epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Іван Падвей

Была сабе кунпанія ў каторым-та царстве, нязвесна ў каторым, у цара. Ну, была, значыцца, кунпанія — развёў сабе цар, абед справіў. Ну, адзін абіраецца і талкуець:

— Прашу вашай міласці, не прагневайцесь,— гаворыць,— я вашу хлеб-соль кушаю, вы не падумайце, каб я вам жалаў,— гаворыць,— а толькі ёсць у вас адна доч, і будзець яна ў цяжары, будзець яна мець у вас сына незаконна!

Цар так тэй старапеў.

— Па чым жа ты так увазнаў, што мая доч так будзець? Адна яна ў мяне доч, і так будзець не ў законе?

— А вот так,— гаворыць,— я ўвазнаў па вашых, значыцца, дзялах. Прашу вашыя міласці, штобы не прагневалісь!

Тады тэй цар абдумаўся:

— Ах,— гаворыць, не сказаў ім нічога, рассярчаў, не абвясціў тым нічога, быццам аскарбілі яго,— маю хлеб-соль елі і аскарбілі мяне. Адкуль гэта можаць быць? З слуг не пасмеець, а госці то ж сама падступкі не маюць!

Тады абдумаўся, сам сабою думае: «Чымсі я буду аскарбляцца, луччы я слуп замурую без вакон і без дзвярэй, і так, што ніхто падступкі не здзелаець, не падыдзець пад яе!

Адмураваў сабе слуп і січас і запёр яе з нянькай, з прыслугай, значыцца. Абдумалася яна:

— Госпадзі,— гаворыць,— госпадзі, за якую,— гаворыць,— мяне пакуту засадзілі сюды? Чым гэта я заслужыла? Госпадзі,— гаворыць,— госпадзі, хоць бы мне ўвідзець свет, як столькі я сяджу за нейкія пакуты?

Абдумалась:

— Ах, здаецца, хоць ба што-небудзь знайсці да мне сцен расшаваліць, свету ўвідаць!

Тады ўзяла найшла каля сябе іглу і давай раскалупваць каля сябе дзюрку ў сцяну. Калупала, калупала і пракалупала дзюрачку маленькую. І ўзрадавалася:

— О госпадзі! Хоць жа я нямножка, а ўвідала свету сабе!

Ад таго свету — вецер там павеяў — і яна сталася, што не ў такім ужо дзеле. Цераз колькі ўрэмя нянька яе ўзнаець, что як-то яна становіцца дужа груба. Уздзіўляецца гэта прыслуга гэта.

— Ах,— гаворыць,— Машка! Што гэта,— гаворыць,— вы сталі так грубы?

— Ах,— гаворыць,— бабачка мая, сама не магу ўвазнаць, з чаго гэта мне стала!

Данесла цару:

— Нешта,— гаворыць,— наша Машка нешта — я сама не знаю — так груба стала!

Тады ён сам сабе думаець:

— Ці не ў вобмашцы1 я гэта яе прыставіў? Можа, гэта не бабушка?

Што сам сабе не можаць разабраць вумом, што як гэта можаць быць. Трэба яе ўзяць да пасвідзецелеваць. Зазваў там каторага знаюшчага і пасвідзецеліў. Пасвідзецеліў, тады сам сабе: «Можа гэта ці не ў кунпаніі, тады як абедаў, можа ён дагледзеў гэту штуку, што ён мяне так аскарбіў».

Сам сабе абдумаўся і спрашыець:

— Сколькі то можаць хадзіць жэнскі пол у гэтым дзеле? Зра на чалавека нечага абдумліваць, што гэта можа адтуль, што я бяседу справіў!

Абдумаўшыся, сам сабе думаець: «Не магу я разабраць, трэба людзей распрасіць!» Ну, яму расказалі: «От столькі і столькі будзець хадзіць». Ну, як сасчыталі яму людзі, дак ёй месяца паўтара стала гэта пасля бяседы. Ну, ён абдумаўся: «Так таму ўжо і быць, відаць!»

Цераз сколькі гэта ўрэмя нарадзіўся гэты яго... унук ужо называць трэба. Тады ён сам сабе думаець: «Як нарадзіўся, узяць яго саскарбіць яго!» У некаторых стаў пытацца, у вумных людзей: «Што, як ба мне што зрабіць з гэтым?» Тады гэты суседзі, вумныя людзі, гавораць:

— Гэта не нада! Ужо што здзелалася, пушчай тое і будзець! Патаму за гэта ўжо вы будзеце вінаваты!

Тады ўзялі яго перахрысцілі. А як імя даць па отчаству, дак і самі не зналі.

— Ну, дадзім імя яму Іванюшка!

А яна расказала, як гэта ўсё дзеелась, што ён з падвею стаў. І наклалі званне: Падвей Іванюшка. Ну, не расцець ён так як па гадах, але ўсё роўна як па часах. Аддалі яго ў навукі — дзед абдумаўся. Так што цікава яму паказваецца, так што хто па сколькі вучыцца, а ён у час тое можаць паняцца. Цікаў вельмі. Выйдзець на прагулку гуляць, дак такія штукі выказываець, што к катораму пальцам прыкранецца, дак усё роўна ўбіваець яго. Возьмець такія штукі здзелаець: знімець у каго з галавы куражку, угол паднімець да яе пад угол падложыць. Яны, тыя вучанікі, абдумалісь:

— Як ён можаць такія штукі прыстаўляць адзін? От мы возьмем да яго ўсёй кунпаніяй накажам!

А бацькам баяліся жаліцца. А тады абдумаліся: «Не, не будзем нічога яму дзелаць!» Увазналі, што ў яго сіла такая ёсць. Ну, а ён зазываець іх:

— Што ж вы,— гаворыць,— хадзіце гуляць!

— Ну цябе к ліху з тваёю гульнёй! Што гэта за гульня, што калі прыкранешся, дак чуць жыў ад цябе, ці куражку знімеш да пад угол!

Так што ён расшуціўся, ну-тка за імі ўздагон. А яны:

— Ты нам гэта не таварыш! — гавораць. Да ўскрыкнулі. Як ускрыкнулі, так айцы гэтыя некаторыя пазамячалі.

— Што гэта вы,— гавораць,— дак і вы б яму якую штуку здзелалі.

— Калі ён,— гавораць,— у яго такія дурныя жарты! К каму прыкранецца, дак усё роўна ўбіваець, курашку знімець да пад угол!

— А чаму ж вы ўпярод,— гавораць,— гэтага не аб'яснялі!

— Мы,— гавораць,— баяліся ўсякую вешч у вушы ўносіць!

Айцы тады даносяць гасудару, яго дзедушку. Гэты дзедушка веры ім не даў. Гэта не можаць быць. Так па[г]лядзіць на яго, дужа яму ўцешна на яго, што ён і навукамі дайшоў, і так маладзец. Ну, а яны гавораць:

— Не нада, штоб ён тутака быў, хай сабе асобя.

Думаў, думаў цар, але ўзяў сам сабе думаць: «Не буду я яго нікуды, хай сабе каля мяне будзець! Хоць ён і які ў навуках, але ўсё ж не ў законе!» І не паслаў яго ў школу.

