epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Іскарка-парубак Дзевічы сын

Вот было ў бацькі тры сына — два вумных, а трэці дурак. І была ў ватца на стайні кабыла. Вумныя сыны паехалі ў лес,а дурань застаўся дома. Дзве нявесткі затапілі печку, напяклі бліноў. Патом просяць яго, дурака гэтага.

— Ах,— гавораць,— прынясі нам вады, мы табе блін памаслім.

Ён узяў вёдры і пайшоў. Прыйшоў к калодзежу, калодзеж быў убліз ад ракі, кала моста. І ў масту ўвязла шчука. Атвячаець голасам, што чалавек гаворыць:

— Вызваль мяне з гэтага места, што для цябе будзець нужна, усё садзействуецца.

Патом таго ён вызваліў і пусціў яе ў ваду. Так і [а]твячаець:

— Па шчучаму павяленню, па матушкіным паражджэнню, па бацюшкіным благаславенню, нуце-ка, вёдры, чарпайцесь самі і ідзіце дамой самі!

Удруг гэтыя вёдры зачэрпалісь і пайшлі ўпярод яго. Так нявесткі ўвідалі ў акно і ўказыець адна другой:

— Во,— гаворыць,— мы ўсё дурнем яго ўзываем, а што ў ём дзействуецца, сваіх мужоў знуджыім, а ён у нас усё за дурня сядзіць!

Прыехалі брацця з лесу, пазаўтракалі і нуждаюць яго з сабой ехаць у лес. Ён атвячаець:

— Кагда дасцё бацькаву лошадзь, то й паеду, а не дасцё, і не паеду!

Дазволілі запрэч. Выехаў за гумны, гэта лошадзь пачала яго тарзаць, разнашаваць. Ён зайшоў, кулаком ударыў у лоб — гэта лошадзь звалілася з ног. Ён за хвост узяў, трахануў, з кожы ўсю гавядзіну вытрас, а кожу ўзбросіў на гумно. Сам узяў аглоблі звязаў, сеў на сані і гаворыць:

— Па шчучаму павяленню, па матушкіным паражджэнню, па бацюшкіным благаславенню, нуце-ка, сані, едзьце ў лес самі!

Гэтыя сані засмычэлі, заскрыпелі, за браццямі паляцелі. Чудзяцца браты, што ён без лошадзі прыехаў.

— А дзе ж ты, брат, дзеў бацькаву лошадзь?

Атвеціў ён, што ўбіў і кожу ўзбросіў на бацькава гумно — не будзець цеч, гаворыць. Брацця нарубілі дроў і паехалі, а яго зацяюць:

— Чаму ты не сячэш?

Ну, не так ім ахота, што ён насячэць воз дроў, а большы таго пасматрэць, як ён будзець сеч — што з атрада**тапара не дзяржаў у руках.

Ён сказаў:

— Па шчучаму павяленню, па матушкіным паражджэнню, па бацюшкіным благаславенню, нуце-ка, дровы, сячыцеся самі і кладзіцеся самі!

Дровы гэтыя пазахрапаталі, воздухам пачалі ламіцца і на сані валіцца. Наваліліся на сані з цэлы сажань.

Ну, браты тыя паехалі. Ён узяў узлез на воз на гэты, і сеў, і гаворыць:

— Па шчучаму павяленню, па матушкіным паражджэнню, па бацюшкіным благаславенню, нуце-ка, сані, едзьце дамой самі!

Пераязджаець чэраз возера. Там рыбаловы ловяць рыбу і выцягнулі адну толькі рыбінку. Так ён увідзеў гэту рыбіну і атвячаець:

— Вот рыбіна дарагая. Хто яе будзець есць, тэй сына родзіць, і хто косці абассець, тэй сына родзіць, а хто косці паесць, і тэй сына родзіць. Будуць тры сыны і ўсе багатыры.

Дасталась тая рыбка царэўне. Зжарыла яе і з’ела. Костачкі на блюдзечка адлажыла. Прыйшла яе доч і давай абсасаць косці гэтыя і барсаць пад стол. І атвячаець:

— Ах, мамінька,— гаворыць,— якая гэта ўкусная рыбіна.

