жа нічога не жалаеце? Сколькі трэба да трэба ўзяць! Пойдзем грошай палядзім!

Ну і пайшлі грошай палядзець. Пайшлі глядзець, вот ён апяць пачаў грэсці ў ранец і ў штаны — ідзе толькі было места якое, дак ён нагроб. Да тых пор гроб, пакуль не ўстанець, з радасці ўжо. Яны гавораць:

— Ну што ж, зямляк, пара йціць!

— А што, гаспада, я не магу ўстаць: грошы цежалы!

Дак яны гавораць:

— Адсып, так, каб устаць, ці ты ж будзеш сядзець ля грошай?

Ён тады ўзяў, з галянішчаў высыпаў, з рукавоў адсыпаў. Тады чуць падняўся, на ногі стаў, як грошы высыпаў.

Яны гавораць:

— Пойдзем, зямляк, пуць весці свой. дарогу — дамоў!

Ну, потым яны з гасударом распрашчалісь, хоць гасудар і не хацеў іх пусціць. Выйшлі за горад, ужо пешшу, коней не было. Выйшлі за горад і сталі спрашваць у салдата:

— Куды дарога табе, зямляк?

Ён гаворыць:

— Мне сюды!

— Ну й нам сюды! Пойдзем умесце!

Нямнога яны ўвыйшлі — вярсту ўвыйшлі ці паўтары — тама й тама рэчка такая, што яна глыбокая і троху шырокая; кладкі няма. Яны, гэтыя два, як ішлі, дак так і пайшлі повярху. Яны й не замяклі, перайшлі рэчку. А салдат ступіў — січас жа па калена ў ваду; другі раз ступіў — па пояс стала вада; трэці раз ступіў, дак ён абалбочаць — льецца чэраз хурашку яго — вада ўжо пакрываець. Яны гавораць:

— Салдат, утопішся! А скажы, хто пячонку з'еў з барана і водкі адліў, дак не ўтопішся; прызнайся, дак не ўтопішся!

— Гатоў патапіцца, а я не браў!

Ну, яны гавораць адзін з адным:

— Утопіцца!

Ну, спрасілі яшчэ:

— Прызнайсь!

Ён апяць не прызнаецца. Далі яму слабоду, лехчай, лехчай, што ён стаў выходзіць, так і выйшаў. Ну, і пайшлі дальша. Можа прайшлі не далі дзесяць сажнеў ад рэчкі, найшлі бугарочак абсушыцца салдату, што ўжо змяк увесь, і грошы замяклі. Салдат распрануўся і стаў круціць сваю адзежу. Высахла гэта адзежа, ён давай грошы гэтыя высыпаць на шынелю. Ну й перамешаець іх рукой, сушыць на шынелі. Вот яны гавораць:

— А што, зямляк, пара йціць!

— Да, я замячаю, што пара!

— Ну,— гаворыць,— зямляк, трэба грошы гэтыя падзяліць усе на тры кучкі, каб усім тром параўне было!

Ён, салдат, і думаець і гаворыць:

— Я казаў вам, што бярыце грошы, а зачым не бралі? А што я набраў, цяпер хаціце дзяліць. Цяпер я знаю, што аднаму з дваімы не драцца. Воля ваша: дзяліце сабе!

Тэй узяў рассыпаў на чатыры кучкі. Салдат гаворыць:

— Зачым жа на чацвёртую, мы ж,— гаворыць,— утраіх.

Ён, гаспадзін тэй, гаворыць, што чацвёртая таму, хто пячонку з'еў з барана і із штопа няпоўнага выпіў стакан гарэлкі!

— Гэта, гаспада, прасціце, гэта я; хацеў дужа есці крэпка, дак я й з'еў і выпіў!

Яны гавораць:

— Ну, бяры, зямляк, грошы і ўсе гэтыя!