Ну, цераз сколькі ўрэмя выдаўся ён як ужо саўсім узрослы чалавек. Тады ён гаворыць:

— Дзедушка,— гаворыць,— што ж вы мяне нікуды не аддаецё ў навукі? Гэта ж,— гаворыць,— ці мне статак ганяць — з гэтае школы?

— Ах, мой унук! Ці паняўся ж ты,— гаворыць,— гэтай навукі, ці здаў ты акзамінт з гэтыя школы?

— А я,— гаворыць,— больш знаю, чым там яны вучаць!

Вот па[г]лядзіце!

Сычас і здаець яму акзамінт. Дзедушка перш узрадаваўся: аддам, думаець. Але пасля абдумаўся:

— Не,— гаворыць,— хай будзець у мяне за прыслугу!

Ну, тады сам сабе думаець: «Што ж гэта, на яго жаліліся, а ён ніякіх заметак не дзелаець тут! Ну ж, няхай сабе, не буду яго прымушаць!»

Ну, значыцца, ляжалі ў яго там капоры. А І ванька гэты шчэ не відаў гэтых штук. Прыйшоў к гэтым капорам і дзівіцца:

— Што гэта за штука, што я яе шчэ не відзеў?

Але думаець: «Мусіць, яна не дужа цяжка, гэта штука?»

А яна будзець пудоў дзвесце. Баіцца ён свайго дзедушкі, каб не замеціў, але дужа хочацца пагуляць з ёй, з гэтай штукай. Тады ён узяў, разгледзеў, разгледзеў, ды сам сабе думаець: «Віць ён не ўвідзіць, ён няйнача шчэ аддыхаець. А як устанець, дак сапагі надзенець, я ўчую, як ён будзець хадзіць». А дзедушка, надзеўшы калёшы, ходзіць па хаце ды глядзіць на яго, што з гэтага будзець. А ён стаіць ля яе ды ўсё яе пакатыець патрошкі. Тады ўзяў гэту штуку, паставіў дубом яе. Паставіў дубом і каець:

— О, казалі, што цяжка, а яна тры хунты ці будзець, ці не?

Гэты дзедушка гаворыць:

— Іванька, што ты гэта дзелаеш? Гэта яна дужа цяжка.

А ён як спужаўся, як кінуў, дак яна ў чэцверць у зямлю ўвайшла. А сам адскочыў ад гэтага места. Тады абдумаўся гэты дзедушка: як бы яго сарваць як-небудзь, ссіліць, каб у яго такія сілы не было. Тады ён думаў, думаў, не мог дадумацца, як ба яму што-небудзь здзелаць. І засмуціўся.

А Іванька гаворыць:

— Дзедушка! Калі вы,— гаворыць,— сярдзіты на мяне, пусціце мяне ў белы свет! Чымсі вы будзеце сэрца імець на мяне!

— А вот,— гаворыць,— унук, загадаю я табе загадку! Калі ты можаш па маёй загадцы ўсё супоўніць, ну тады я магу цябе на свет любапытны пусціць!

— Ну, што ж вы такое мне абвесціцё?

— Ну, а вот такое дзела я табе абвяшчу: як у цябе такая сіла, дак вот, штоб ты мне на тры гады дроў мне расстараўся і вады. Тады я цябе пушчу!

Ну, Іванька гаворыць:

— Калі я гэта дзела здзелаю, каб і вы мне тое здзелалі, што я ў вас папрашу! Вы мне здзелайце такую,— гаворыць,— ляску з зялеза,— не нямножачка, на трыста пудоў!

От дзед гаворыць:

— Ну, здзелаю я табе такую ляску,— гаворыць.

Тады ён узяў:

— Ну, калі здзелаеце,— гаворыць,— дак падзелайце мне такія чапы ваду насіць; я ж гэтымі судамі2 не буду насіць,— гаворыць.

Тады ён узяў, пайшлі ў провар, пабралі тыя чапы і пачапілі яму. Так што прышодшы ён к вадзе, думаець сам сабе: «Гэта ж я сваімі вёдрамі тут вады не зачаплю, гэта ж мелка тут вада!» Прыйшоў к мору і гаворыць:

— От дзе вада, дак вада! І зачарэпнуць можна. І толькі ж,— гаворыць,— і не мелка тут!

Зачэрпнуў у моры вады і нясець. А дзед смотрыць, што ён так лёгка нясець. Прыносіць ваду:

— А што, дзедушка, ці пастроілі такую дзежку, куды вады ліць, калі захацелі, каб я вам на тры гады вады прынёс?

Ну, дзедушка абабраў там якую дзежку:

— Хай,— каець,— наліваець, а мы будзем адбіраць патроху! Усё ж такі скора не пушчу яго!

У здор, значыцца, пайшоў з ім. Тады гэты Іванька гаворыць:

— От, дзедушка, вы загрозілі мне, цяпер жа бярыце ваду! Я нанашу вады на тры гады, але куды вы яе ліць будзеце? Я тры судны прынясу — вам на тры гады!

— Ну, лі,— гаворыць,— у гэту дзежку.

Ён думаў, не падымець ён гэтага чапа выліць. А ён узяў выліў адно вядро — чуць не поўна яго дзежка ад аднаго вядра, што ён намеціў на тры гады. А другое выліў, дак і чэраз пабегла.

— Ах,— гаворыць,— дзетухна, досыць вады,— гаворыць,— не трэба!

— Не,— гаворыць,— я шчэ толькі раз прынёс, а вы ўжо спадзеяцёсь, што досыць на тры гады. А я шчэ два разы прынясу! Хоць палац ваш заллю, а прынясу шчэ двое судоў!

Пайшоў, прынёс. І заліваець палацы! Разгуляўся дужа! Дзедушка тэй чуць рук яму не цалуець. Тады ўзяў, прыносіць вёдры гэты:

— Куды ж вам,— гаворыць,— паставіць?

Абдумаўся: «Эт жа ж і ён мне выгоду здзелаў, якую я прасіў!»

Ну, паставіў ля дзежкі і атвяшчаець:

— Трэба б было вам трэція прынесці, але няхай ужо, ладна, як вы просіце!

Тады гаворыць:

— От, ці маё ж дзела споўніцца, што я ў вас прасіў? Калі маё дзела не споўніцца, дак я ўсю ваду прынясу, дак вас, усё роўна як на чаўне, вас у мора знясу,— гаворыць.— Буду ўжо вашага слова слухаць, што вы скажаце; а як разгуляюся, тады ўжо не па-малому пойдзець,— гаворыць.

— Споўніцца, споўніцца,— гаворыць,— Ванюша!

— А што ж вам, дзедушка, што вы сказалі, што дровы вам трэба,— гаворыць.— А ў мяне ж сякеры нетуці такой,— гаворыць,— каб вам дровы наваляць!

Даець яму такую-то сякеру. Ён глядзеў, глядзеў:

— Ну,— гаворыць,— ці не сякера ж? Больш я,— гаворыць,— рукой вазьму, чымсь гэтай сякерай!

Як пусціў ён гэту сякеру — зганіў яе, — так яна ўсё роўна як муха паляцела.

— А можа,— гаворыць,— вы маіх дроў не хочаце? Гэта ж я гэтай сякерай не магу насеч!

— Не,— гаворыць,— мне дровы нада, дроў не дарую, дарма,— гаворыць,— што ты маю сякеру закінуў: рубай чым хочаш, мне дровы каб былі!