Костачкі [а]бассала і бросіла пад стол. Сучэнка, быўшы пад сталом, косці гэтыя і паела. Удруг яны ўсе ўтрох і забрэменелі. Сколькі ўрэмя прайшло, радзілі ўсе тры па сыну — царыца, і доч яе, і сучэнка гэта. Так растуць яны, гэты сынаўя — чыстыя рабяты. Выраслі яны лет да семнаццаці. Патом і гаворыць:

— Бацюшка наш, міласцівейшы гасудар, спраў нам тры мячы па пятнаццаці пудоў. Ёсць у таком-та царстве, у таком-та гасударстве змей — тры галавы, утарой — шэсць галоў, трэці — дванаццаць. Канчаюць народ!

Міласцівейшы гасудар не аставіў іх просьбы. Здзелаў ім тры мячы па пятнаццаці пудоў. Быў у яго серадзі двара камень з бальшую хароміну. Так яны міжда сябе і гавораць:

— Ну, што,— гавораць,— брацця, каторы мы і катораму будзем падчыняцца — хто з нас старшы будзіць? Сячыце камень. Ад каго камень раскоціцца надвая, таго будзем слушаць.

Суччы сын секануў камень — толькі намеціў; Царыцын сын секануў камень — ды ў полу ўбіў; Дзевічы сын як секануў — так ён і пакаціўся надвая. Вот і гаварыць:

— Сматрыце, брацця, мяне слушайце і павінуйцеся! Паедзем на трыдзесятае царства, на трыдзесятую землю.

Пад’язджаюць к таму памесцю вёрст за дванаццаць, састроілі сабе комлату і астанавіліся ў ёй хваціраваць. Патом і гаворыць Іскарка-парубак Дзевічы сын:

— Слушалі мяне і слушайце. Вот,— гаворыць,— Суччы сын, ідзі на мост на стражу. Мост бальшой. Будзець ехаць,— гаворыць, — Юда з трымя галавамі, штоб ты яго страбіў!

Гэты брат не адказаў. Пайшоў к масту і лёг і заснуў. Іскарка-парубак Дзевічы сын прыспаў Царыцына сына, а сам удруг стралой паляцеў к масту. І стаў на масту, не відзіць памошніка сваяго. Так пад поўнач чуець бальшэй грукат — едзець Юда з трымя галавамі. Так яго лошадзі ўзбеглі на мост, астанавілісь і зарзалі. Быўшы з ім сабакі голасам пазавылі. Быўшы пры ём петухі, і тыя пазапелі. Ён улякнуўся. Юда, і гаворыць на лашадзей:

— Ах вы,— гаворыць,— песся мяса,— гаворыць,— аб чом рагочыце?

І на сабак:

— А вы, псы, аб чом скігочыце?

Так і на петухоў:

А вы, ястрабінае пер'я, аб чом голас адкрываеце? Нам раўняг тут нету. Есць тры брата на трыдзесятым царстве, на трыдзесятай зямлі, дак не то што яны сюды зайдуць, дак і воран косці не занясець!

Іскарка-парубак Дзевічы сын атвячаець:

— Ды не воран косці заносіць, а сам добры маладзец на вараным кані заязджаець!

Юда атвяшчаець:

— Ці ты йздзесь?

— А йздзесь.

— Ну, пачанём біцца!

Ну й пачалі. Іскарка-парубак галаву збіў Юдзе. Юда атвяшчаець:

— Іскарка-парубак Дзевічы сын, стой,— гаворыць, цары-каралі б'юцца, тож заміраюцца — замірымся й мы,— гаворыць,— хоць на малае ўрэмя.

Іскарка атвяшчаець:

— Можна,— гаворыць.

— Іскарка-парубак Дзевічы сын, укажы ты сваю сілу, учом ты б’еш так сілна? Якая твая сіла?

— А мая сіла,— гаворыць,— як лебядзінае пяро!

Выняў сваю сілу і дунуў ветрам угару. Пяро паляцела. Ён дыхнуў — яно назад ускочыла ў рот. Спрашуець Іскарка-парубак:

— А ты, Юда, укажы сваю сілу — чым ты так сілён, якая твая сіла?

Гэты атвяшчаець:

— Мая сіла з бабіну ростам.