І так яны знаюць, што ў яго двор блізка, недалечка, вярсты ў дзве ад тыя меснасці, сталі яны абое, гаспадзіны гэтыя, нявідзімы ад салдата. Вот ён узнаў, што бяседаваў із самім богам. І гаворыць:

— Вот каб я знаў, што гэта быў бог, я ба к сабе на бяседу пазваў! Ну, як страпілася так, пайду дамоў. Слава табе, госпадзі, што дамоў данёс!

Прыходзіць дамоў, аж яго ацец жыў, і тры браты жывы, і жоны іх, і ў жон дзяцей ёс[ц]ь, і хадзяйства вядзецца. Парадкі харошыя ў іх. Так яны яго прынялі: бацька, як сына, браты, як брата, нявесткі, як дзевяра, і ўсе любяць яго і ўгаждаюць.

Ён гаворыць:

— Грошы вазьміце!

А яны гавораць:

— Гэта тваё, вазьмі, куды хочаш, нам не трэба: мы рады, што цябе бог прынёс дамоў.

Ён, салдат, і стаў распараджацца: возьмець троху грошай да й у кабак. Прап'ець да й яшчэ возьмець, тыя прап'ець да й яшчэ. Правёў ён гэдак тры гады жызню сваю. Ніхто не ўкарыў яго, ні ён нікога. За яго службу паслаў бог смерць яму лёгкую, што смерць заспела яго яшчэ дома вутрам рана і выняла душу з яго, і не чустваваў ён. І пайшла тая смерць з душой з яго гуляць у іхны сад. З саду вярнулісь і ідуць дамоў. Тама плачуць у доме. Душа гаворыць смерці:

— Што гэта ў нашым доме плачуць?

Смерць у ватвет гаворыць:

— Тваё цела мёртвае, ідзі папрашчайся з ім да й пойдзем к богу!

Ён папрашчаўся і пайшоў к богу. Прыйшлі з смерцю к богу. Вот салдат як увідаў бога:

— А, здрастуй, гаспадзін,— гаворыць,— даўно відалісь!

Ён гаворыць:

— Цішай, цішай! Ужо на том свеце твая душа. Ідзіце дарогай гэтай прама ў рай!

Паказаў яму дарогу. Ну, салдат сядзеў у раі дзень, ні піць, ні есць яму ніхто не даець. Ён і стаў гаварыць:

— Што за рай бог паслаў, што ні піць, ні есць? Вот то рай быў, як царэўну лячылі са мной, царыцу, дак разныя напіткі і наедкі і табака была. А тут — рай, і няма нічога. Што то за рай?

Ангелы ўслыхалі:

— Цішай, цішай! — гавораць.

— Да як жа цішай, калі няма нічога!

Ну, тады бог прыказаў ангалам прывесць яго ў тую комлату на калавур паставіць, куды смерць уходзіць і выходзіць. Там яму нявідзіма даў і піць, і есць, і курыць трошкі. Пасля таго, нямнога спусця, нехта такі ідзець і стучыць у дзверы. Ён і запёр, салдат.

— Хто такі стучыць там?

Яна атвячаець:

— Смерць!

Ён адпёр ёй дзверы і спрашыець:

— Зачым жа ты, смерць, ідзеш сюды? Маё дзела к богу йці, а тваё тут; ут, я прыстаноўлен на часы для таго, каб я к богу ўходзіў. Зачым жа ты прыйшла?

— Я прыйшла, якіх бог скажаць людзей умярыць!

Ён пайшоў сам к богу:

— Госпадзі,— гаворыць,— прыйшла смерць і спрашыець, якіх людзей марыць прыкажаш?

— Хай, пус[ц]ь старых падбіраець тры гады!

Бог сказаў старых марыць, а ён думаў, думаў, што бацька ў яго стары, дак з'есць, дак ён і сказаў смерці:

— Вялеў табе госпадзі лес стары падбіраць тры гады!

Ну, прайшло тры гады. Яўляецца смерць апяць к яму.

Узнова апяць стучыць у дзверы. Ён апяць не пускаець і спрашыець:

— Хто там такі?

— Смерць!

— Да, вы толькі й ходзіце сюды! Надаела! Усё смерць да й смерць!

І дзвярэй не 'дчыняець да й спрашыець:

— Зачым жа йдзеш сюды?