— Ох,— гаворыць,— дзедушка, не захочаце вы маіх дроў,— гаворыць. Узяў,— ну калі ж вы мяне не пусцілі,— пайшоў у пушчу-драмушчу — грамадная пушча.— Ну,— гаворыць,— тут па маёй сілёшцы і дроў няма! Гэткіх дроў я за тры гады не нанашу!

Сколькі то ўрэмя ён хадзіў, падходзіць к дубу. Ён яму выдарыўся не дужа вялік, ну але больш за другіх — у чатыры ахвата дуб быў. Ён яго з коранем вывернуў, узяў на плечы і нясець і к дзеду, дровы гэты. Пытаецца:

— Дзедушка, павузкія вы,— гаворыць,— вароты выстраілі: мае дровы не праходзяць праз вашы вароты!

А дзедушка думаець: «Няўжо ж такі ён слупы паразварачуець? Слупы ж у мяне крэпкія, каменныя!»

— А,— каець,— якіх ты сабе набраў дроў, такіх і нясі!

— Ах,— гаворыць,— дзедушка, я ж вам па ласцы, а вы ўсё на здор! Ну, глядзіце!

Узяў дуб на плечы; як пайшоў, так галлём слупы па [а]дзін бок і па другі бок і заваліў. Тады дзед гаворыць:

— Ну, я такіх дроў не жалаю,— гаворыць.

А ён атвяшчаець:

— Не,— гаворыць,— толькі ж шчэ адзін ахапачак, а шчэ ж два нада прынесці па вашаму ўказу! А я ж сякеры не маю дроў папарадчыць, дак трэба шчэ два ахапкі прынесці!

Як палажыў свайго дуба, к месту палажыў, дык заняў, што можа сто сажняў дроў стаяла, а ён адным дубам заняў! Як прынес ён яшчэ два дуба гэткіх, дак заняў увесь двор, што не прайсці, не праехаць! Атвяшчаець дзед:

— Які жа ты,— гаворыць,— буян!

Атвяшчаець ён:

— От, дзедушка, калі б я свае штукі паказаў, тады б я быў буян, а цяпер я не буян, я толькі гуляюся!

— А зачым жа ты мне ўвесь двор загрудзіў?

— А вам,— гаворыць,— хацелася, каб я загрудзіў! Вы думалі, што я за пяць гадоў вам гэтага не спраўлю, ну я, гаворыць,— за [а]дзін дзень усё справіў!

Уздумаў Іван, што траіх судзей вады шчэ не прынёс. Абдумаўся гэта, што ляскі мае няма шчэ. Тады ён узяў:

— Дзедушка,— гаворыць,— ці пастроілі ж вы мне ляску?

— Нашто табе ляска, можаш ты і так прайсці свет!

— Ну, а за што ж я вам служыў, што вы мне ляскі гэтак не пастроіце? Можа, вы за гэта разгневалісь, што я вам дзела не супоўніў, судзей вады не прынёс? Дак я вам супоўню! А мне ляска каб была.

Дзед гэты абдумаўся: «Што шчэ ад гэтыя вады хата не высахла, а шчэ як прынясець, дак размыець. Трэба яму ляску здзелаць! Ну, толькі на ліха яму такая ляска, у трыста пудоў! Здзелаю яму лясачку ў сто пудоў!»

Узяў сто пудоў зялеза, заказаў кавалям, сталі каваць яму ляску.

— От,— гаворыць,— табе, Іван, ляска работаецца, ці ўцешыцеся вы гэтаму дзелу?

— А калі вы па маёй просьбе ляску здзелаеце, дак падзякую, а калі не, дак пад такую штуку падсаджу вас, клінок падаб’ю, і будзеце вы сядзець там па век жысці свае! А я пайду так у свет! Гэта ля мяне не ляска, а так як розка.

— Іванька, вы ж толькі падзяржыце яе, я ж такую дзелаю, як ты казаў!

— Не, дзедушка, вы мяне не абманеце: у мяне прыметкі ёсць,— гаворыць,— я важыць не буду!

Ну, здзелалі кавалі ляску, прызываюць яго к гэтай лясцы, што, значыцца, не могуць павярнуць яе. Прыйшоў ён к гэтай лясцы, узяў яе як пусціў угору, дак яна зазвінела, як пчала,— угору пайшла. Пайшоў ён у хату, вады напіўся, выйшаў на двор, а яна шчэ толькі згары звярнулася. Ён палец наставіў, яна на палец ударылася і разбілась...

— От, дзедушка,— гаворыць,— якая ваша ляска! Прыбаўце,— гаворыць,— вагі столькі, як я гаварыў!

Ну, кавалі тыя ўжо й не рады, што пачалі гэту работу: то нельзя было павярнуць, а тут шчэ прыбаўляць нада! Ну, дзедушка каець:

— Прыбаўце яму яшчэ сто пудоў: мусіць жа з яго хваціць!

Прызываець яго туды:

— Акуратна,— гаворыць,— ля цябе саставілі, колькі ты казаў!

— А вот пасмотрым,— гаворыць.

Пусціў яе ўгару, сеў, пасядзеў, наставіў цэўку, руку, яна тож сама ўвагнулася ў дугу.

— Ляска-то ляска,— гаворыць,— яшчэ не зусім! Яшчэ многа трэба! Сколькі то я прасіў, столькі то няма!

Прыставілі яны яму шчэ трэцюю сотню. Ён узяў, на руцэ паважыў, кінуў угару, калена наставіў — яна чуць-чуць выгнулась.

— Папраўце,— гаворыць,— мне!

— Не, мы не можам павярнуць!

Ну, ён ім павярнуў, яны паправілі. Прыйшоў ён к дзеду, падзякаваў за гэту ляску.

— Пабагаславіце мне дарогу на свет ісці!

— Як жа мне,— гаворыць,— цябе пабагаславіць? Хай ба ты ў мяне быў!

— Ах, дзедушка,— гаворыць,— не [а]дзін то,— гаворыць,— багатыр жыў там, дзе сілу сваю паказаў; але роўны роўнага збіраецца! Не то,— гаворыць,— багатыр, што многа хлеба і грошай маець, а то,— гаворыць,— багатыр, што ён здароў, от то,— гаворыць,— багач!

Цяпер узяў ён (дзед) абдумаўся:

— Дак не будзеце?

— Не!

— Ну, хай гасподзь вам пабаславіць!

Ну, рад ён, што яго на свет пусцілі. Пайшоў тады к матцы:

— Дзякуй вам, маменька, што вы мяне сазрадзілі!

Маменька за яго ўзялась:

— Хто ж мяне будзець прапітываць? У закон я не зайшла, цябе родзіла.

— Ах,— гаворыць,— матушка, тут мая не жысць з вамі! Дзедушка,— каець,— хай мая матушка ў вас застаецца!

Ну, матушка яго пабаславіла. Ён і пайшоў.

Як пайшоў, выйшаў: «Слава табе, госпадзі, што мяне на свет пусцілі! Які,— каець,— харошы свет, як макаў цвет!»

Ідзець ён дарогаю і думаець: «Іду то я, іду, да дзе ж ба мне найсці таварышаў? Што ж я адзін?» Уходзіць ён у нейкае ў царства, ажно там багатыр сабіраець камення. Ну, такі камень, як будыня, коціць перад сабою ў лог. Узрадаваўся гэты Іванька: «Ціху! І гэта нічога сабе, што ён такія камушкі бярэць і зносіць».