Бросіў на мост— яна й пакацілась.

Іскарка-парубак схваціў у рот і гэту з'еў. Ён не з цярпення бросіўся біцца з ім. Іскарка-парубак пабіў яго і парубаў і лашадзей, і сабак, і пеўняў і змёў з маста. Сам скорым поспехам паляцеў у сваю комлату і лёг спаць, бытта ён і не быў там.

Суччы сын устаў, даждаўшы вутра. Пасматрэў на мост: што такое — увесь мост у крыві і ў пер’і. Прыходзіць у сваю комлату. Іскарка-парубак у яго й пытаець:

— Што чуў, што відзеў?

Суччы сын атвяшчаець:

— Не чуў нічога і не бачыў. Толькі, устаўшы, відзеў кроў, косці і пер’я.

Іскарка-парубак і гаворыць:

— Вот які ты ў мяне верны! Ну, ладна,— гаворыць.

Дажыдаець другея ночы і пасылаець Царыцына сына:

— Глядзі ж ты як мажней строга.

Гэты пайшоў.

— Ну, я так, — гаворыць, — не здзелаю!

Іскарка-парубак Дзевічы сын прыспаў Суччага сына і апяць туды на стражу. А гэты Царыцын сын падлез пад мост і лёг на брусах і заснуў.

Іскарка-парубак прыйшоў узноў, стаў на масту. Патом пад поўнач падходзіць — чуець грукат і калаколы звіняць. Так січас едзець Юда шэсць галоў. Толькі на мост уз'язджаець, так січас лошадзі гэты і пазарзалі, сабакі пазаскігаталі, пеўні пазапелі. Ён і гаворыць, Юда:

— Што вы мяне ўстрашчаеце? Мне раўнягі нету. Ёсць раўняга на трыдзесятым царстве Іскарка-парубак, ды й яго воран сюды і косці не занясець,— гаворыць.

Іскарка-парубак атвяшчаець:

— Нет, Юда,— гаворыць,— не воран чалавечыцкую косць заносіць, а сам добры маладзец на вараным кані заязджаець.

Юда гаворыць:

— А ці ты здзесь?

— Здзесь!

— Ну, што ж ты сюды прыйшоў, ці біцца, ці кала мяне пачудзіцца? Ай будзем чэсна расходзіцца?

Іскарка [а]твяшчаець:

— Не за тым я йшоў сюды тры гады. Табе не дам ходу і на тры шагі!

— Ну, пачнём ваявацца!

Білісь, білісь, ён яму тры голавы збіў, а тры асталось.

— Іскарка-парубак Дзевічы сын, стой,— гаворыць.— Цары-каралі б’юцца і тыя замірываюцца; здзелаем воддых хоць на тры мінуты!

— Можна,— атвячаець Іскарка-парубак.

Юда гаворыць:

— Іскарка-парубак Дзевічы сын, укажы ты мне сваю сілу, што ты так быстра б’еш?

Гэты атвяшчаець:

— Мая сіла,— гаворыць,— небальшая, як лебядзінае пяро.

Дунуў — яно паляцела. Духнуў к сабе — апяць на месце села.

Іскарка-парубак спрашуець:

— Юда,— гаворыць,— укажыце мне сваю сілу!

— Мая сіла,— гаворыць,— тож небальшая — як валоўскі арэх.

Бросіў на мост, яна пакацілась. Іскарка-парубак схваціў і гэту з’еў. Юда ўзліўся — давай біцца. Іскарка-парубак узяў пасек, парубаў і яго, і лашадзей, і сабак, і пеўняў і змёў з маста. А сам пайшоў у сваю комлату, узяў і лёг і спіць, бытта і не быў ён там. Даў бог дзень, прыходзіць Царыцын сын. Ён у яго й пытаець:

— Што чуў, што відзеў?

Гэты атвяшчаець:

— А што,— гаворыць,— не чуў нічога і не відзеў, толькі ўстаў, дык кроў з моста дайжа і мяне абкапала пад мастом!

— Ох, браты, от як вы верна мне служыце!