— Я йду к богу, што прыкажаць дзелаць тры гады, якіх людзей марыць?

— Ну, пастой, я схаджу к богу. На то я часавы!

Ну й пайшоў.

— Госпадзі, прыйшла смерць апяць другі раз, якіх людзей прыкажаце марыць?

— Пус[ц]ь цяпера серадовых морыць тры гады!

Ён падумаў, што ў яго тры браты ў самай сіле, яна іх паесць. І пажалеў іх.

— Вот, табе госпадзі сказаў, каб ты лес ела тры гады серадовы, самы луччы!

Яна і адправілася, смерць, і пайшла. Так гэта скора кажацца, да няскора дзеецца. Прайшло тры гады апяць, і яўляецца смерць. Знова стучыць у дзверы к салдату к гэтаму, каб адчыніў. Салдат спрашыець:

— Хто такі сюды ідзець?

— Смерць!

— Да ты, смерць, усё ходзіш сюды! Пастой тут!

А йна не хочаць да з ім борацца, а ён яе не пускаць! Потым салдат угаварыў яе і пайшоў к богу сам, адзін.

— Госпадзі, прыйшла смерць у трэці раз, спрашыець, які народ марыць?

— Пус[ц]ь тры гады сабіраець маленькіх!

Ён падумаў, падумаў, што ёс[ц]ь дзеці маленькія ў братоў,— паесць! І гаворыць смерці:

— Вялеў табе госпадзі, каба самыя атростачкі паела за тры гады!

Ну й адправілась смерць тры гады параснічак, гэтыя атростачкі, даядаць за тры гады. Заелася смерць нашчэнт уся. Пайшла зноў к богу і стучыць у дзверы, дзе гэты салдат часавы. Ён гаворыць:

— Хто там такі?

— Смерць!

— Ну да, ты ўсё ходзіш, спакою ад цябе няма!

Адчыніў ёй дзверы, і стала яна з ім спорыць і сама йдзець к богу. Ён не пускаець. Зайшоў у іх крупны разгавор ужо. Пачуў бог і спрашыець у салдата:

— З кім ты шуміш?

— Госпадзі,— гаворыць,— з смерцю. Яна ідзець к табе, а я жа зачым тут? Я даўжон далажыць табе для аб'ясненія, што прыкажаце, то я аб'ясню!

— Ну, хай ідзець сюды, і смерць сюды, і ты, разам абое!

Яны ўвайшлі туды абое. Госпадзі спрашыець у смерці:

— Што ты тры гады дзелала, і яшчэ тры, і яшчэ тры? Дзевяць гадоў, а няма ніякага парадку: душы няма ні 'дные няйдзе?

— А мне салдат казаў: перша тры гады лес есці стары — я й ела; другі раз сказаў крупны лес есці, серадовы, самы луччы, тры гады,— я й ела; яшчэ сказаў за ўтрэцім разам: кажаць табе госпадзі: ідзі, атростачкі сабірай малыя тры лета!

Бог абраціў уніманія к салдату:

— Што жа,— гаворыць,— салдат, па маім прыказу не спольніў?

— Госпадзі, саграшыў перад вамі, прасціце! У мяне бацька стары, браты серадовыя, і дзеці ў іх малыя. Я думаў, што яна паесць усіх. Ну, я й прыказаў, хай лес есць дзевяць гадоў. Так яна й ела!

— Вот цяпер табе,— гаворыць бог салдату,— нясі яе на сваёй спіне тры гады, куды йна задумаець! І мары,— гаворыць на смерць,— хворых людзей тры гады!

— Ну, госпадзі, карусь вам! Палязай на спіну!— прыказыець.— Да свідання, госпадзі!

І пайшлі. Выйшлі яны січас жа ў параснік і сталі разгаварываць із смерцю.