Прыходзіць ён к яму:

— Здрастуй,— гаворыць,— Гаўрылушка!

— Здрастуй,— гаворыць,— Іванька!

— Па чом ты,— гаворыць,— увазнаў, што я Іван?

— А па чом ты,— гаворыць,— увазнаў, што я Гаўрыла?

— Багатыр багатыра,— гаворыць,— далёка знаець па духу.

Тады ўзялі:

— Ах,— гаворыць,— вам добра, вас на свет пусцілі; от мяне,— гаворыць,— от трэба гэтыя камушкі насіць, а не пускаюць!

— Ну, калі цябе,— гаворыць,— не пускаюць, ідзі са мной у таварышы! Крапчэй нас нікога ў свеце няма, што яны нам здзелаюць? Калі возьмуцца за нас, дак мы,— гаворыць,— адной ляскай на пяць вёрст змахнём; дак от наша будзець тады воінства!

Тады ўзялі пайшлі.

— Ну, пойдзем,— гаворыць,— сабе! Я толькі,— гаворыць,— вас слухаю, а то,— гаворыць,— мяне не пускалі!

— А,— гаворыць,— пойдзем! З імі век не распрашчаешся, як з блохамі!

Узялі пайшлі. Нямножка то яны прайшлі, уваходзяць у другое царства. Ажно гэта то ж самае: стаіць багатыр, як уляжаць плячом у гару, так і турыць яе, дзе лашчына — зямлю раўнуець. Ідзець Іван і гаворыць:

— Аднач і табе харошая праца!

Узяўся з ім за руку і паздраставаўся. Стаў рассаветавацца:

— Сколькі ты на свеце гор спіхнуў?

Ён гаворыць:

— Ох, ужо,— гаворыць,— трыццаць гадоў я на свеце пражыў, дак не адна гара далаўка**х ужо стала! Рад бы адказацца, да няволя мая!

— Пачаму? Пачаму так гэта?

— То служба мая такая!

От ён гаворыць:

— Эх,— гаворыць, — а няможна ж яе бросіць, гэту службу?

— Баюся,— гаворыць,— бросіць яе!

— Пакрэпчы нас нікога няма,— гаворыць.— Каго мы будзем баяцца? Пойдзем мы,— гаворыць,— у свет. Свет цяпер вольны, цяперашнім урэмем!

— Да, у свеце,— гаворыць,— мы слыхалі, нет багатыра палуччага, як вы, Іван! Мы б,— каець,— усякія штукі падзелалі, чымсі яны на нас такія пакуты панакладвалі!

— Ат, плюваць,— гаворыць Іван,— свет, як макаў цвет! Пойдзем пагуляем! А мы на гэту службу — забыць думаць!

І ўзялі пайшлі ў свет.

— От,— гаворыць,— толькі тры нас багатыры нашліся! Каб нам і чацвёрты такі багатыр найшоўся!

Тады гэты, Гаравы, гаворыць:

— Я,— гаворыць,— хацеў ба што заслужыць!

— А з нас заслугі хваціць,— гаворыць [Іван].— Іць,— гаворыць,— не [а]дну ж ты гару спіхнуў тут! Вот і заслуга,— гаворыць.

Тады прайшлі яны, ажно такі жа зноў багатыр находзіцца. Узяў — лес то грамадны, а ён за макушкі іх — да знашуець у кучу.

— Здрастуй,— гаворыць,— Лесавы! Што ты,— гаворыць,— лес у кучу знашуеш? Здзелаўся быццам цыган!

— Ад дыму,— гаворыць,— закурыўся, ад агня, — гаворыць,— загарэў!

— Досыць табе гэта, макушкі,— гаворыць,— зносіць; умыйся ты,— гаворыць,— ды хадзі з намі! А то мы,— гаворыць,— утраіх усе белы, а адзін будзець нібыццам цыган межы нас!

Атвяшчаець ён яму, што не магу, гаворыць, бросіць гэтай службы!

— Пачаму так?

— А служба, — гаворыць, — не гаворыць. Лёгшы спаць — сон не бярэць, калі службы свае не супоўніўшы!

Атвяшчаець яму Іван:

— Ніколі мы свае службы не супоўнім! Але возьмем,— гаворыць,— сваю волю і пойдзем,— гаворыць,— у свет.

Гэты Лесавы абдумаўся, што нету ўжо больш пакрапчэйшых апрача нас! Пры таком нашам багацтве хто нам што здзелаець?

Іван спрашыець у яго:

— Ну, ці абдумаўся,— гаворыць,— Лесавы?

— Да,— гаворыць,— абдумаўся.

— Ці вы мяне ўвазналі, Івана?

— Да,— гаворыць,— увазналі! Я слышаў,— гаворыць,— што ў свеце нетуці пакрапчэй вас, Івана!

Ну, угаварыў яго, так ён і пайшоў.

— Толькі ўмыйся,— гаворыць.

— Чым жа як ба б мне тут умыцца, я дужа крэпка загарэў тут!

— Во,— гаворыць,— наша вада ўсё ачысціць.

Сматрыць ён, мыецца, а ўсё чоран. Выняў Іван з кішэні кавалак мыла:

— На-тка,— гаворыць,— з гэтым памыйся!

Стаў ён мыцца. Мыўся, мыўся.

— Ну,— гаворыць,— хоць чоран, а ўсё ж пахож на людзі,— гаворыць.

— Ну, слава богу,— гаворыць [Іван],— больш з нас багатыроў не нада! Каб нам дзе несхадзімую сыйці, найці сабе пасяленне!

А яны атвяшчаюць:

— Як жа,— гавораць,— а бываець нас не могуць спароць з такога пасялення?

— Іць павышы нашых багатырскіх сіл нету пакрэпчы,— гаворыць,— дак мы не баімся,— гаворыць,— нікога!

Тады яны прайшлі то пушчай такой грамаднай, можа яны сутак двое ішлі. Уходзяць, ажно яны там находзяць то нейкі хальварачак.

— Хто сабе,— гавораць,— не будзець у гэтым хальварачку, хто сабе не ўладзенец над ім, але больш не будзець, як мы!

Сталі яны любапыставацца па тым хальварку. Увайшлі яны ў [і]збу, ажно па гэтай ізбе ходзяць — нікога нетуці. Гэты[я] атвяшчаюць яму:

— Тут ніхто не жывець, мусіць!

— А нам,— гаворыць,— што за дзела! Хай сабе хто і жывець, а колі ён наш будзець!

Тады яны абдумаліся, пайшлі ў вабору. І кароў — дак няма, а валоў — дак адны толькі валы. І нязвесна, хто іх пасець, хто іх поіць і корміць. Тады яны ўзялі ўходзяць у ванбар. Ён запёрт. Прыходзіць Іван, бярэцца за клямку, так яно ўсё чыста адчыняецца перад ім. Уходзяць у ванбар, аж там і хлеб і крупы — усяго хватаець, што ім па надабнасці.

— Ну, пакамісь мы,— гаворыць,— сваё нажывём, дак гэтага нам хватаць будзець усяго!

Сам ён астаецца бытта ўжо поўным хадзяінам, а яны яго прыслугі.