Трэцяе ночы дажыдаюць, трэба іці самому. Іскарка-парубак гаворыць:

— Ну, брацця,— гаворыць,— наце вам калоду картаў і прашу я вас не спаць усю ноч і наце вам парожні стукан. Кагда гэты стукан сухей кроўю набяжыць, то як сіла ваша падбягайце ка мне на мост.

Вот яны кон ілі два ў карты згулялі і на стол галовы паклалі. Свечы гараць, і яны спяць. Іскарка-парубак стаіць на масту. Як пад поўнач, чуець грукат і калакалы звіняць. Едзець Юда — дванаццаць галоў і дванаццаць коней. Як уз’ехаў на мост, так січас лошаді зарзалі, сабакі заскігаталі, пеўні запелі, зязюлі закукавалі. Ён і гаворыць:

— Што вы, песся мяса, рагочыце? — на лашадзей. — А вы, псы люты, што вы скігочыце? Мне тут раўнягі нету, вы мяне не ўлякайце. Ёсць роўны на трыдзесятым царстве Іскарка-парубак, дык яго воран сюды і косці не занясець,— гаворыць.

Іскарка-парубак атвяшчаець:

— Нет, Юда,— гаворыць,— не воран чалавечыцкую косць заносіць, а сам добры маладзец на вараным кані заязджаець.

Юда гаворыць:

— А ці ты здзесь?

— Здзесь!

— Ну што ж,— гаворыць,— ці ваявацца, ці толькі друг на друга палюбавацца ты сюды заехаў?

Іскарка-парубак гаворыць:

— Не так любавацца, як ваявацца.

— Ну,— гаворыць,— пачанём.

Білісь, білісь — дзве голавы збіў. Тут гэты стукан кроўю спаўніўся. А яны спяць. Потым Юда гаворыць:

— Іскарка-парубак Дзевічы сын, цары, каралі б’юцца і тыя заміраюцца, здзелаем воддых хоць на тры мінуты!

Замірылісь. Так ён і гаворыць:

— Іскарка-парубак, укажы мне сваю сілу, што ты так быстра б'еш. Якая твая сіла?

— Мая сіла,— гаворыць,— не большы, як лебядзінае пяро.

Дунуў, яно паляцела. Духнуў к сабе, апяць на месце села.

— А што,— гаворыць,— я табе паказаў сваю сілу, пакажы і ты мне сваю, якая ў цябе сіла?

Гэты гаворыць:

— Мая сіла як хунтовае яблыка.

Выняў яе і бросіў на мост. Іскарка-парубак падхваціў і гэта з’еў. Юда разазліўся, што ён абідзеў яго. А Іскарка-парубак з правае нагі схваціў сапог і запусціў на гэту комлату, і збіў яе па вокны. Усхваціліся гэтыя яго браты — па зямлі са стукана па калені наплыла кроў. Удруг яны пабеглі к яму — ён шэсць галоў збіў адзін. Узялі гэтага Юду парубілі і пасеклі і змялі яго косці ў раку.

Іскарка-парубак і гаворыць:

— Ну, братцы, дайце мне аддыхі троя сутак!

А брацця ад радасці спяшаць дамой. Ён атвяшчаець:

— Не, я сілна збіўся. Аддыхнём троя сутак, тады будзем ехаць.

Первыя ночы дажыдаюць, так ён братоў прыспаў, скінуўся голубам і паляцеў к Юдзінай жане, каторая з трымя галавамі. Сеў на вакно і забрукаваў. Жана Юдзіна паслышала і гаворыць:

— Юда мой, беззаконны мой. Аслязіў цябе Іскарка-парубак Дзевічы сын, асляжу і я яго,— думаець, гэта душа Юдзіна прыляцела.— Будзець ехаць к свайму дому, пажалаець піць. Я стану крыніцаю кала дарогі і пушчу разныя стуканы і напушчу разных ядаў. Як глынець, то трох мінут не выбудзець.

Іскарка ўзяў у замячанне і паляцеў к браццям. Браты гэтага не зналі. Назаўтрага браты рупяцца дамоў, ён іх просіць падаждаць. Дажыдаець другія ночы, ён скінуўся голубам і паляцеў к Юдзінай жане, каторая мела шэсць галоў. Сеў на вакно, загуркаваў. Яна пачула і гаворыць:

— Юда мой, мілы мой! Аскорбіў цябе Іскарка-парубак Дзевічы сын, аскорблю і я яго. Будзець ехаць да свайго дому, я стану яблынай і пушчу воздух на сорак вёрст. Пачуець ён воздух і пажалаець яблык. Я павешу разныя і насычу ядамі. Толькі ён яблыка вазмець, дык яго на сколькі часцей разарвець!