— Што за ты, смерць? Табе бог як сказаў? Ты думаеш бальных марыць, а цяперыча мы ідзём удваіх з табой і нам нічога. На случай выйдзем на поле, мужыкі ж зямлю работаюць, там і лошадзі, там і самі, усе здаровыя. Як цябе ўвідзяць такую страшную, лошадзі паўпудзяцца і разнясуць усё: і сохі, і бароны, і саміх паб'юць — то й здаровыя хваробу палучаць. А табе ж бог хворых казаў марыць!

— А што мне, салдат, нарай, што дзелаць? Гэта праўда твая!

— А вот я табе нараю як: ёс[ц]ь у мяне ражок у кішэні, вот ты ўлезь у яго, дак я яго і панясу. Прыду ў дзярэўню, папрашуся нанач. Там я разгавор памею, дзе хворые ё. Там я тады пайду к воднаму да й пушчу цябе. Дак ты яго з'ясі да й апяць у ражок! А то цябе такую страшную нясі!

Яна сагласілась, улезла ў ражок. Ён узяў, захляпаў ражок і наругаецца смерці:

— Вот тут тры гады паеш усіх, там папробуй-ка!

А сам пайшоў дамоў. Апяць паздароваўся з сваімі, набраў грошай да ў кабак і начаў куціць. Прайшло тры гады, а ён усё куціць у кабаке. Паслаў тады госпадзі трох ангалаў разыскаць салдата з смерцю, ідзе ён смерць падзеў? Ангалы зляцелі і найшлі яго ля кабака: ляжыць і спіць. Разбудзілі яго, сталі спрашуваць:

— Салдат, ідзе смерць падзеў?

— А вам якое дзела да мяне? Вы хто такія?

— Мы ангалы, нас гасподзь паслаў, ідзе ты смерць дзеў?

— Ну, дак вот, калі вас гасподзь паслаў, дак вот яна ў ражку, наце яе вам.

І табака там, повен ражок быў. Узялі, адкубрылі, найшлі. Чуць жывая смерць шаволіцца, ужо не дзействуець нічым. Узялі яе ангалы, адкалыхалі на ветры і ўзялі з сабой салдата і смерць, і павялі к богу. Вот яны прывялі к богу, бог стаў спрашуваць усе праступкі яго. Ён сазнаўся богу:

— Праграшыў, госпадзі, прасціце!

Ён узяў і адправіў яго:

— Вядзіце ў пекла яго!

Яны яго павялі. Там ужо ангелы адчынілі яму дзверы, ужо рады, што салдата вядуць. Салдат стаў спрашуваць:

— Дзе ж у вас павесіць ранец, пратупею, пісталет, ружжо, шаблю?

Началі чарцяняты колічкі калаціць у сценкі малаткамы. Ён начаў, салдат, закурываць у трубку, выняў сабе трубку. Січас падбягаець чарцянок і спрашыець:

— Дзядзька, ці не даў ба мне пакурыць?

— Пагадзі, пляменнік, налажу й табе!

Узяў пісталет з сценкі, зарадзіў цэлным зарадам і гаворыць:

— Бяры за дула: я табе адрублю агня, тады ты й закурыш!

Ён узяў за дула ротам і ссець, а ён агня будзець адрубліваць. Дак ён узяў, курок адцянуў да як хляснуў яму — так яго галава на сколькі часцей раскацілася. Тут яны, усе чэрці, павыскачылі ўсе з пекла. А ён гаворыць:

— Вам усім гэта будзе!

Яны сталі яго прасіць:

— Хадзі сам вон адтуль!

А ён не йдзець:

— Мяне сам бог паслаў! Вам усім гэта будзець.

Яны думаюць: што гэта? Бяда ім будзець, нейдзе жыць ім будзець! Узялі падхітрылісь. Стары чорт стаў у барабан біць трывогу. Салдат увабраў сваё на сябе да й ідзець на трывогу. Яны ўзялі да дзверы запёрлі, самі ўскочылі ў пекла, а яго і не пусцілі. Салдат ходзіць, не на тым свеце, не на гэтым. Ніхто ў яго не пытаець, ні ён ні ў кога не спрашуваець. Так ён і цяпер жывець: дзе дзень, дзе ноч, абы суткі проч.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 472-489
Крыніца: скан