— От,— гаворыць,— братцы, мы багатыры ўсе роўны, ну толькі каму-небудзь нада большаму быць. Я і сам у свет пайшоў і вас пусціў. Калі б не пусціў, дак ба ваша несканчынае гора было! Братцы,— гаворыць,— цяпер жа што толькі я вам ні скажу, даўжны вы мяне паслухаць! Усяго з нас хватаець, і трэба ж к гэтаму старацца, каб і было!

Астаўляюць яны:

— Камянны, — гавораць, — Гаўрыла! Аставайся ты дома за повара, а мы пойдзем к гэтаму старацца: трэба ж,— гавораць,— расцерабіць, распахаць, засеяць!

Гэта ўжо пераначаваўшы. Тады яны ўзялі пайшлі.

— А што ж мне,— гаворыць,— на [а]бед прыстроіць вам:

— Схадзі ў хлеў, вазьмі ляску маю ды па ўху завалі,— гаворыць,— валу, так тады вазьмі яго, прынясі ў кухню, аббялі яго да ў кацёл,— гаворыць.

Пайшлі. Тады ён пайшоў той час у вабору, вала гэтага па лбу, на плечы, у кухню прынёс, аббяліў да ў кацёл. Так што ён ужо справіўся, сядзіць ля вакошка, паджыдаець іх. Ажно ляціць чатыры пташкі. Селі яны ля лазні, смотрыць ён, што й та з іх пакажацца? Тады відзіць: яны селі быццам то птушкі, абярнуліся чалавечацкай стацёю. Тады ён сабе думаець: «Ну, вот — іх чатыры і нас чатыры: мы падружымся з імі!» Смотрыць, што ж гэта яны будуць дзелаць?

Ажно яны адна бярэць дровы, другая ваду, трэцяя печку затапліець у лазні. Тады яму здалося: «Ну пастой жа, як яны вытапяць гэту лазню, тады я вазьму, падапру іх харашэнька ў лазні, пакуль падайдзець наша сіла. Тады мы іх забяром!»

Тады ўзяў гэта, значыцца, прахцікаваўся: яны сталі мыцца, запёрлісь, ён гэта ўзяў да знаружы і запёр іх, плячом улёг. Тады яны як умыліся, тады ў дзверы.

— Э,— каець,— сяструшкі! Гэта ж нас нехта падпёр!

Чуець ён голас. Цяпер:

— Э,— гаворыць,— не ўправіцца ён пералічыць, колькі на небе звёздаў, як будзець ляцець!

Як стукнула ў дзверы — дак ён не мог абразуміцца, сколькі вёрст ляцеў. Тады ўзяў абдумаўся, устаў:

— Ах, госпадзі,— гаворыць,— каб я гэта ліха знаў, дак я б луччы іх не чапаў,— гаворыць.

Узяў пабег у ізбу па[г]лядзіць, ажно нічога няма, што ён варыў. Перша абдумаўся: «Можа валы лічаныя! Але няхай лічаныя там яны ці не лічаныя»,— пабег у вабору, вала гэтага на плечы, апяць нанава кухню залажыў. І ўстарапіўся гэтаму, штоб яго таварышы не наказалі, што ён дзелаў? Спаў?

Тады ён узяў ды гаворыць:

— Гэта ўсякаму будзець, няхай усякі даведаецца! Не буду казаць,— каець,— хоць і накажуць!

Прабіваець дванаццаць часоў, прыходзіць Іван ужо са сваімі з таварышамі.

— Эх,— гаворыць,— Камяннік ты! Нешта ты,— гаворыць,— так праспаў да дванаццаці часоў! Не мог кушання наварыць! — рассярчаў на яго.

Тады ён гаворыць:

— Вінават,— гаворыць,— перад вамі. Больш гэтак не буду!

Іван гаворыць:

— Хоць бы ты сабе й быў, дак другі раз цябе не пакіну! Раз дзела не супоўніў!

Тады ён і рад:

— Ну, балазе** гэтак!

Тады ён узяў, Іван, гаворыць:

— Можа табе спрычына якая была, спрэча якая, мітрэнга3, спрачаўся хто, дак ты мне аб’ясні,— гаворыць.

— Не,— гаворыць,— нічога не было!

Ну, гаворыць назаўтрага:

— Аставайся ты, Гаравы! Толькі,— гаворыць, — паспяшай, а то,— гаворыць,— трэба і аддыхнуць, і абжыдай, пакуль абед ваш! Гэта,— гаворыць,— нялоўка!

Гэты Гаравы сам сабе думаець: «Пагадзі, я параньшы спраўлюсь!»

Устаў раненька, пайшоў у вабору, валу гэтаму багатырскай ляскай у лоб, за хвост ды й на плячо. Прынёс на кухню ды ў кацёл! Так што ён справіўся і гаворыць:

— Э, што гэта Камяннік дзелаў? Я вот і справіўся, а шчэ чатыры часы да поўдня. А што ён дзелаў?

Сеў ля вакна і сядзіць, справіўшысь. Ажно — відзіць ён — а бач: ляціць чатыры птушкі. Тады ён узяў і гэта сабе думаець: «Што гэта з іх будзець?»

Відзіць ён гэта: селі яны ля лазні. «О, сабе думаець,— мы тут хадзілі і не відзелі, што тут лазня ёсць!»

Тады яны ўзялі абярнуліся чалавечацкай стацёй. «Што такія гэта за птушкі, што яны чалавечацкай стацёй абярнуліся?» Выдрылася яму, што пярвейшыя ўжо паненкі. Сам сабе думаець: «От, гэтыя паненкі, іх чатыры і нас чатыры, але відаць, што толькі з бальшым прымусам іх узяць можна. А так, відаць, яны за нас не пойдуць. Узяць іх па ласцы з імі, дак яны, значыць, сур’ёзна паступяць, скажуць: «Ото мужык, халоп! Па сэрцу падайду іх! Найдуць таварышы, пабяром іх! Гэта ўжо байкі, мы іх не пусцім!»

Тады яны сталі мыцца, а ён узяў і падпёр іх. Ды думаець: «Падпёршы палкай, чуць не буду, што яны гаварыць будуць; улягу плячом, дак плячо не палка — не зломіцца. Хоць пачую, што казаць будуць!»

Яны ўчулі.

— Ах, сястрыцы! Нехта ўзяў нас,— гаворыць,— падпёр!

— Ну,— гаворыць,— калі так, ён падпёр, на мала яго турнем,— вярсты на дзве хай адляціць ад нас!

Ён гэта слыхаець і сам сабе думаець: «Гара пакрэпчы вас была, да й то я на лог іх спіхаў. А вас ужо каб я пусціў! Гэта байкі на свеце»,— гаворыць.

Тады яны як ударылі яго, як паляцеў ён — на дзве вярсты. Тады ён, устаўшы ўжо, абдумаўся: «Няўжо ж такі я на дзве вярсты ляцеў? Каб мне гэта змераць, дак некалі — таварышы прыйдуць, скажуць, дзе ты быў? Не так я крэпка ўдарыўся, як я атлуміўся з гэтага пабою!»

Прыбег ува двор — аж яго нічога няма, што ён варыў!