Вот ён узяў у замячанне і паляцеў к браццям сваім. Лёг, бытта і не быў нідзе. Назаўтрага браты ўстаюць і рупяцца дамой. Апяць ён іх упрашыець:

— Аддыхнём хоць адны суткі.

Дажыдаець ён трэцяе ночы. Так узяў братоў прыспаў, скінуўся голубам і паляцеў к Юдзінай жане, што дванаццаць галоў. Сеў на вакне і забуркаваў. Пачула Юдзіна жана і гаворыць:

— Юда мой, мілы мой, аскорбіў ця Іскарка-парубак Дзевічы сын, аскорблю і я яго. Будзець ён ехаць к свайму дому, а я лягу на яго дарозе змяёю і займу абшырнасці на дваццаць пяць вёрст, длінніку на сорак пяць,— не [а]быдзець і не [а]б'едзець. Як будзець ехаць, так я на жала яго і схвачу!

Ён гэта ўслышаў, у памяць узяў і паляцеў к браццям к сваім. Чуць на зару, будзіць браццяў сваіх:

— Ну вот, рабяты, цяпер паедзем!

Выбралісь ехаць, сколькі праехалі, жалаюць міжда сабой піць, Суччы сын і Царыцын сын, і ён жалаець. Ён ім і адказыець:

— А ці змяцілі,— гаворыць,— во, кала дарогі крыніцу, вот я й відаў яе, а вы не. Праедзем і нап'ёмся.

Увідзелі гэты брацця крыніцу, навыгонкі пабяжалі. Ён ім атвячаець:

— Стойце, я ўпярод буду піць.

Перацягнуў нахрысць мечам — пераўрацілась вада уся кроўю. Ён зацяець:

— Нуце, браты, піце ваду гэту!

Яны не ўзялі. Сколькі праехалі, пачулі яблышны воздух — пажалалі яблыка. Іскарка атвячаець:

— Няўжлі вы не відалі кала дарогі яблыны? А я ехаў і відзеў яе! Вот мы,— гаворыць,— даедзем да яе, здзелаем аддышку і яблык натрасём.

Замецілі браты гэту яблынь і замецілі яго замячанне ля крыніцы. Былі бросілісь, а патом назад:

— Ну-тка, ты ўпярод,— гавораць,— пакушай яблык!

Ён узяў секануў нахрысць меччу — пацякла з яе кроў, і закрычала громкім голасам, што яго браты паўлякнулісь. Ён атвяшчаець ім:

— Гэта шчэ нам не загадка. А вот пад'едзем к загадцы!

Сколькі там праехалі і відзяць нейкую бальшую гару і сказуюць міжда сабою:

— Тады не было гэтай гары, не туды мы едзем!

— А вот жа ўсе тыя прыметы, уся тая дарога!

Пад’язджаюць бліжы. Яна разінула пасць, выцягнула жала на вярсту. Пад’ехалі к ёй. Іскарка-парубак сілна скочыў прама ёй у пасць. І давай яе з языка сеч мечам і кавалкамі выкідываць. І сказаў на братоў:

— Як скрозь прарублю, як сіла праязджайце скрозь яе. І маю лошадзь не астаўляйце!

Увідалі браты скрозны ход, як сіла скрозь праляцелі і правялі скрозь яго лошадзь, а яго і прыстанавілі. Ён астаўся. А змяя гэта пераварацілась назад услед за ім. Ён стралою ляціць уцякаць, а яна за ім. Во, кала дарогі стаіць кавальскі дом; ён і гаворыць:

— Каваль, кавальскі сын, прыкрый мяне ад нагалнай смерці!

А яго дом увесь чугунны! Дайжа й дзенніка нет, і сонца не свеціць туды. Ён яго ўпусціў у вароты — вароты чугунныя — і захвацілі яе на вуліцы. Яна ўзяла, кругом дому абвілась у тры рэдзі і пачала пралізываць крышу. Ад трох раз прагрызла крышу і гаворыць:

— Каваль, кавальскі сын! Падай мне вінаватага!