— Ну, вот — папраўся я цяпер! — гаворыць.— А жаліўшысь мне свайму хадзяіну, дак веры ня ймець, скажаць: «Гультай! Я думаў, што ты зробіш харашо, ажно ты шчэ папушчы!» Некалі мне доўга думаць, трэба апяць за дзела брацца! Ну, сказаць ім сваю прычыну стыдна. Трэба лепі маўчаць. Лепі сваё дзела спраўлю!

Пайшоў вала ўбіў знова, кухню залажыў — скора, ужо крута каля яго завіхаўся, каб хвалы сабе папасці сколькі-небудзь. Толькі засланіў, сеў ля вакна ды сядзіць. Прыходзіць хадзяін у дванаццаць часоў, смотрыць:

— Аднача ж,— гаворыць,— мой Гаравы троху,— гаворыць,— параньшы справіўся, але толькі,— гаворыць,— гультаіў троху!

Селі сабе, па[а]бедалі. Сталі аддыхаць сабе. Гаворыць Іван:

— Ну, хоць сабе аддыхнём,— гаворыць,— не пойдзем на работу, лепі заўтра параньшы ўстанем! Знайце ж, братцы, што заўтра Лесавы астанецца...

Назаўтрага ўранні ўсталі — астаецца Лесавы. Спрашыець у яго:

— Што, хадзяін, варыць?

— Іць наша кухня тож непераменная, як мы самі нажывём тутацькі, тады будзем пераменіваць! А цяпер то ж самае будзець: у ваборы валоў хватаець, у ванбары круп тож хваціць — вот наша і усё!

І пайшлі ў лес. Тут Лесавы пайшоў у вабору, вала ўбіў, на плечы і прынёс яго. сычас аббяліў, у кацёл яго.

— Аднача,— гаворыць,— усё адна да [а]дна яда,— гаворыць.— Каб не гэты валы, дык бы і есці нечага было!

Тады ўзяў:

— Аднача,— гаворыць,— што яны падзелаваюць! От жа,— гаворыць,— да паўдня часоў пяць, а я ўжо ўсё падзелаў! Памлеець усё ў печы, нечага есць будзець! Каб я гэту штуку знаў, дак бы з первага дня стаў,— гэтак харашо!

Тады ён сядзіць гэта, высматруець, ажно ляцяць чатыры птушкі. Як селі — чатыры паненкі.

— Аднача ж,— гаворыць,— штукі. Шчэ я і не відаў гэтае лазні, а тут лазня!

Ажно відзіць: адна бярэць дровы, адна ваду, а трэцяя печку паліць — праз дзверы відно.

— Ого, — кажаць,— гэта ж тут і памыцца можна!

Сабе думаець: «Пагадзі!» Вытапілі лазню яны, сталі мыцца. «Ну,— думаець,— ідзе яны за нас, за мужыкоў, пойдуць? Трэба з імі сур’ёзна — узяць падперці!» Тады ўзяў і падпёр ён іх. «Не гэтакія штукі — лес рваў з каранямі, у груд знашваў, а каб іх чатырох не прыдзержыць? Прыдзержу іх!» Падпёр, сам сабе думаець: «Я то падпёр, а можа і яны якія багатыркі, можа як дадуць, дак я і касцей не сабяру ўкучу!» Тады яны памыліся, стукаюць у дзверы.

— Ах,— гаворыць,— сястрыцы, падпёрты мы!

— Ну, што ж рабіць: падпёрты-падпёрты! Пападзёмся і мы ў іх рукі! Найдзецца такі мацымат, што й нас возьмець! Ну, а ад гэтага шчэ вырвемся!

Тады як далі гэтаму, не на многа ён ляцеў — на вярсту!

— Ах,— каець,— ці я бег, ці я ляцеў, дак і сам не ведаю! — гаворыць абдумаўшыся.— Ах,— гаворыць,— што ж я засядзеўся, каб жа і там што-небудзь не прастрочыць!

Наскакуець ён туды, толькі відзіць, што нехта быў да пайшоў, а штоб заметка — дак няма. Пасмотрыць ён, ажно нічога няма, што ён варыў! Тады ён гаворыць:

— Ах,— гаворыць,— аднача ж,— гаворыць,— таварышы! Адзін аднаму праўды не кажам! Хай ба яны мяне перасцераглі, хай ба я праўду знаў!

Узяў пайшоў, вала ўбіў, на кухню, агонь залажыў і апяць страпаць. Скора ўжо, пашці што параньшы ўсіх ужо. Сабе думаець: «Заўтра ўжо астанецца, пэўне, наш хадзяін! Дак ён гэтыя штукі будзець знаць, а мы ўжо не скажам. Заўтра адзін каля [а]днаго пасмяёмся!»

Прыходзіць гэты Іван і смотрыць:

— Аднача ж,— гаворыць,— маладзец Лесавы! Справіўся! От гэта,— гаворыць,— маладзец, за ўрэмя! — гаворыць.

Па[а]бедалі, аддыхнулі ды саветуюцца:

— От, братцы,— гаворыць,— заўтра ўжо вы пайдзяцё ўтраіх, а я астанусь, троху аддыхну! Зварыць — няма нічога, а ў лясу карэння гэтага дурнога паплянтуй4, дак троху ў плячах чуць! — гаворыць.

Гэтыя ж рана ўсталі, у лес пайшлі. А ён сам сабе думаець: «А я трошку шчэ паляжу, яшчэ рана кухню раскладаць!» Устаў і пайшоў сам у вабору, расчыніў вароты і гаворыць:

— Аднача ж,— гаворыць,— за тры дні парадашна мы валоў з’елі!

Прыходзіць к валу, шчаўчком яму ў лоб стукнуў — ад шчаўчка гэты вол заваліўся. Узяў за хрыбетную косць і нясець. Аббяліў, абдзелаў, улажыў у кацёл, кухню залажыў, стаў варыць.

— Аднача,— гаворыць,— мусіць, я надта рана залажыў,— гаворыць.— Дак гэта нялоўка будзець. Больш яны гулялі, як дзела супаўнялі!

Сеў і смотрыць.

— Ну іх к ліху і з работай з іхнай — столькі яны мне і там наработаюць! Бяздзельнае дзела — есць зварыць, і то яны мне к урэмю не супаўнялі! А ў лясу ўжо і зусім нічога не зробяць!

Сядзеў, сядзеў, нібыццам удрамаў трошкі. Чуець ён, ажно быццам-то як вецер зашумеў. Туды-сюды ён пасматрыць, палядзеў к лазні, ажно відзіць ён — чатыры паненкі стаіць. Глядзеў ён і сам сабе думаець:

— А бач, гэткія,— каець,— барышні! Ці яны ехалі, ці яны пехатой ішлі? Нада ж такі,— каець,— задрамаў, што не ўвідаў! Ну,— гаворыць,— пагадзі! Я іх,— гаворыць,— прыдзержу! Аднача, мусіць, то й мае,— каець,— з імі загулялісь, а мне й не пахваставалі! Загуляюцца з імі, а мне й не пахваставалісь! От жа,— думаець,— іх чатыры, нас чатыры. Яны ж, можа, каторы з іх прагуліваў, а я гуляць з імі не буду, а пабяру,— гаворыць,— калі ўдасца!

Паненкі пайшлі ў лазню, значыцца, а ён прыйшоў і стаў ля дзвярэй. Тады ўзяў і падпёр іх. А яны тож у скорасці:

— Ці не астаўся,— гаворыць,— тут іх хадзяін, тых, што з намі шуткі закідвалі?

Ён гэта і чуець.

— Іш,— гаворыць,— падляцы! Затым яны і апаздывалі!

Ну, папробавалі яны адчыняць.

— Не,— гаворыць,— сястрыцы, не ў тыя рукі мы папалісь. Няма ў свеце багацейшага, як Іван Падвей! Калі толькі ён гэта, дак не ўжо, не вырвешся! Ну, на шчасце,— гаворыць,— папробуем!

Як вытнула ў яго, дак усё роўна як у гліну ўвязла — і не шавяльнуўся. Гаворыць адна адной:

— Хоць нам усім гэта будзець, а толькі трэба паспробаваць гэта нам усякай!

Стукалі-стукалі, стукалі-стукалі — як у гліну! Тады тойчас узяў ён іх усіх чатырох.

— Ну,— гаворыць,— змірна,— гаворыць,— паненушкі! Вас чатыры, нас чатыры: от нас,— гаворыць,— будзець друж’я!

От, сам сабе аблюбапыставаў меншую. Прыходзяць таварышы, дзівяцца:

— Аднача ж,— гавораць,— як жа вам гэта папалася?

— Ах, вы,— гаворыць,— хахлы! Чаму ж вы мне раньшы не аб'яснілі?

Так гэты Іван распарадзіўся:

— От,— гаворыць,— каму была першая — таму тая, а другому другая, абярыце самі кажан сабе!

Пажанілісь яны і сталі жыць.

— Ну, гаворыць,— нам нільзя жаніцца; наш айцец,— гаворыць,— не то: вас паесць, паесць вас,— гавораць.

А Іван гаворыць:

— Няхай,— гаворыць,— будзем глядзець!

Ну, пажылі яны суткі. На другія суткі прыязджаець к ім Кашч, іхны айцец ужо. Крычыць гэты айцец громкім голасам:

— Адчыніце! Ну, толькі пакрапчэйшых тут няма жыталяў, апроч Івана Падвея! Той толькі вот адзін!

Гэты сыкнуліся к яму, як дзьмухнуў — дак як ком! Выходзіць к яму Іван.

— Ці не воран тваіх касцей занёс? — гаворыць.

— Добры маладзец,— гаворыць,— сам увесь свет абходзіць!

— Ну, што,— гаворыць,— ці будзем мы па ласцы, ці па сэрцу разбірацца?

— А што ж,— гаворыць,— ты ж ужо сэрца паказаў!

— Як?

— А так! Ты ж як дзьмухнуў, дак мае таварышы, як камары, паляцелі!

— Ну, дак будзем,— гаворыць,— драцца. Вот табе шасцігалоўны смок!

— Будзем!

Як узяў Іван сваю ляску, як махануў, так смоку галавы тры далоў! Тойчас як махнуў, так яшчэ тры далоў!

— Аднача, Іван, лепі па ласцы будзем разбірацца! З малай сілай я прыйшоў к табе!

Прыязджаець ён з дванаццацігалоўным смокам.

— Іван, будзем мы,— гаворыць,— па ласцы разбірацца алі па сэрцу?

— Не,— гаворыць Іван,— шчэ ніколі па ласцы не разбіраўся!

Закалупяць і яго — і ён жа калупаецца.

Як стаў ён сваёй ляскай размахіваць, не памножка ён знімаў галовы — усяго па тры галавы. Зняў усе дванаццаць галоў. Як зняў гэты дванаццаць галоў, абдумаўся гэты Іван, сабе думаець: «Не дасць ён мне жыць! Ён мне будзець зло дзелаць! Трэба ўзяць да яго ўбіць саўсім! — думаець ён.— Калі ж ба і ён мяне не ўбіў, у сэрца ўвайшоўшы. Ёсць у мяне пляшка жывушчыя вады і пляшка гаюшчыя, вазьму я іх ля запаса ў кішэнь сабе!»

Тады ўзяў пляшкі пабраў і ну-тка ўдагон пусціцца за ім. Наганяець ён яго, сам сабе думаець: «Як свісну ззаду! Як дам у галаву, так ён уснець зразу!» Як даў яму па галаве, тады ён гаворыць:

— Ах,— гаворыць,— нешта ў мяне дрыжак!

Замахнуўся другі раз, дак ён:

— Ось якое ліха! Розачка па носу ўдарыла!

Адвярнуўся назад:

— Ох,— гаворыць,— Іван! Не стоіла было са мной чапацца!

Адвярнуўся, шчаўчком у лоб — Іванюшка ўснуў! А Кашч пайшоў назад і ўзяў сваю дачку меншую. Цяпер, пасвіць гэтага Кашча бабушка скот. Натрапіліся каровы на Іваньку, паднялі роў. Прыходзіць гэта баба к яму. А ён да хваставаўся, што быў крапчэй усіх Іван Падвей, а я ўбіў. І дачку меншую адняў! Дык баба чуць чула, што ўбіў, да не знаець адзе.

Ну, падышла яна к яму і дагадалася, што, мусіць, гэта Іван. Тады яна ўзяла ды сама сабе думаець: «Ці ёсць пры ім што?» Ну, яна паглядзела: у адным кішэні пляшку найшла і ў другім пляшку.

— Пагадзі ж,— гаворыць,— што гэта ў яго за зелле?

Узяла палец сабе разрэзала да з адные пляшкі памачыла — яно як бытта пачало згаівацца, выдавала так, што гоіцца. Яна з другой — дак не бы было там нічога. «Пагадзі ж!»

Яна ўзяла зубы разняла яму да з адные пляшачкі вады ўліла. Учула яна, што ён быццам-то падыхаваць стаў трошкі. Узяла другую пляшачку, тож сама ўліла яму — ён стаў прачухацца.

— Ах,— гаворыць,— як жа я смашна ўснуў!

Асматрэўся:

— О, я думаў, што маю ляску хто ўзяў, ажно мая ляска пры мне ляжыць,— гаворыць.

Тады бабушка атвяшчаець яму:

— Віць ты на век жызні тут уснуў, штоб я на цябе не натрапілася! От відзіш, і жану ж тваю ўзялі,— гаворыць.

— Узялі?

— Узялі!

— Ну, шкода,— каець,— ды не ведаю, як гэта павярнуць,— гаворыць.

Тады ён:

— Бабушка! Бабушка! Парадзьце мне, як ба мне гэту штуку паправіць?

А яна яму:

— От жа,— гаворыць,— Іван, вазьмісь у яго за пастуха быць! І будзь як можна ласкавей, і пасі скот як найлепі! Ласка пасі! Бо ў яго ёсць казёл белы, рогі залатыя, дак ён яму ўсягды атвяшчаець, як хто пасець. Калі хто ці ўдарыць скаціну, ці што, дак ён і аб’ясняець Кашчу! Ну, а ён гаворку яго знаў. А я там падкачусь к тваёй жане: хай дапытаецца, дзе душа яго есць, што яго ніяк не ўб’еш, пакам яго душу найдзеш! Дачка будзець падпытываць у яго!

Тады ён узяў зрадзіўся з ім і стаў ганяць на пасту. А якім жа гэта толкам? Яна, дачка тая, начала плакаць, тужыць, што страх як.

— Аб чым ты,— гаворыць,— тужыш?

— Аб такім і такім дзелу: па вашай,— гаворыць,— душы! Дзе ваша душа?