Каваль узяў клешчы, распёк ды яе за качкі праняў кляшчамі наскрозь і дзяржыць, і крычыць:

— Іскарка-парубак! Ідзі,— гаворыць,— рубі мечам з хваста і да галавы!

Гэты ўзяў яе, пачаў рубіць. Дарубіў да галавы. Во яны ўзялі ды яе ў кацёл. Пачалі пераварываць і дзелаць яму кабылу. Здзелалі кабылу; ён за яе жыў тры гады ў каваля.

— Ну,— гаворыць,— едзь жа ты на гэтай кабыле Ды нійдзе,— гаворыць,— не астанаўляйся. Калі дзе астановішся, то тры гады праслужыш апяць.

Вот сколькі-та ён праехаў, ураніў кнут, там кала дарогі тожа самае жыў каваль. І ўзнаў, што не простая кабыла гэта. Падняў яму пугу і ўзяў за руку, зачараваў кабылу гэту, што яна не можаць із места саступіць.

— Ну, Іскарка-парубак, калі тры гады пражывеш, паедзеш на ёй апяць. Толькі ты не хадзі на Ўсіянскую гару, не глядзі на сваю старану!

Ён зачаў апяць жыць тры гады. Выйшаў на Ўсіянскую гару, глянуў на сваю старану. Бытта памеў замячанне, што матка ваду носіць, а бацька рубіць дровы. Заліўся слязамі. Узышоў на двор, каваль зацяміў яго:

— Што,— гаворыць,— схадзіў на Ўсіянскую гару, палядзеў на сваю старану?

Ён адказываець:

— Нет,— гаворыць,— не хадзіў, гэта я йшоў па камышавай лазе, камышава лаза каланула ў глаза і пакацілася з глаз сляза.

Вот гэты Іскарка-парубак пражыў тры гады і тут. Потым едзець на гэтай кабыле, даязджаець да трэцяга дома да царскага. Тэй цар залажыў пуці і заняў яго на савет:

— Што,— гаворыць,— высватаеш мне там і там дзявіцу,— гаворыць,— то ты паедзеш дамой, а не высватаеш, то ты й павякуеш у мяне,— гаворыць.— Сабяры,— гаворыць,— сабе дванаццаць малайцоў і адпраўляйся ў пуць.

Едзець ён па дарозе, пераязджаець ён чэраз раку, там сядзіць на раке Абпівала: у рот вада бяжыць, а з яго нідзе не відаць — ніжы яго рака суха — і крычыць:

— Ай, піць хачу!

Ён сказыець:

— Здрастуй, Абпівала!

— Здрастуй, Іскарка-парубак.

— Пайдзі са мною ў свет!

— Ну, пойдзем!

Нямнога прайшлі, стаіць кала дарогі хлебапёшня ўбліз горада, на дванаццаць пячэй хлеб пякуць і аднаго Аб’ядалу кормуць. А ён крычыць:

— Ай, есць хачу!

— Здрастуй, Аб’ядала!— гаворыць Іскарка.

— Здрастуй, Іскарка-парубак!

— Пайдзі, Аб’ядала, са мной у свет!

— Што ж, пайдзём!

Яшчэ прайшоў — гарыць горад. Наскочыў Гунька, як ляцеў, наскочыў на [а]гонь, лёг у агонь, у самы сілны, і кожаю накрыўся і крычыць:

— Ай, змёрз!

Агонь патушыў і крычыць:

— Ай, змёрз!

Іскарка-парубак гаворыць:

— Здрастуй, Гунька, пайдзём са мной у сваты.

Гунька адказыець:

— Пайдзём.

Нямножка прайшлі — стаіць Даўгашост кала дарогі.

— Здрастуй, Даўгашост!

— Здрастуй, Іскарка-парубак. Куды бог нясець?

— Ідзём у сваты.

— Вазьміце і мяне!

— А хадзі, пойдзем, нам гэтакія людзі і нада.

Сколькі там урэмя прайшлі, сядзіць Лысая Муха кала дарогі.