А яна ўжо з ім пераведалася. Яна ўжо знаець, што ён на пасту ганяець у яе айца. Ну, а Кашч думаець:

— Я ж яго ўбіў, ён цяпер не [а]джывець ужо.

Тады ён абвясціў, што мая душа, гаворыць, у гальні, што каторым хату мятуць!

Яна ўзяла стужак накупляла, гале**нь5 гэты ўвабрала, нянчыць яго і талкуець з гальнём з гэтым. Пачуў ён.

— А з кім ты гэта там гукаеш?

Атвяшчаець:

— З вашай,— гаворыць,— душою!

Уходзіць ён к ёй і смотрыць:

— А дзе мая душа?

— А вот жа, вы казалі, у гальні! Дак я галень прыбрала і гукаю!

Вырваў ён галень, гэты галень на землю як кінуў, гэты галень і рассыпаўся.

— Вот,— гаворыць — якая душа!

Тады яна апяць стала плакаць.

— Аб чым, доч мая, так ты апяць сасмуцілася і плачаш?

— Я ўзрадавалася, што вашу душу найшла, прыбрала яе і стала гукаць, а вы яе ў мяне вырвалі і кінулі. Дак я аб гэтым смутна стала!

— Пачаму вы хочаце маю душу ўвазнаць? Вон,— гаворыць,— белая свіння ходзіць, дак у белай свінні мая душа,— гаворыць.

Яна ўзяла гэтую свінню, стужак насабірала, так што на халсту разныя штучкі падзелала меткамі разнымі, узяла тую свінню прыбрала і гукаець з ёй: гаворыць, радуецца, смяецца, талкуець із ёй. Так што ён узноў учуў.

— А з кім ты,— гаворыць,— доч мая, гукаеш?

— А з душой із вашай!

Ён уходзіць.

— Якая тут душа?

— А вы ж казалі, што ў белай свінні душа ваша, дак я мусіла вашу свінню прыбраць!

Так ён схапіў гэту свінню, як кінець, так гэта ўсё парассыпалась куды каторае. Тады яна стала плакаць, стала плакаць, дужа сілна! Тады ён атвячаець:

— Доч мая мілая, калі ты хочаш маю душу ўзнаць, яе,— гаворыць,— не то што, дак і воран, і тэй не можаць дастаць. Мая,— гаворыць,— душа ў моры, расказую табе ясценна, ясценна. І а штоб яе ўзяць, дак за прыслугамі не возьмеце — прыслуг многа ў мяне. Перва-наперва,— гаворыць,— слуга ёсць воран, другая прыслуга — сокал, затым ёсць у моры камушак, а ў тым камушку ёсць вутка, а ў вутцы яйцо, дак мая душа ў яйцы. Калі хочаш, вот дастань яе сабе там!

Тады яна прыходзіць — як-то там адкралася ад айца свайго,— прыходзіць і гаворыць:

— Іванюша, Іванюша! Далёка яго душа, не дастанеш!— гаворыць.{—га-

ворыць.}

— Хай сабе хоць у трэцім царстве, дак дастану! — гаворыць.

Тады прыгнаў гэты Іван з паствы, узяў сваю ляску маладзецкую ў руку і пайшоў. Толькі прыходзіць к мору, як дасць па мору — січас вада гэта разлягаецца і ён ідзець па сухапуццю. Спраўляецца гэты грук, хочаць крыкнуць. Просіць ён у яго, гаворыць:

— Не крычы, мілы! Ты цяпер у няволі,— гаворыць,— а я пушчу цябе на волю!

Ён гаворыць, атвяшчаець, што я баюсь тых прыслуг, дак я прападу! А ён атвясціў:

— Не бойся,— гаворыць.

Так гэты грук уцішыўся. Падходзіць ён к сокалу. Тэй, гэты сокал, толькі хочаць ускрыкнуць, свіснуць харашэнька, так ён гэтага сокала ўпрасіў — ён уцішыўся. Ворана ўпрасіў,— гаворыць,— і цябе прашу!

— Цяпер вы пасядзіце, пакуль я вазьму, а тады я вас,— гаворыць,— на волю пушчу!

Сокал яму атвясціў:

— Тут будзець,— гаворыць,— коршун, так што прасі яго,— гаворыць,— а то вутка ўвыйдзець ад цябе!

Дабраўся ён да коршуна і ўпрасіў гэтага коршуна. Як даў ляскай сваёй па моры —дабіваецца да таго, што голы камушак ля яго. Як ударыў ляскай па камушку, так камушак гэты разляцеўся! Тойчас вутка з камушка, коршун за яе да яму даў! Ён узяў гэту вутку, раздзёр яе папалам. І яйцо гэта за пазуху заклаў.

— Ну,— гаворыць,— братцы, прашчайце,— гаворыць,— і на свет любапытны ляціце!

— Прашчай,— гаворыць,— Іванька, дзякуй табе! Толькі ж, — гаворыць, — ні па чом не бі яго: ні па галаве, ні па чом, прама ў грудзі цаляйце яму, абы б толькі тое яйцо разбілась!

Паляцелі, а ён пайшоў туды ва двор на сваю должнасць апяць. Прыходзіць дамоў — толькі шчэ на золачак займацца стала. Пагнаў ён на пасту і стаў буяніць, стаў гэтых кароў пужкай сваёй сцябаць. Гэты казёл каець:

— Добра, добра! — каець.— Скажу я гэта свайму хадзяіну! Па ласцы ў нас доўга жывуць, па злабе**,— гаворыць,— і мінут не бываюць!

Тады ён ужо прыцішыўся перад поўднем і гаворыць на казла на таго:

— Будзець і табе такая частка!

Падганяець пад двор да як секанець гэтаму казлу, дак аж рог зляцеў! Кашч гэта ўвідаў:

— Ах,— гаворыць,— як табе не совесна так біць скаціну! Калі ўжо найлюбейшаму майму — і то рог збіў!

Ён тады не слухаець да яшчэ яму рог збіў перад глазамі ў яго.

— Каб я знаў цябе гэткага, то б я цябе не дзяржаў бы гэткага!

Ён гаворыць:

— А не знаеш жа таго, што й на самаго пагібель прыйдзець!

А ён атвяшчаець:

— А што ж,— гаворыць,— будзець мне?

Тады ён падходзіць пад яго бліжэй, узяў гэта яйцо ў праву руку. Тады выдырылася гэтаму Івану, быццам то стаіць трысценная пуня — такой велічынёй! Ён абдумаўся, гэты Іван: «Хоць ён дужа вялік — ці ўб’ю, ці не ўб’ю, а тым часам вытну яму!»

Як вытнуў яму ў грудзь гэтым яйцом, так ён абясціў:

— Ах,— гаворыць,— Іван, Іван! Не знаў жа я, што ты аджыў гэта ўжо! От калі я сваю галаву палажыў!

І прапаў. А Іванюша на гэтым царстве і астаўся і па сей дзень жывець.

1 Вобмашка – памылка

2 Суды – два вядры.

3 Мітрэнга – перашкода, непакой, клопат

4 Плянтаваць – расцярэбліваць, выкарчоўваць

5 Галень - венік



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі. Ч.1. / Рэд. В.К. Бандарчык. - Мн.: Навука і тэхніка, 1973. - с. 180-201
Крыніца: скан