— Здрастуй, Лысая Муха.

— А здрастуй, Іскарка-парубак Дзевічы сын! Куды бог нясець?

— А ў сваты!

— Вазьміце і мяне!

— А хадзіце, нам гэтакія нада.

Ну, пайшлі яны. (Набраў ён сабе дванаццаць малайцоў). Прыйшлі яны к гэтаму цару ў сваты пракраснай дзявіцы. Так сват і гаворыць:

— Мае сваты.

Паставіў дванаццаць бочак віна і палажыў ім дванаццаць пудоў хлеба і гаворыць:

— Еслі гэта за нач,— гаворыць,— не распарадзіце, то й не мае сваты!

Пайшлі яны ў сарай у гэты і началі піць віно. Гэтыя выпілі па трэбе па сваей. Абпівала выпіў усе бочкі і ў кучу скаціў. І сам на бочкі сеў і крычыць:

— Піць хачу!

А Аб’ядала ўвесь хлеб паеў і крычыць:

— Есць хачу!

Відзіць ён назаўтрага, што віно папіта і хлеб паедзен, нада аддаць гэта ўжо доч яму, потым гаворыць:

— Ну, еслі,— гаворыць,— зяць мой будзеш, вот я яшчэ табе закажу загадку на нач! Еслі сатворыш гэта, то доч будзець за вамі.

Узяў, напаліў яму вугалля жару ў яме:

— Еслі ноч гэту пераначуеце ў яме ў гэтай, то доч за вамі будзець!

Січас гэты Гунька лажыцца ў агонь, накрыўся кожаю, і па кожы іні пайшлі зімныя. Ляглі яны ўсе ўкрыўшысь і пакрахтуюць, што дужа холадна. Назаўтрага ўстаў гэты цар і гаворыць:

— Ідзіце,— гаворыць,— хоць косці іх павыкідайце адтуль.

Прыйшлі слугі сматрэць, а яны крахцяць:

— Дайце нам хоць пагрэцца!

Уходзіць ён у комлату — без адказу нада дон аддаць. Доч гэта адказываець:

— Пазвольце нам у саду прагуляцца!

Пайшлі ў сад, і давай яна ў яго сматрэць у галаве. Накінула сон, ён і заснуў. А сама скінулась галубкай і паляцела, каб і саўсім адляцець ад яго. Так січас Муха ўкусіла яго за ж..., ён усхваціўся — дзявіцы нету. Спрасіў у таварышаў:

— А дзе яна дзелась, у каторую старану паляцела? Даўгашост, відзеў ты? Змець хоць глазам!

Даўгашост схваціў яго сабе на хвост, два разы перавараціўся і яе паперадзілі. Узялі яе, не [а]дпушчая к айцу, і павялі па сваёй дарозе. Прыязджаюць к гэтаму цару, а гэты цар акружыў свой дом і пакапаў канавы і напаліў агнём бальшым. Потым і гаворыць:

— А што, Іскарка-парубак, жыў ты з гэтай дзявіцаю, пакуль давёў сюды?

— Не,— каець,— не жыў.

— Ну, калі не жыў,— палажыў сухую быліну,— дык пярэйдзеш чэраз быліну, а калі жыў, дык і не пярэйдзеш!

А дзявіца ўзяла ды й дроціну ўткнула ў быліну, і ён не замеціў. Ён і перайшоў.

Іскарка-парубак сказуець:

— А ты, цар, ездзіў на маёй лошадзі?

— Не, не ездзіў.

— Ну, калі не ездзіў — перайдзі ты па гэтай быліне. І пярэйдзеш, калі не ездзіў.

Ён узяў і пайшоў — надзеецца, што не ездзіў. Толькі ўступіў серадзі канавы, а дзявіца гэту дроціну сморг к сабе — быліна папалам, а ён у канаву і ўпаў. А Іскарка-парубак з гэтай дзявіцай і звянчаліся, і паехалі ў свае царства. Ды якое было вяселле: віно ракою лілося, і мне дайжа выпіць прыйшлося. У роце то не було і па губах не цякло.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі. Ч.1. / Рэд. В.К. Бандарчык. - Мн.: Навука і тэхніка, 1973. - c. 85-96
Крыніца: скан